Telegram Group Search
❤️Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар выйшла на волю

Пра гэта паведамляе @euroradio са спасылкай на яе сяброў.

Нагадаем, Вольгу затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Тады былы адвакат Залатар заявіў, што падчас допытаў жанчыну збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. У Мінгарсудзе 3 снежня 2021 года Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. 

Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.
«Міліцыянты сказалі, каб не лез нікуды». Як кантралююць палітвязняў, якіх вызвалілі па памілаванні

Пра гэта распавёў «Вясне» распавёў адзін з памілаваных палітвязняў.

Пасля памілавання зняволеным трэба стаць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі (КВІ) і хадзіць адзначацца раз на тыдзень. Пры гэтым вусна ім паведамляюць, што ў выпадку, калі яны не працуюць, то раз на тыдзень мусяць адпрацаваць восем гадзін на грамадскіх працах. Судзімасць пасля памілавання палітвязню не знялі. Акрамя гэтага, яму паставілі забарону на выезд з Беларусі на тэрмін роўны неадбытаму тэрміну пакарання.

З моманту вызвалення да мужчыны адзін раз прыехалі супрацоўнікі міліцыі, праверылі тэлефон на наяўнасць «экстрэмізму». Сказалі, каб ён «не лез нікуды». Пры гэтым, кажа суразмоўца, былі карэктныя і ветлівыя.

🔹«Пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і адправілі прэч»: як палітвязні выходзяць па памілаванні
Дызайнера-ілюстратара з Мінска будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах

Сяргею Скібінскаму 41 год. Ён дызайнер. Раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.bу, якое існавала да 2020 года. Сяргей таксама мае ІП у галіне дызайну, робіць уласныя ілюстрацыі ды праекты. Таксама ён любіць падарожнічаць ды фатаграфаваць. У сацсетках Сяргей публікуе фота са сваіх вандровак і проста пейзажы розных месцаў.

Апошні раз ён быў анлайн 19 студзеня, акурат падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі, піша «Наша Ніва».

Суд над Сяргеем пачнецца 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Сядзіць яго будзе Святлана Чарапанава. Скібінскага судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).
❗️У Віцебску, верагодна, затрымалі вядомага мінскага блогера Bulbanews

Учора ў раскладзе суда Чыгуначнага раёна адзначылася імя Віталя Аляксандравіча Храмцова. Пад такімі дадзенымі вядомы блогер Bulbanews, піша @vitebsk_info.

У сацсетках блогер быў апошні раз у сераду ўвечары.

Таму вельмі верагодна, што ўсё ж менавіта ён трапіў пад дзве адміністратыўкі па прыездзе ў Віцебск — мужчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмізму» і дробным хуліганстве.
За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі як мінімум траіх жыхароў Глыбокага

Адзін з затрыманых паказаны на «пакаяльным відэа» са слядамі збіцця.

Нагадаем, па звестках @vicspring затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 224 палітвязні, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

• 104 чалавекі ў цяжкім стане здароўя;
• 45 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 36 шматдзетных маці і бацькоў;
• 11 чалавек з інваліднасцю;
• 16 чалавек з ментальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.

Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366

🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
У Пінску будуць судзіць журналіста, які быў моцна збіты падчас пратэстаў

Як паведамляе @viasna_brest, былога журналіста «Медыя-Палессе» Яўгена Нікалаевіча будуць судзіць у судзе горада Пінска і Пінскага раёна 26 верасня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ. Весці працэс будзе суддзя Яўгенія Мельнік.

10 жніўня 2020 года Нікалаевіч адправіўся на пратэсты з прафесійным заданнем.

Тады яго затрымалі, спачатку міліцыя збіла яго ў туалеце пінскага гарвыканкама, потым у аўтазаку. Затым мужчыну прывезлі ў цір пінскага ГАУС, дзе яго бачыў моцна пабітым Алесь Рамановіч. Далей журналіста змясцілі ў пінскае ІЧУ, а потым завезлі ў СІЗА івацэвіцкай калоніі, дзе сілавікі размясцілі частку затрыманых.

Праз тыдзень пасля збіцця ў журналіста ўсё яшчэ заставаліся сінякі. Паведамляецца, што сляды збіцця заставаліся на твары мужчыны нават праз месяц, у тым ліку з'явіліся глыбокія шнары. Выданне «Медиа-Полесье» таксама пісала тады аб пашкоджаным воку свайго супрацоўніка.
На наступным тыдні пачнуць судзіць Змітра Дашкевіча

Суд Першамайскага раёна Мінска 25 верасня пачне разгляд справы палітзняволенага Змітра Дашкевіча. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік.

Змітру інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Актывіст мусіў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК. Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У гэтым траўні супраць яго распачалі новую крымінальную справу.
Былой палітзняволенай Вользе Гарбуновай, якая з'ехала ў 2022 годзе, хочуць замяніць абмежаванне волі на калонію

25 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Вікторыя Баранава будзе разглядаць справу Вольгі паводле «замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

Вольга – актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. Яе затрымалі 9 лістапада 2021 года і завялі справу паводле арт. 342 (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней Вользе прысудзілі тры гады «хатняй хіміі». Актывістку адпусцілі з-пад варты ў зале суда і яна пакінула Беларусь.

