Telegram Group Search
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

ЛІПНІШКАЎСКІЯ ЎКОСЫ.

У каго ўкосы лепш ?!)
У аграгародку Ліпнішкі прайшоў конкурс на лепшага касца !

Адзінаццаць удзельнікаў конкурсу вырашылі паспаборнічаць у конкурсе, сярод іх дзьве жанчыны.

У першым этапе конкурсу патрэбна было абараніць сваю візітную картку і прадэманстраваць мастацкае афармленне касы, у другім – паўдзельнічаць у дэфіле касцюма пакосніцы, і, нарэшце, у трэцім – пракасіць паласу даўжынёй 20 метраў, шырынёй 2,5 метра для мужчын, а для жанчын - даўжынёй 20 метраў, шырынёй 1,5 метра.

#НаталляРамановіч
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"…Раскіданы зоры
маленькімі вачыма
па вялікай хаце,
дзе Сусвету Маці
дзетак-немаўлятак
цешыць-забаўляе
крыламі вятрыскаў
у сінечы слізкай,
па якой спадаюць
ябылкамі знічы
і знікаюць ўночы
неабсяжнай прошчы,
што нас спавівае
хусткаю ядвабнай,
пад якой на золку
маладосць сплывае…"

( ПАВЕЛ ГАСПАДЫНІЧ )

Ранак - юнацтва, дзень - маладосць, вечар - сталасць... З кожнай ноччу час нібы-та канае ў небыццё, з кожным світанкам - нараджаецца, нібы-та немаўля...

Маленькае жыццё дня. Гэтага - сканчваецца. У прадчаканні новаз'яўлення прырода замірае. Загадкавы момант !

Хай будзе так, як задумана Богам. У лёсе кожнага і нашым агульным.

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Весела аглядаючы наваколле, Мішка пайшоў сваім шляхам.

3 пагорка з—за хмызняку яму адкрылася возера. Шырокае і блішчастае ад сонечнага ззяння,яно спакойна ляжала між чаротавых берагоў, дыхала прахалодай і ў паўдзённы час вабіла да сябе тутэйшы вясковы люд. Гаспадыні ў ім паласкалі бялізну, хлапчукі вучыліся плаваць і вудзілі рыбу, мужчыны таксама завітвалі часам, каб памыць скарэлыя на працы ногі ды пасядзець на прыволлі."

( ВАСІЛЬ БЫКАЎ )

Гэты Мішка стрэне старога Алёксу. Але не проста пра замілаванне прыродай і сельскі побыт твор "На возеры" (1957). Ён пра бацькоў і дзяцей. Пра адвечную праблематыку: з аднаго боку няўвагі і кінутасці, з іншага - кахання і узаемадапамогі.

Мірны час Васіль Быкаў апісваў не меньш яскрава, чым ваенны.І ў гэтым творы - рэха вайны, пачытайце !

Сёння, 19 чэрвеня, 101 год са дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Ўладзіміравіча Быкава.

Адкрываем і адкрываем для сябе літаратурную яго спадчыну...

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
Віцебскі Цэнтр сучаснага мастацтва прадстаўляе...
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГРОДНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БАБРУЙСК. МАГІЛЁЎШЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 19 чэрвеня.

Воблачна з праясненнямі.
🌧 На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.
️ Месцамі навальніцы.
Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты,
У многіх раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 17..+23°з.

У Мінску:
воблачна з праясненнямі.
🌧 Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%),
️ магчымая навальніца. Вецер заходні, паўночна-заходні моцны парывісты.
Тэмпература паветра:
раніцай +13..+16 ° з,
днём +18..+20 ° з,
увечары +13..+16°з.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Дыхае ноч
Верасамі і рутаю.
Ціша наўсцяж ля ракі.
Коні у мораку
Бразгаюць путамі.
Гаснуць сяла аганькі.

Поўня спаважна
Бясхмарнай прагалінай
Моўчкі з-за лесу плыве.
Выскачыў з хваляў
Шчупак зацікаўлены
Глянуць на белы свет.

Коні, бы здані,
Пасталі пад клёнамі.
Спіць ля чаўна рыбак.
Вусамі
Бераг шавеліць зялёнымі,
Нібы вялізны рак.

Белай смугою
Пад ранне пакрыліся
Лес, і лугі, і палі,
Быццам аблокі
З нябёсаў спусціліся,
Каб адпачыць на зямлі.

Ветрык прачнуўся –
Галлё ціха торгае.
Ранак здаля відзён.
Млява цяпельца прытухлае
Моргае –
Конюха морыць сон…"

( ЛЕАНІД ЯЎМЕНАЎ )

Усе спяць : і човен, і рыбак, і зялёны бераг, і коні з конюхам, і аўтар вершаў, і яго героі, і чытачы... Час такі !

Дыхаць начным паветрам, якое схіляе ў сон...

Лічыць авечак ці аблокі, каб хутчэй разняволіцца і заснуць...

Да заўтра...

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Дождж коціцца, бубніць, гудзе,
Бяжыць, як хлопчык басанож…
I я заместа “Добры дзень”
Табе сказала: “Добры дождж!”

I засмяялася,
I ты
Нібы смяяўся пад дажджом, –
Ды ўраз пакрочыў за масты,
Прыкрыўшы мокры твар плашчом…

Ах, добры дождж, вясёлы дождж,
Нашто жаданага прагнаў?
Пытаюся ў цябе: няўжо ж
Ён тых дажджоў не дараваў,
Што некалі вось так ішлі
I ўсе усмешкі залілі?..

Хай не даруе. Мне самой
He дужа соладка цяпер,
Калі упартай чарадой
Бягуць дажджыны за каўнер…"

( ЕЎДАКІЯ ЛОСЬ )

І сапраўды, ДОБРЫ ДОЖДЖ !

Так вітаемся амаль кожную чэрвеньскую раніцу і вечар, бо дажджыць сёлета шчодра - такі пачатак лета !

Што рабіць ? Наракаць ? Сердзіцца ? Клясці надвор'е ?

Не. Проста браць з сабою парасон. Накідваць на плечы нешта цяплейшае. І - жыць, вітаючы празрыстыя кроплі !

Я жадаю ВАМ добрага настрою, Сябры і...

ДОБРЫ ДОЖДЖ - ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
2025/06/30 05:52:35
Back to Top
HTML Embed Code: