Telegram Group & Telegram Channel
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міжнародная праграма на «Паўночным ззянні» — 2024

Дзікая, крымінальная, філасофская, вострая, абсурдная, самабытная — такой будзе міжнародная праграма дзясятага сезону «Паўночнага ззяння». 15 стужак, якія зацягнуць вас у свет кіно ўжо гэтай восенню.

У міжнародным конкурсе дэбютаў сёлета ўдзельнічаюць сем стужак. Яны — першыя ў кар'еры рэжысёраў з краін Скандынавіі і Балтыі. Знятыя ў розных фарматах — ад гонза-дакументалістыкі да падлеткавай драмеды, — яны прапануюць свежы погляд на сацыяльныя праблемы, сямейныя адносіны, мастацтва і сталенне. Фільмы пра моладзь і для моладзі, якім мы надаем вялікую ўвагу, адзначаныя як «Новы погляд»/«New gaze»

Большасць фільмаў, прадстаўленых у конкурсе, адзначаны ўзнагародамі і намінацыямі на найбуйнейшых фестывалях: Венецыянскі кінафестываль, Лакарна, CPH:DOX, кінафестываль у Гётэборгу.

Па-за конкурсам прадстаўлены яшчэ восем фільмаў. Разам з імі мы будзем вяртацца да каранёў праз некранутыя прыродныя пейзажы, лакальныя традыцыі, мастацкае асэнсаванне нацыянальных траўм і, канешне, праз адвечныя пытанні жыцця і смерці.

Некаторыя фільмы можна будзе пабачыць у кінатэатрах Вільнюса і Варшавы — сачыце за раскладам на сайце «Паўночнага ззяння».
Ззя!

group-telegram.com/northernlightsff/572
Create:
Last Update:

BY Кінафестываль «Паўночнае ззянне»

Share with your friend now:
group-telegram.com/northernlightsff/572

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Ukrainian President Volodymyr Zelensky said in a video message on Tuesday that Ukrainian forces "destroy the invaders wherever we can." To that end, when files are actively downloading, a new icon now appears in the Search bar that users can tap to view and manage downloads, pause and resume all downloads or just individual items, and select one to increase its priority or view it in a chat. The SC urges the public to refer to the SC’s I nvestor Alert List before investing. The list contains details of unauthorised websites, investment products, companies and individuals. Members of the public who suspect that they have been approached by unauthorised firms or individuals offering schemes that promise unrealistic returns The Security Service of Ukraine said in a tweet that it was able to effectively target Russian convoys near Kyiv because of messages sent to an official Telegram bot account called "STOP Russian War." 'Wild West'
from us

Telegram Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
FROM American