group-telegram.com/prisoners_spring96/4070
Last Update:
❗️Ураджэнца Херсона Сяргея Белага будуць судзіць трэці раз
Сяргей родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Мае двух непаўналетніх дзяцей. Мужчыну затрымалі ў лютым 2023 года. На "пакаяльным" відэа ён казаў, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога». У першы раз яго асудзілі ў кастрычніку 2023 года за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Наступны суд над Сяргеем адбыўся 27 верасня 2024 года ў Мінгарсудзе. Яго абвінавацілі па 4 артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Вынік суда невядомы.
Стала вядома, што 4 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска адбудзецца разгляд ужо трэцяй справы супраць Сяргея. Гэтым разам паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Працэс будзе весці суддзя Жана Хвайніцкая.
BY Вясна: Палітвязні Беларусі
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/tu83uaWr-6E6lu2f9t9FM5O46M_Xdf5TG1B_eZc1P35XhBTdtxVvHs1O_LmK2wvsqU2zobhXlFR_r42ZWHm55voYY6dTy2YCI6zLiMYjYmrdJih2EuGCYVHcJMEbyLHKZqga5o09DViA3y2S9urpOXTG--eTd43yFKGZYTqG6fDvZ_Anz7zUzqTyXReZ-7vI-zfDWO8dVUwABYRLgsdU-5oPsSKrOXu2jAaGmMuo1WsusFBTahKk455DedPsDg1skL5CUnhqxfCDyiZZ6gtxqcsq_drwralxF76vJmZMut3UV3Wek2m87fpxLpC5xzVBE9HFUdA2esuewsemw9ZZNQ.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/prisoners_spring96/4070