Telegram Group Search
Forwarded from Haradzienski
Міжваеннае самакіраванне

27 лютага 1919 года адбываюцца выбары ў гарадскую раду. На кароткі час паўстае своеасаблівы феномен, які атрымаў назву “Гродзенская рэспубліка”, – тэрыторыя, што фактычна знаходзілася ў распараджэнні гарадскога самакіравання.

Цікава, што склад гарадской рады быў абраны яшчэ ў апошні месяц нямецкай акупацыі/адміністрацыі. Фармаванне прадстаўнічых інстытутаў насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага яшчэ вясной 1919 года – на самым пачатку польска-савецкай вайны – успрымалася польскім кіраўніцтвам як асноўны механізм усталявання на практыцы гэтак званай федэралістычнай канцэпцыі, якая не была рэалізаваная.

Больш у артыкуле.
Як думаеце, колькі жыхароў Горадні ахвота пойдзе на выстаўку пра "женщин-нероев ВОВ СВО"?

Навіна
Ліс каля Нёмана на фоне Старога замка

Фота: Святлана Найдзёнава
Некалі ў Горадні
U skviery na płoščy, 1989 hod.

Grodnæ
❗️Адметны драўляны будынак 1932 г. у стылі канструктывізму на Міцкевіча, 1 усё ж збіраюцца знесці❗️

Пад словам "рэканструкцыя" зноў маюць на ўвазе дэмантаж і адбудову нанова - але нечага нават не надта падобнага да арыгінала. Праект новага будынку на месцы гістарычнага для планаванай гасцёўні апублікаваў гісторык Miečyslaŭ Jan (фота 1).

Знесці збіраюцца і суседні мураваны аднапавярховы будынак 1915 г. пабудовы па Філарэта, які стаіць усутыч.

Паводле праекта, там збіраюцца ўзвесці трохпавярховы аб'ём, істотна большы за арыгінальныя будынкі. Толькі яго вуглавая частка будзе нагадваць фасад цяперашняга дома на Міцкевіча, 1.

Будынкі адселеныя, але захаваныя ў добрым стане.

🆘 Магчыма, сітуацыю яшчэ можна выправіць і захаваць адзін з адметных будынкаў Новага Свету і Гародні. У сакавіку-красавіку плануюць грамадскія абмеркаванні справаздачы па ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.

❗️Заклікаем пісаць афіцыйныя звароты да ўладаў
❗️
Горадня, 2025 год.
Forwarded from Haradzienski
У міжваенны час у Горадні існавала вуліца святога Казіміра.

Grodnæ
Forwarded from Haradzienski
Сёння Казюкі. Свята ў памяць аб святым Казіміры з Ягелонаў, які памёр у Горадні ды з часам стаў патронам гістарычнай Літвы і Гарадзенскага біскупства.
Forwarded from Haradzienski
Абраз святога Казіміра ў нашым Фарным касцёле. Паводле традыцыі, наш святы не адзін раз цудоўна з'явіўся, калі нашы продкі змагаліся з ворагам - маскавітамі.
Forwarded from Historyja
Forwarded from Haradzienski
​​Не кожны горад можа пахваліцца сваім святым, тым больш не адным як наша Горадня 😎 Алё сёння пра святога Казіміра. Трымайце пару цікавостак:

За свайго жыцця, таленавіты Казімір з Ягелонаў быў абраны венгерскім каралём, але... ад трона адмовіўся, бо хацеў прысвеціць сваё жыццё служэнню Богу.
Святы Казімір вельмі любіў наш гарадзенскі храм, вядомы пазней як Фара Вітаўта.
У Горадні ў міжваенны час пад самім Старым замкам існавала вуліца Святога Казіміра, якую саветы пазней перайменавалі на Старазамкавую.
З часам святы Казімір стаў сімвалам абаронцы Айчыны. Існуе легенда, што менавіта яго постаць з'яўлялася нашым жаўнерам, які баранілі Радзіму ў чарговай вайне з Масковіяй. Таму на шматлікіх абразах святы прадстаўлены ў даспехах.
У гарадзенскім Фарным касцёле больш за трыста год існуе алтар святога Казіміра.
Святы Казімір з'яўляецца патронам гістарычнай Літвы і Гарадзенскага біскупства.
2025/03/05 03:28:10
Back to Top
HTML Embed Code: