Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️У Youtube для Android TV нарэшце з'явіліся беларускія аўтаматычныя субтытры.
У красавіку аўтаматычныя беларускія субтытры з'явіліся ў WEB-версіі Youtube, але ўладальнікам ТБ-прыставак усё гэтак жа прыходзілася карыстацца крывой аплікацыяй для Android TV (бедная інды-студыя, не можа зрабіць адэкватны плэер, дарэчы дагэтуль). Але учора заўважыў, што ў мяне ўключыліся бенгальскія субтытры (гэта тая вобласць адкуль прыйшлі тыгры і агні, якія мы ўсе так любім на Новы Год), а гэта значыць, што нешта змянілася ў самой апцы. І ў наладах я ледзь не страціў прытомнасць, БЕЛАРУСКАЯ МОВА. І ооо, яны працуюць, і вельмі файна. Так што ўсе хто карыстаецца Android TV прыстаўкамі ад розных вытворцаў, заглядвайце ў налады. Мажліва наша родная прыгожая і самая лепшая ў свеце мова ўжо ёсць і ў вас (мажліва не на ўсіх версіях і прыладах). І адпішыце ў каментарах, ці з'явілася ў вас. У маім выпадку гэта старэнькі, але шчэ актуальны NVIDIA Shield.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM