Telegram Group Search
Historyja
Палац Тышкевічаў у Лагойску
На тэрыторыі былой рэзідэнцыі Тышкевічаў бульдозеры руйнуюць гістарычны будынак, які называюць "баракам", а яго драўляныя часткі спальваюць.

Вялікі палацава-паркавы комплекс на беразе Гайны быў пабудаваны графам Піем Тышкевічам у 1814-1819 гадах у духу навамоднага ампіру. У 1842 г. у лагойскім палацы браты Яўстах і Канстанцін Тышкевічы заснавалі першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі музей старажытнасцей, унікальную калекцыю якога пасля вывезлі ў Вільню. Саветы камуністы забралі маёнмасць гаспадарам. Пры саветах сутарэнні палаца выкарыстоўвалі як вязніцу органы НКУС, пазней немцы нацысты. У канцы вайны будынак падарвалі. Пасля вайны тэрыторыя парку стыхійна забудоўвалася.

Гэта не першы і хіба не апошні прыклад помніка, які быў забраны гаспадарам "панам", перайшоў пад "народнае" савецкае праўленне, а пазней быў дабіты "мужыцкай" адміністрацыяй.

Навіна
Forwarded from Historyja
27 снежня 1901 года нарадзіўся Антон Жэбрак – беларускі генетык, сусветнай славы навуковец. Мужна выступіў супраць антынаўковага сталініста Лысенкі, за што бы адхілены ад пасады прэзідэнта Акадэміі навук БССР, а супраць яго была разгорнутая кампанія, якая стала пачаткам разгрому генетыкі на тэрыторыі пад саветамі.
Forwarded from Historyja
27 снежня 1925 года ў Афінах памёр Зыгмунт Мінейка - навуковец, кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце, адзін з папулярызатараў сучасных Алімпійскіх гульняў, удзельнік грэка-турэцкай вайны, цесць прэм'ера Грэцыі.
Forwarded from Historyja
Цікавостка. Дачка Зыгмунта Мінейкі Зоф’я была жонкай вядомага грэцкага палітыка і шматкротнага прэм'ер-міністра Георгіяса Папандрэу. Іх сын, так што ўкун Зыгмунта - Андрэас Папандрэу таксама стаў вядомым палітыкам і прэм'ер-міністрам Грэцыі.

Вось такім чынам наш зямляк датычны да грэцкай палітычнай дынастыі.
Беларускі тэатр у эпоху нацыянальнага Адраджэньня 90-х гадоў

Цяжка паверыць, але гэта ўрывак са спектаклю "Тутэйшыя" Янкі Купалы, які ставіўся ў 1991 годзе ў тэатры ім. Янкі Купалы ў Менску.

З пакутаў і крыві анёлы ўздымаюць наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы сьцяг. Як сымбаль адраджэньня і вечнага жыцьця Беларусі.

Рэжысёр Мікалай Пінігін.
Forwarded from Historyja
"Ідэалогія гэтай традыцыйнай палітыкі нескладаная, запазычаная ў Гітлера: абараняць у прыпамежных дзяржавах стратэгічныя інтарэсы Расіі і правы рускіх (узгадайце "правы немцаў", гітлераўскія "аншлюсы" і т. п. з’явы, асуджаныя сусветнай грамадскасцю). Больш за тое, яны збіраюцца "бараніць" правы нават не рускіх, але "рускамоўных", то-бок — савецкай папуляцыі ў іншых краінах"

Рэчы, пра якія пісаў у тым артыкуле Пазняк, сёння ўжо нікога не шакуюць. Зараз тую ж рыторыку можна пачуць ад Арастовіча, Піянткоўскага, Іларыёнава ці Фейгіна. Тэзісы сталі мэйнстрымам, але ў 1994-м гэта падавалася фантастыкай. Галоўны сэнс артыкула можна сфармуляваць лаканічна: "Расія — гэта вайна". Гэтую фразу Зянон пазней агучыць у мегафон на адным з мітынгаў.

Апаненты Пазняка, найперш камуністы і Лукашэнка, выкарысталі артыкул у якасці страшылкі для электарату. Беларусь ментальна працягвала вылазіць з савецкай рэальнасці, таму тэзісы пра «варожую» Расію наўпрост не мелі шанцаў. Рыторыка Пазняка магла б пракаціць у Эстоніі ці Літве. Але ў Беларусі ён адштурхнуў ад сябе вялікую масу «кампраміснага» электарату. Тых, хто хацеў зменаў, але да пэўных рэчаў быў не гатовы

https://budzma.org/news/rasiya-geta-vayna.html
Forwarded from Historyja
Побытавыя і святочныя традыцыі шляхты трымаліся і клапатліва захоўваліся ў жыцці дробных сядзіб, земскіх двароў, шматлікіх фальваркаў і засценкаў. Сядзіба была сховішчам старасвецкай традыцыі. Бурная гісторыя нашай краіны пахіснула гэты ўстой. Зніклі сядзібы, іх гаспадароў сустрэла бальшавіцкая куля альбо далёкі паўночны шлях высылкі, а за людзьмі пайшлі прахам і іх традыцыі. Яшчэ напачатку ХХ стагоддзя здавалася, што плынь часу застыла пад дахам сядзіб, штодзённасць мала чым адрознівалася там дзень пры дні, хіба што святочныя дні адзначаліся па-асабліваму. А што калі не ўсё знікла, і тыя даўнія шляхецкія традыцыі не так моцна адрозніваюцца ад многіх нашых сённяшніх звычаяў?

https://novychas.online/poviaz/zorka-betleemska-nad-majontkam-zzjae-jak-nasza-sz
Forwarded from Historyja
28 снежня 1919 года прыйшло паведамленьне аб прызнаньні Фінляндыяй незалежнасьці Беларусі. Фінляндыя надала Беларускай Народнай Рэспубліцы поўнае афіцыйнае прызнаньне. Дыпляматычную місію Беларусі ў Фінляндыі ўзначальваў генэрал Алег Васількоўскі.
Forwarded from Historyja
Тое, што саветы "пазычалі" (кралі) шмат рэчаў ад больш развітых краін – ніякі не сакрэт. Але гэта тычылася не толькі тэхналогіі, але таксама прадуктаў папкультуры (масавай культуры), у тым ліку фільмаў.

Для некаторых гэта можа быць шок, але такія савецкія "великие отечественные" хіты як "Кавказская пленница", "Бриллиантовая рука" і "Ирония судьбы, или с лёгким паром" з'яўляюцца запазычаннямі ад "проклятых" капіталістаў.

Фильмы, украденные в СССР
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыклад, як расейская прапаганда пужала, што лідар БНФ Зянон Пазняк нібыта хацеў змяніць назву Беларусь на Літвінія ці Крыўя, бо паводле іх "Русь" перашкаджала.

Варта дадаць, што артыкул 1994 года Пазняка пра расейскі імперыялізм моцна абурыў не толькі расейцаў і расіян, але таксама прарасейскія і прарасійскія сілы ў Беларусі, у тым ліку камуністаў.

Крыніца
"Свабода — гэта рабства"

На Еўрарадыё ў адным з матэрыялаў з "гендарнай" рубрыкі спрабуюць апраўдаць "культуру адмены" (cancel culture), якая некаторымі завецца таксама антыкультурай. Адзін з галоўных пасылаў: як "злыя" мужчыны супраціўляюцца гэтай з'яве. Гэта не павінна здзіўляць, бо ідэйны (ці грантавы?) профіль ЕР вядомы.

Аднак ўвагу звярнуў сказ: "Яшчэ гэты прыводзіць да распаўсюду кансерватыўных, рэакцыйных поглядаў". Тэрмін рэакцыйны моцна прыпомніў, як савецкія камуністы таксама пужалі "рэакцыйнымі" поглядамі, у тым ліку кансерватыўнымі і ліберальнымі ды апраўдвалі цэнзуру. Далей чуем пра "ультракансерватыўныя" і "экстрэмісцкія", як некалі "фашысцкія".

Канешне, новыя даследаванні і артыкулы чаму ідзе моцны байкот cancel culture, фэйкавай роўнасці і цэнзуры пад вокладкай паліткарэктнасці (агульна woke) не прыводзяцца, хаця апошні час моцна абмяркоўваюцца на г.зв. Захадзе, асабліва пасля выбараў у ЗША.

Калі што да пана Зміцера Лукашука тут няма прэтэнзіі, дзякуй за выдатную журналісцкую працу.
Forwarded from Historyja
Як савецкія камуністы з сям'ёй ваявалі

🚩Новая сацыялістычная ідэалогія крытыкавала інстытут сям’і як адну з галоўных перашкодаў на шляху пабудовы камунізму. "Ужо класікі марксізму зразумелі, што сям’я гэта тая структура, якая прадукуе ўвесь час прыватную ўласнасць. І гэта тое, што перашкаджае збудаваць горад сонца. Пачынаючы з 1917-га года пачынаецца мэтанакіраванае змаганне з сям’ёй. Усе пагаджаліся з тым, што сям’ю трэба знішчаць, але мала хто ведаў, што замест яе", – распавядае Аляксандр Гужалоўскі.

🚩У тэарэтычных пошуках Савецкай Расеі свой значны след пакінула Аляксандра Калантай, адна з найбуйнейшых спецыялістаў у галіне гендарных адносінаў у расейскай сацыял-дэмакратыі. Менавіта яна ў сваіх ідэях упершыню аб’яднала марксізм і сексуальнасць. У 1920-ым годзе Калантай піша сваю апошнюю працу на тэму сексуальнай маралі «Дарогу крылатаму Эрасу!», якая моцна паўплывала на погляды камсамольскай моладзі БССР.

🚩У сваім звароце яна піша: «Мараль рабочага класа адкідае вонкавую форму любоўных зносін палоў. Для класавых задач рабочага класу зусім абыякава, набывае каханне форму працяглага і аформленага саюзу або выражаецца ў форме сувязі, якая мінае. Ідэалогія рабочага класа не ставіць аніякіх фармальных межаў для кахання».

🚩Прыхільніцай Калантай у Беларусі стала былая каханка Маякоўскага Соф«я Шамардзіна, якая ўзначальвала жаночы аддзел ЦК КП(б)Б. Як і Калантай, Шамардзіна была гарачай прыхільніцай бытавой роўнасці, грамадзянскага шлюбу, лёгкіх разводаў і абортаў. У сваіх шматлікіх выступах яна будуе вобраз «новай жанчыны», вольнай ад старой маралі. Гэтая «новая жанчына» сваёй галоўнай задачай лічыць служэнне грамадству, а таксама самаўдасканальванне, у тым ліку ў галіне адносін з процілеглым полам. Адвечныя сацыяльныя ролі маці і жонкі для яе з’яўляюцца другаснымі.

🚩Адным з вынікаў дэмаралізацыі паслярэвалюцыйнага грамадства сталі нярэдкія групавыя згвалтаванні жанчын. Найбольш брутальныя формы адносіны з дзеўчынамі набывалі ў рабочым моладзевым асяроддзі, дзе нядаўнія сяляне, пазбаўленыя традыцыйных нормаў і забаронаў, давалі найвялікшую колькасць згвалтаванняў, абортаў, пазашлюбных дзяцей, падкідышаў. У лістападзе 1928 году ў Нова-Барысаве група маладых рабочых мясцовай гуты імя Домбаля згвалціла работніцу, прычым жахлівай чаргой распараджаўся камсамолец Дзяругін. Карэспандэнт «Чырвонай змены» у 1927 г. так апісваў сексуальныя зносіны працоўнай моладзі на гуце імя Камінтэрна ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёну: «У інтэрнат прыводзяць дзяўчат батрачак, пояць іх да бяспамяцтва, да таго, пакуль ім ня стане млосна, і тады гвалтуюць па чарзе і, пасля ўсяго, заплаціўшы некалькі капеек, іх збіваюць». Сексуальны гвалт меў месца і ў беларускай вясковай моладзі, якая ў 1920-ыя гг. перастала прытрымлівацца традыцыйных паводзін.

🚩Парадаксальна атрымліваецца, што нашчадкі саветаў гучна пафасна заяўляюць аб абароне сямʼі і адпаведных каштоўнасцяў ды адначасова бароняць Леніна і іншых бальшавікоў, якія хацелі знішчыць інстытут сямʼі.

У Савецкай Беларусі квітнела сексуальная анархія
Forwarded from Historyja
❗️"Сталінскія рэпрэсіі былі не проста злачынствам, ахвярай якога сталі нявінныя людзі. У Беларусі яны мелі характар мэтаскіраванага вынішчэння нацыянальнай і дзяржаўнай эліты (...) Найцяжэйшыя наступствы 1930-х наша грамадства адчувае дагэтуль"

Змястоўны артыкула пра Курапаты, якія сталі сімвалам савецкіх злачынстваў у Беларусі. Але варта памятаць, што такіх месцаў было шмат. Так што гэта толькі адно з многіх месцаў камуністычных злачынстваў. Як казаў Васіль Быкаў: "Курапаты – толькі кропля ў моры крыві".

Пакуль беларусы ў большасці сваёй не асэнсуюць савецкага, чырвонага, камуністычнага таталітарызму, да той пары не будзе ніякай надзеі на нармальную будучыню.

https://nashaniva.com/?c=lr&i=240114
2024/12/29 02:31:16
Back to Top
HTML Embed Code: