Telegram Group & Telegram Channel
У Ганцавічах выклікалі ў РАУС мясцовых журналістаў. Пытанні спачатку кіраўніцтва райвыканкаму, а затым і міліцыі выклікаў артыкул пра падрыхтоўку райцэнтру да «Дажынак» (журналісты канстатавалі, што ў райцэнтры высяклі дрэвы)

Выданне «Ганцавіцкі час» 21 жніўня апублікавала артыкул пад назвай «Центр Ганцевичей к "Дожинкам" облысел».

Як пішуць журналісты выдання, 26 жніўня старшыня райвыканкаму са сваім намеснікам сталі тэлефанаваць журналістам «Ганцавіцкага часу», ў тым ліку былым. Чыноўнікаў цікавіла, хто з'яўляецца аўтарам артыкулу пра «аблысенне» Ганцавічаў.

🌳 А 29 жніўня журналістамі ўжо зацікавалася міліцыя. Так, карэспандэнтку Святлану Малышка выклікалі «на размову». У РАУСе жанчыне патлумачылі, што пытанні выклікае артыкул «Центр Ганцевичей к "Дожинкам" облысел».

🪵 Першы намеснік старшыні ганцавіцкага РАУСу Дзяніс Санчук казаў, што загаловак не адпавядае рэчаіснасці, а пісаць трэба было пра тое, як Ганцавічы змяніліся ў добры бок падчас падрыхтоўкі да «Дажынак». Журналістка адказала, што дрэвы сапраўды ссяклі, так што ў матэрыяле напісана дакладная інфармацыя. Таксама звярнула ўвагу, што хацела атрымаць афіцыйны каментар ад чыноўнікаў, дзеля чаго ссяклі дрэвы, але спецыліст райвыканкаму проста кінуў тэлефон падчас размовы з карэспандэнткай. Больш за тое, у «Ганцавіцкага часу» выходзілі і артыкулы пра пазітыўныя змены гораду да «Дажынак». Пасля гэтага Малышку з міліцыі адпусцілі, але папярэдзілі, што будуць уважліва чытаць яе артыкулы.

У той жа дзень, 29 жніўня, у ганцавіцкую міліцыю запрашалі і іншага супрацоўніка выдання Сяргея Багрова. Праўда, там нагодай для візіту назвалі нейкі «сямейны канфлікт». Паколькі мужчына нічога не ведаў пра «канфлікт», у РАУС ён паехаў разам з жонкай, каб разам даведацца хто з іх «скандаліст». У аддзяленні міліцыі апынулася, што прысутнасць жонкі Багрова ўсе ж такі не патрэбная, а пытанні міліцыі былі пра працу Багрова ў рэдакцыі выдання ды на іншым месцы (ў якасці дыджэя).

group-telegram.com/viasna_brest/3976
Create:
Last Update:

BY Вясна | Брэст

Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna_brest/3976

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Russian President Vladimir Putin launched Russia's invasion of Ukraine in the early-morning hours of February 24, targeting several key cities with military strikes. Under the Sebi Act, the regulator has the power to carry out search and seizure of books, registers, documents including electronics and digital devices from any person associated with the securities market. In this regard, Sebi collaborated with the Telecom Regulatory Authority of India (TRAI) to reduce the vulnerability of the securities market to manipulation through misuse of mass communication medium like bulk SMS. This provided opportunity to their linked entities to offload their shares at higher prices and make significant profits at the cost of unsuspecting retail investors. In addition, Telegram now supports the use of third-party streaming tools like OBS Studio and XSplit to broadcast live video, allowing users to add overlays and multi-screen layouts for a more professional look.
from us

Telegram Вясна | Брэст
FROM American