Telegram Group Search
❗️Палітвязня Рамана Марусава будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Раман — кантрактнік з 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады, нарадзіўся ў Касцюковічах. Палітвязень быў затрыманы 23 сакавіка 2021 года. Яго асудзілі да шасці гадоў калоніі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу інфармацыі BYPOL.

Праваабаронцам вядома, што яго збілі пры затрыманні. Сляды збіцця, кроў бачны і на «пакаяльным відэа». Адбываць тэрмін Рамана адправілі ў віцебскую калонію № 3. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне. Па рашэнні суддзі Міхаіла Зубені палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

27 верасня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над ім распачнецца суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Рахманенка. Раману могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.

💌Месца ўтрымання: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Раман Браніслававіч Марусаў
💻Напісаць анлайн
49-гадовую Аксану Ляпко хутка будуць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі

Аксана была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй распачнецца 16 верасня ў Гродзенскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Валерый Раманоўскі.

💌Месца ўтрымання: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аксана Генрыхаўна Ляпко
💻
Напісаць анлайн
На наступным тыдні пачнуць судзіць Змітра Дашкевіча

Суд Першамайскага раёна Мінска 25 верасня пачне разгляд справы палітзняволенага Змітра Дашкевіча. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік.

Змітру інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Актывіст мусіў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК. Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У гэтым траўні супраць яго распачалі новую крымінальную справу.
52-гадовую Наталлю Гаўрон хутка будуць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі

Наталля была затрымана 23 студзеня падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй распачнецца 30 верасня ў Мінскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.

💌Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Наталля Браніславаўна Гаўрон
💻
Напісаць анлайн

🔹Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай
Палітзняволенага Віктара Снегура асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

11 кастрычніка Мінскі абласны суд будзе разглядаць апеляцыю на прысуд у дачыненні да Віктара Снегура паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Алег Лапека.

Калі менавіта Віктара судзілі за «злоснае непадпарадкаванне» і якое рашэнне прыняў суд — пакуль невядома.

Віктар — фігурант «справе Аўтуховіча». Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу і асудзілі да 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў).

🔹Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
Палітзняволенага актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча зноў змясцілі ў ШІЗА

Пра гэта паведамляе @belarus_abc.

Да гэтага Ігар трымаў галадоўку пакуль знаходзіўся ў ШІЗА і змог дамагчыся адпраўкі ў бальніцу. З 13 па 26 чэрвеня Ігар трымаў галадоўку ў ШІЗА Жодзінскай турмы. У бальніцу яго забралі проста з карцэра. Зараз жа яго зноў кінулі ў ШІЗА. З самага пачатку зняволення на Ігара пастаянна аказваецца ціск.

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

💌Месца ўтрымання: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Уладзіміравіч Аліневіч
💻Напісаць анлайн
Палітзняволенага Сяргея Думаву, асуджанага да 9 гадоў калоніі, зноў судзілі

25 верасня ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна ў Сяргея быў прызначаны разгляд справы «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зменаў умоваў утрымання». Працэс узначальваў суддзя Андрэй Літвін. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Нагадаем, Сяргея затрымалі 22 сакавіка 2021 году, калі ён расклейваў у горадзе налепкі. Яго абвінавацілі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 293 КК (Навучанне масавым беспарадкам), арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Пазней Думаве прызначылі 9 гадоў і 15 сутак калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Палітзняволенага фігуранта справы «Рабочага Руху» хочуць перавесці на турэмны рэжым

9 кастрычніка ў судзе горада Наваполацка будзе разглядацца справа «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зменаў умоваў утрымання» ў дачыненні да Валянціна Цераневіча. Працэс будзе ўзначальваць суддзя Алла Гаціх, якая толькі ў ліпені была прызначана суддзёй указам Лукашэнкі.

Валянцін Цераневіч — памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно», які ўваходзіць у склад «Гродна Азота», намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза «Гродна Азота». Быў затрыманы 20 верасня 2021 году.

У лютым 2023 году суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Валянціна вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 12 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Уладзіміра Аўрамцава зноў судзілі

25 верасня ва Уладзіміра адбыўся разгляд справы ў судзе Івацэвіцкага раёна «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і зменаў умоваў утрымання». Працэс узначальваў суддзя Сяргей Кухацкаволец. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Уладзімір Аўрамцаў — жыхар Бабруйска, затрыманы ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі следства, ён датычны да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі.

Яго абвінавацілі паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве), арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), арт. 289 КК (акт тэрарызму), арт. 290-4 КК (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй) і асудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
⚖️У Мінску за салідарнасць з палітвязнямі пачалі судзіць Наталлю Гаўрон

52-гадовая Наталля была затрымана 23 студзеня падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй распачаўся 30 верасня ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.

💌Месца ўтрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Наталля Браніславаўна Гаўрон
💻
Напісаць анлайн

🔹Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай
💔Палітзняволеныя Юрый Бубнаў і Ганна Скрыган выйшлі на волю

Палітзняволеныя навукоўцы з Магілёва датэрмінова выйшлі на волю, паведамляюць крыніцы mogilev.media.

Былы прафесар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сацыёлаг Юрый Бубнаў і былая дацэнтка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, эколаг Ганна Скрыган былі асуджаныя па палітычных матывах да двух гадоў калоніі.

Паведамляецца, што Юрыя бачылі ў кампаніі сяброў у адной з кавярняў горада. З улікам знходжання ў СІЗА, яму заставалася сядзець яшчэ некалькі месяцаў. Верагодна, ён быў памілаваны.

Акрамя гэтага, паводле "Вясны", Ганна 4 верасня выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4 па памілаванні.
📍У Мінску распачаўся суд над 60-гадовай псіхалагіняй, якую вінавацяць у падтрымцы палітвязняў

Наталля Варабей — псіхолаг з шматгадовым стажам, мае найвышэйшую катэгорыю. Яна скончыла біяфак БДУ, як мінімум з нулявых гадоў — у прафесіі. З 2011 яна працавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Савецкага раёна Мінска. Працавала ў розных сферах сваёй прафесіі — займалася дзецьмі з ДЦП, праводзіла псіхалагічную падрыхтоўку алімпіяднікаў, навучала педагогаў.

Яе затрымалі падчас "рэйду па салідарнасці" напрыканцы студзеня 2024 года. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязняў па ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Судовы працэс над палітзняволенай распачаўся 1 кастрычніка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.

💌Месца ўтрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць
💻Напісаць анлайн
❗️Прызначана дата новага суда над Палінай Шарэндай-Панасюк

Стала вядома, што новы суд над Палінай распачнецца ўжо 14 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна. Справу будзе разглядаць суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў жанчыне год зняволення.

Нагадаем, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі. Два разы ёй ужо працягвалі тэрмін па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) . 21 траўня 2024 года жанчына мусіла выйці на волю, але яе перавялі ў гомельскае СІЗА і ўжо ў трэці раз абвінавацілі ў «непадпарадкаванні». На волі жанчыну чакае двое сыноў — Славамір і Стах.

У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягнаставалі "хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці". Нядаўна муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда напісаў пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Паліны.

У сярэдзіне верасня жанчыну перавялі з ІЧУ Рэчыцы ў СІЗА Гомеля. Па прыбыцці яе адразу адправілі ў карцар на 10 сутак.
🔗Прызначана дата апеляцыі па справе грамадзяніна Польшчы, асуджанага за "здраду дзяржаве"

У Мінскім гарадскім судзе з сакавіка па ліпень разглядалі справу ўраджэнца Жабінкі і грамадзяніна Польшчы Рамана Галузу. Яго затрымалі ў ліпені 2022 года па вяртанні ў Беларусь з Польшчы, дзе ён жыў апошнія дзевяць гадоў.

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы і вынік суда невядомыя. Справу разглядала суддзя Алена Шылько.

19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясціў яго пошукі. Пазней высвятлілася, што мужчына знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У Польшчы Галуза займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

Вярхоўны суд 11 кастрычніка разгледзіць апеляцыйную скаргу Рамана. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Хлышчанкова.
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Апеляцыя па справе актывіста Андрэя Кудзіка адбудзецца 11 кастрычніка

У судзе Маладзечанскага раёна 18 ліпеня за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у відэа ў Tik-Tok асудзілі палітзняволенага актывіста з Вілейкі. Справу ў чатырох судовых паседжаннях разглядаў Аляксей Іршын.

У выніку актывісту прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама вядома, што палітвязню прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў.

Напачатку 2022 года Андрэя ўжо асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У сярэдзіне ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у магілёўскай калоніі, але праз паўгода зноўку быў затрыманы.

11 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.
❗️Стаў вядомы прысуд палітзняволенай Вользе Маёравай

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў сакавіку над Вольгай адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Ганна Сакалова прызнала жанчыну вінаватай і прызначыла ёй яшчэ паўтара года зняволення ў дадатак да 20 гадоў калоніі. Вольга ўжо адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы.

Нагадаем, Вольга — грамадская актывістка, раней актыўная сяброўка Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яе затрымалі 4 студзеня 2021 года ў сваім доме па так званай "справе Мікалая Аўтуховіча". Яе прызналі вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку —  "замах на захоп дзяржаўнай улады" (арт. 357 КК).

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года асудзіў палітзняволеную да 20 гадоў калоніі і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў). На судзе яна не прызнала віну.

Падрабязнасці
👉 https://spring96.org/be/news/116379
🔗Аналітыка Андрэя Паротнікава будуць судзіць па пяці крымінальных артыкулах

Андрэй — палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010-2011). Быў затрыманы ў сакавіку 2023 года ў Маскве. 

Пазней канал АНТ выпусціў фільм, у якім распавялі, што абвінавачваюць Паротнікава у тым, што ён веў свой блог і збіраў аналітыку па Беларусі, а таксама перапісваўся з калегамі-экспертамі.

Цяпер палітвязня абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356); «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357); «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4); «уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1); «перашкода здзяйсненню выбарчых правоў» (ч. 2 арт. 191).

Судовы працэс распачнецца 16 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе, пасяджэнні будуць закрытыя, заўважыла @nashaniva. Судзіць эксперта будзе Вячаслаў Тулейка.
❗️Палітвязню Сяргею Раманаву дадалі яшчэ два гады зняволення

У судзе Горацкага раёна 24 верасня вынеслі прысуд палітзняволенаму анархісту Сяргею Раманаву. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фомічава прызначыла яму яшчэ два гады пазбаўлення волі, піша @belarus_abc. Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў калоніі паводле гэтага артыкула. Агульны тэрмін зняволення палітвязня складае 22 гады і 11 месяцаў. 

Да разгляду апеляцыйнай скаргі Сяргея будуць утрымліваць у магілёўскай калоніі № 4. 

💌Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116399

Месца ўтрымання палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
💻Напісаць анлайн
2024/11/14 11:53:47
Back to Top
HTML Embed Code: