group-telegram.com/novaja_ziamlia/1761
Last Update:
📓Вершы Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” паўсталі ў супрацы паэта з кампазітаркай Вольгай Падгайскай, якая напісала новы музычны твор паводле культавай аповесці Уладзіміра Караткевіча.
Прэм’ера адбылася ў 2023 г. у Лондане на сцэне міжнароднага цэнтра мастацтваў Barbican у пастаноўцы Н. Каляды і М. Халезіна, з удзелам беларускім акцёраў “Свабоднага тэатра” і ўкраінскіх оперных спевакоў. А вершаваны тэкст выйшаў асобнай кнігай у выдавецтве “Gutenberg”.
Падчас прэзентацыі аўтар прачытае шэраг натхнёных Караткевічам зонгаў і раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе. Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны? Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?
🔥 Бонус - калядныя вершы, пераклады і песні паэта.
📖 Можна будзе набыць гэтую кнігу, а таксама іншыя паэтычныя кнігі Андрэя Хадановіча.
📍 Хаб Новая Зямля
BY Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку
Share with your friend now:
group-telegram.com/novaja_ziamlia/1761