⁉️«Хатнім хімікам» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію: тлумачым за што і каму
У Вушацкім філіяле «Белтэлекама» правялі праверку «на экстрэмізм». Вынік — 4 суды па адміністрацыйных справах

19 верасня суддзя Вушацкага райсуда Аксана Мішута судзіла Сяргея Чарткова, Генадзя Арлоўскага і Дзмітрыя Федуковіча паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Як паведамляе @vicspring, усе яны супрацоўнікі Вушацкага філіяла «Белтэлекама», усе ў розны час былі станоўчымі героямі публікацый у мясцовай «раёнцы». І нават болей: Генадзь Арлоўскі быў занесены на раённую Дошку гонару ў 2022 годзе, а Дзмітрый Федуковіч — у 2014 годзе.

Сёння, 20 верасня, тая ж суддзя Аксана Мішута разбірае справу Алены Федуковіч, жонкі ўчорашняга падсуднага. Жынчына таксама працуе ў мясцовым філіяле «Белтэлекама», і судзяць яе таксама за «распаўсюд экстрэмізму».
Больш за 5 тысяч інтэрнэт рэсурсаў у Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў.

Паводле яго, Міністэрствам інфармацыі на 1 верасня 2024 года прынятыя пастановы аб абмежаванні доступу амаль да 14 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў, з якіх больш за 5 тысяч былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Затрымалі двух жыхароў Слаўгарада за сарваны дзяржаўны сцяг — яго паклалі ў клумбу

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што супраць мужчын распачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК), зараз яны знаходзяцца ў ІЧУ.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Рэчыцы за «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі школьную настаўніцу

19 верасня ў судзе Рэчыцкага раёна разглядалі адміністрацыйную справу ў дачыненні Дзіяны Нараеўскай. Працэс узначальваў суддзя Юрый Лунцэвіч. Жанчыне быў інкрымінавана ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Пра жанчыну вядома, што яна працавала настаўніцай біялогіі і хіміі ў школе № 7, што ў Наварэчыцкім мікрараёне Рэчыцы. Пакуль на сайце школы яе прозвішча прысутнічае. Таксама яна была яшчэ і старшынёй першаснай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Яна адзначалася падзякай Гомельскага аблкамітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі «за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці, вялікі ўнёсак у справу абароны працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў чальцоў прафсаюза і развіцця сацыяльнага партнёрства». Нараеўская рабілася пераможцай сярод педагогаў у конкурсе даследчых і творчых работ «Залатыя россыпы».

Крыніца: Гомельская Вясна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Жыхара Кіраўска летам асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады», а цяпер яго чакае суд за «распальванне варожасці» і «масавыя беспарадкі»

Як паведамляе @MAYDAYMog, жыхара Кіраўска Юрыя Аверкава затрымалі напярэдадні «Адзінага дня галасавання» ў лютым 2024 года. Прапагандысты тады паведамілі, што Аверкаў з'яўляецца адміністратарам кіраўскага тэлеграм-канала, які ён стварыў у 2020 годзе, дзе «заклікаў людзей выходзіць на вуліцы».

11 чэрвеня Аверкава судзілі за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Справу разглядаў старшыня Кіраўскага раённага суда Антон Дудаль. Вынік судовага пасяджэння невядомы.

Цяпер мужчыну чакае яшчэ адзін судовы працэс. 30 верасня суд Магілёўскай вобласці ў закрытым рэжыме пачне разглядаць крымінальную справу па ч. 3 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), а таксама па ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Суддзёй выступіць Ірына Ланчава.
👕Макеты цішотак са зняволенымі «вясноўцамі»

Для ўсіх жадаючых мы дзелімся макетам цішотак салідарнасці (не для камерцыйнага выкарыстання) са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны» — гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

👕 макеты цішотак
🪧 макеты постараў
❗️У Віцебску за «садзейнічанне экстрэмізму» будуць судзіць жанчыну з першай групай інваліднасці

9 кастрычніка Віцебскі абласны суд пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Валянціны Крыштопенка. Жанчыне інкрымінавана ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу прызначана разглядаць Галіна Бондал.

Валянціна мае інваліднасць І групы, жыве з пенсіі. Пасля выбараў яе неаднаразова штрафавалі па палітычных адміністрацыйных артыкулах. Так, у 2021 годзе жанчыну аштрафавалі на 1160 рублёў за фотаздымак з цытатай з Бібліі «Калі ўладарыць бязбожнік — народ стогне». Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Падчас мірных шэсцяў у Віцебску Валянціна перамяшчалася на інвалідным вазку, бо ёй цяжка хадзіць.
52-гадовую Наталлю Гаўрон хутка будуць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі

Наталля была затрымана 23 студзеня падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй распачнецца 30 верасня ў Мінскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.

💌Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Наталля Браніславаўна Гаўрон
💻
Напісаць анлайн

🔹Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай
🕊21 верасня — Міжнародны дзень міру

Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН яшчэ ў 1981 годзе і з 1982-га адзначаўся кожны трэці аўторак верасня — у дзень адкрыцця чарговых сесій Генасамблеі. А ў 2001 годзе гэты орган прыняў рэзалюцыю, у якой пастанавіў, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца 21 верасня — як дзень адмовы ад гвалту іспынення агню.

ААН прапанавала ўсім краінам і народам спыняць у гэты дзень ваенныя дзеянні ці ж адзначаць яго правядзеннем адукацыйных і інфармацыйных акцый па праблемах міру.

Беларускі рэжым адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй. Па дадзеных на люты, як мінімум 1671 беларус быў затрыманы за праяву антываеннай пазіцыі — людзей катавалі, трымалі ў нечалавечых умовах, прысуджалі штрафы ці суткі, а таксама вялікія тэрміны зняволення.
2024/09/22 00:27:45
Back to Top
HTML Embed Code: