Telegram Group Search
Прызначаны новы каардынатар замежных паездак Папы

Ксёндз Хасэ Наўм Хаіра Салас Кастаньеда прызначаны новым каардынатарам папскіх падарожжаў.
Анёл Панскі: Эўхарыстыя аб'ядноўвае нас у любові

Падчас малітвы "Анёл Панскі" 22 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV разважаў пра цуд памнажэння хлеба і рыбы, здзейснены Хрыстом, падкрэсліўшы, што Божыя дары растуць, калі імі дзеляцца.
Заклік Пантыфіка да міру на Блізкім Усходзе

Пасля малітвы "Анёл Панскі" Пантыфік звярнуў увагу на трывожныя навіны з Блізкага Усходу, асабліва з Ірана, і заклікаў да неадкладных дыпламатычных дзеянняў.
Audio
🎙️ „Філасофскія нататкі“ з ксяндзом Раманам Сушам: Адам Сміт і прынцып належнасці 🎙️

Сёння ў нашай штотыднёвай праграме - шатландскі філосаф Адам Сміт і яго тэорыя "належнага" 👨‍🏫 Знакаміты эканаміст быў спачатку філосафам-маралістам, які лічыў, што мараль нараджаецца ў здольнасці спачуваць іншым.

Што такое "належнае"? Як фарміруецца наша сумленне? Ці дастаткова слухаць "унутранага непрадузятага глядача"? 🤔 Пра гэта і шмат іншага разважае ксёндз Раман Суша!

Слухайце і разважайце разам з намі! 🙏

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #філасофія #АдамСміт #мараль #этыка #належнасць #суперажыванне #сумленне
Леў XIV: дзяленне хлеба памнажае надзею

Падчас святочнай Імшы ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў многіх Касцёлах у нядзелю, 22 чэрвеня 2025 года Леў XIV казаў аб Езусе, які праз знак дзялення хлеба ўказвае на логіку любові Бога і падтрымлівае голад чалавека па вечным жыцці.
Audio
Падкаст Vatican News 22.06.2025
Каталіцкія арганізацыі аб'ядноўваюцца супраць злоўжывання ШІ

23 чэрвеня 2025 года, у Рыме ў штаб-кватэры “Copercom” адбудзецца прадстаўнічая канферэнцыя, прысвечаная першаму ў Італіі дасье, якое дакументуе выкарыстанне генератыўнага штучнага інтэлекту ў стварэнні матэрыялаў з насіллем над дзецьмі, маніпуляцыі выявамі (deepnude) і анлайн-прынадах.
Серыял "The Chosen" адзначыць прэм'еру новага сезона ў Ватыкане

23 чэрвеня 2025 года ў Ватыкане адбудзецца прэс-канферэнцыя і прэм'ерны паказ новага эпізоду папулярнага серыяла пра Хрыста.
Святы Пасад заклікаў краіны забараніць супрацьпяхотныя міны

Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе заклікаў краіны ратыфікаваць Канвенцыю па забароне супрацьпяхотных мін.
Святая Зямля, Арменія і Сірыя: прыярытэты 98-й Асамблеі ROACO

З 23 па 26 чэрвеня 2025 года ў Ватыкане збяруцца прадстаўнікі каталіцкіх дабрачынных арганізацый, каб абмеркаваць дапамогу хрысціянам у крызісных рэгіёнах.
Audio
🌍 КАСЦЁЛ І СВЕТ: ВЫПУСК 90

🙏 Сёння ў праграме: добрыя навіны з Аўстрыі - рост святарскіх пасвячэнняў, малітоўны марафон у Кеніі, праблемы хрысціян у Індыі, азартныя гульні на Філіпінах і сенсацыйнае прызнанне навукоўца з найвышэйшым IQ! 🤯

Паслухайце новы выпуск праграмы "Касцёл і свет" ад Марыі Валодзінай, дзе яна аналізуе апошнія падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла і хрысціян па ўсім свеце. 🎧

Цікава, што чалавек з самым высокім IQ (276!) публічна вызнаў сваю веру ў Хрыста! ✝️

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #навіны #хрысціянства #вера #малітва #Аўстрыя #Кенія #Індыя #Філіпіны
Святы Пасад: свабода слова – аснова справядлівых выбараў

Толькі добра інфармаваныя грамадзяне здольныя рабіць сапраўды свабодны выбар, асабліва падчас выбараў, - нагадаў Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН у Жэневе.
Audio
Падкаст Vatican News 23.06.2025
Клерыкі, біскупы і святары з усяго свету сустрэнуцца на Юбілеі

Каля 2 тысяч кандыдатаў да святарства з усяго свету прыбылі ў Вечны горад, каб удзельнічаць у Юбілеі Семінарыстаў, які распачаўся 23 чэрвеня 2025 года і працягнецца да 27 чэрвеня.
Новы Папа – новыя святы ў Ватыкане

Ватыкан абнавіў свой каляндар дзяржаўных свят: дзень выбрання і імяніны Папы Льва XIV сталі афіцыйнымі выходнымі днямі, замяніўшы адпаведныя даты, звязаныя з Папам Францішкам.
Католікі Святой Зямлі патрабуюць абароны хрысціян у Сірыі

Сход Каталіцкіх Ардынарыяў Святой Зямлі асудзіў тэракт у грэка-праваслаўным храме ў Дамаску, дзе загінула 25 асоб, і заклікаў сірыйскія ўлады абараніць хрысціян.
Папа да семінарыстаў: патрэбны аўтэнтычныя і спагадлівыя святары

Падчас Юбілею Семінарыстаў Леў XIV правёў медытацыю, падкрэсліваючы важнасць унутранага жыцця і фармацыі сэрца для будучых святароў.
Леў XIV: Мальтыйскі Ордэн павінен захаваць рэлігійную сутнасць

У пасланні з нагоды ўрачыстасці святога Яна Хрысціцеля 24 чэрвеня 2025 года Леў XIV заахвоціў Суверэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн да духоўнага абнаўлення і вернасці першапачатковай харызме.
Казахстан: санктуарый у памяць ахвяр рэлігійных рэпрэсій

У сталіцы Казахстана адкрыты першы ў Цэнтральнай Азіі марыйны санктуарый, прысвечаны пераследаваным хрысціянам – у месцы, дзе савецкія ўлады дзесяцігоддзямі змагаліся з верай.
Audio
🙏 Глыбокая вера, малітва і марыйная пабожнасць былі падмуркамі жыцця Льва XIII і яго вучэння, якое злучала духоўнае бачанне з канкрэтнымі сацыяльнымі выклікамі яго часу.

🎧 У сённяшнім выпуску рубрыкі “Сацыяльнае пытанне” Аляксандр Панчанка запрашае пазнаёміцца з тэкстам гаміліі Бэнэдыкта XVI, прамоўленай у 2010 годзе ў Карпінета-Рамана – невялікім італьянскім мястэчку, дзе два стагоддзі раней нарадзіўся Вінчэнца Джаакіна Печы, будучы Папа Леў XIII.

“З радасцю і любоўю пакідаю вам старажытную і заўсёды новую запаведзь: любіце адно аднаго, як Хрыстус палюбіў нас, і з гэтай любоўю будзьце соллю і святлом свету. Так вы застанецеся вернымі спадчыне свайго вялікага і шанаванага земляка, Папы Льва XIII”, - казаў Бэнэдыкт XVI.
2025/06/24 16:47:20
Back to Top
HTML Embed Code: