Дэпутаты Андрэеўшчынскага сельскага савета «вместе со сказочными персонажами и представителями средней школы № 23» прыйшлі павіншаваць з Новым годам шматдзетную сям'ю Тарасавых.
Гаспадароў папярэдзілі, што будуць фота- і відэакарэспандэнты з раённай «Аршанскай газеты». Але прадстаўнікі СМІ, напэўна, не заўважылі зусім не патрыятычную дэталь. 🤷♀️
І яна трапіла у фотарэпартаж і ў артыкул «Оршанские депутаты запустили эстафету «Новогодний экспресс». Дэпутаты, падобна, таксама нічога не заўважылі)

У Докшыцах зачынілі радзільны дом і акушэрскае аддзяленне. Кажуць, што гэта толькі палепшыць якасць медычных паслуг
Як і адсутнасць у ЦПБ профільных спецыялістаў, і неабходнасць тэрмінова весці ў іншыя райцэнтры пацыентаў з інфарктамі і інсультамі ➡️ https://tinyurl.com/46bmrvsp

❗️27 снежня пачнуць судзіць ксяндза Анджэя Юхневіча з Шуміліна
Святару, якога затрымалі сёлета ў траўні і некалькі разоў судзілі па палітычных "адміністратыўках", цяпер інкрымінуюць
зусім іншае. Суддзя Шумілінскага райсуда Інна Грабоўская будзе разбіраць крымінальную справу, распачатую за распусныя дзеянні ( ч.2 арт. 169 КК), за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ( ч.2 арт.167 КК), дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту (ч.2 арт.168 КК)
Судовы працэс абвешчаны закрытым
У кастрычніку стала вядома, што пробашчу парафіі Маці Божай Фацімскай Анджэю Юхневічу, які на той час ужо 6 месяцаў знаходзіўся ў Віцебскім СІЗА, пагражаюць абвінавачаннямі супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.
Ксёндз Анджэй Юхневіч — святар ордэна Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, пробашч дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божаў Фацімскай у Шуміліна, кіраўнік каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. ➡️https://tinyurl.com/mr2c68fy

Былую палітзняволеную Ірыну Паляніну судзяць за атрыманне замежнай дамапогі
23 снежня ў судзе Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава разбірае адміністрацыйную справу, распачатую супраць Палянінай паводле Дэкрэта №7 аб замежнай дабрачыннай дапамозе. ➡️ https://tinyurl.com/3wdjud8y
У 2021 г. Ірыну Паляніну асудзілі паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 295 (Незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі). Яе прызналі вінаватай за каментар пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова. Таксама падчас ператрусу ў яе знайшлі патроны, якія калісьці належалі яе бацьку. На волю пастаўчанка выйшла ў лістападзе 2022 года. За ёй быў устаноўлены прэвентыўны нагляд, спачатку на 1 год, потым яшчэ на 2 гады.
У лістападзе 2023 года жанчыну асудзілі на 7 сутак арышту паводле адміністрацыйнай справы,распачатай з "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" у інтэрнэце (ч.2 арт 19.11 КаАП)

у аршанскім судзе за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" судзілі дзейнага дэпутата Бараньскага гарсавета,
паведаміў Тэлеграм- канал "Витебск, я гуляю"
Справу Юрыя Аністраткіна 20 снежня рзбіраў суд Оршы і Аршанскага раёна ў асобе суддзі Юліі Хаткевіч.
Мужчына быў дэпутатам Бараньскага гарсавета 28 склікання і сёлета быў пераабраны на наступны тэрмін.

Помніка Генрыху Дмахоўскаму – выбітнаму скульптару і інсургенту – у Докшыцах не будзе. Райвыканкам не прызнаў яго «сваім».
➡️ https://tinyurl.com/yeypw22a
➡️ https://tinyurl.com/yeypw22a
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэміскіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі чарговы раз уключылі відэарэсурсы, на якіх распавядаецца пра навіны Віцебскай вобласці.
Гэта TikTok-акаўнт «viteblyanka» і YouTube-канал з назвай «Пра Вiцебск / Витебск Новости». Рашэнне лічыць змест рэсурсаў "экстрэмісцкім" прыняў 20 снежня суд Ленінскага раёна Мінска.
Абодва відэарэсурсы траплялі ў "экстрэмісцкі спіс" Мінінфарма і раней : TikTok-акаўнт прызнаюць "экстрэмісцкім" ужо шосты раз, YouTube-канал - пяты, але тады яны мелі іншыя ідэнтыфікатары.
Да слова, TikTok-акаўнт «viteblyanka» па адрасе, пазначаным на сайце Міністэрства інфармацыі, ужо не адчыняецца . Верагодна, стваральнікі сустрэнуцца са сваімі гледачамі на рэсурсе з іншай назвай.
20 снежня суд Вілейскага раёна Мінскай вобласці прызнаў "экстрэмсцкім TikTok-канал "Народный Депутат". 4 снежня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкімі" Telegram-канала Vtb.nardep.online і старонка vtb.nardep.online у Instagram.

Віцебская гарадская пракуратура постфактум распавяла пра прысуд Паўлу Іванову, асуджанаму за «шэраг злачынстваў супраць парадку кіравання» ➡️https://tinyurl.com/bdhdu3rj
56-гадовага мужчыну затрымалі сёлета ў чэрвені. Тэлеграм-каналы, блізкія да сілавікоў, паказалі, як затрыманага Паўла Іванова вядуць у следчы камітэт проста ў халаце... Бо ён нібыта "мечтал устроить хаос и разруху» ў Беларусі, пісаў каментары ў інтэрнэце і браў удзел "у масавых беспарадках" у 2020 годзе.

Forwarded from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
За получение помощи судят супругу экс-политзаключенного из Новополоцка
Сегодня в Новополоцке по Декрету-7 (получение иностранной безвозмездной помощи) проходит Нина Хорошкевич. Судит Зинаида Болоболова.
Нина — супруга Евгения Хорошкевича, который был осужден по трем политическим статьям на 4 года. Вышел после отсидки в августе этого года. Пока молодой мужчина сидел в СИЗО, у него родилась дочь Милана.

Палітвязнем прызнаны Арцём Янкін - жыхар Віцебска, які выкзаў прэтэнзіі банку і быў асуджаны за абразу Аляксандра Лукашэнкі
Хлопца асудзілі на 1 год 3 месяцы зняволення ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. І канфіскавалі мабільны тэлефон - ён быў прызнаны сродкам учынення злачынства.
Сёлета ў чэрвені Янкін хацеў пакласці грошы на рахунак праз інфакіёск, але ў яго не атрымалася ажыццявіць запланаваную аперацыю. Таму ён, вярнуўшыся дадому, «патэлефанаваў супрацоўніку кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк» і падчас гутаркі негатыўна выказаўся ў адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» - так апісвала ягоны ўчынак пракуратура.
У лістападзе імя і прозвішча асуджанага ўключылі ў пералік асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці, які складае МУС.

Forwarded from Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Па адміністрацыйнай справе за «атрыманне замежнай дапамогі» будуць судзіць каталіцкую верніцу з Шуміліна
Заўтра ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска пройдзе суд над Веранікай Кабылковай, педагогам-псіхолагіняй з Шуміліна. Яе абвінавачваюць па Дэкрэце №7 (атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі).
Яе муж Арцём трапіў пад пераслед год таму — сілавікі тады затрымалі яго за падпіскі, але не змаглі запісаць «пакаяльны» ролік. Вядома, што тады Арцёма аштрафавалі на 555 рублёў.
Вянчанне Арцёма і Веранікі ладзіў кс. Анджэй Юхневіч, які зараз знаходзіцца за кратамі і суд над якім таксама пачнецца заўтра.

У пералік асобаў, "схільных да экстрэмісцкай дзейнасці", уключылі жыхара Полацка Аляксандра Трацэнку.
Паводле гэтага дакумента на сайце МУС, ён быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 361-4 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Судовы працэс над мужчынам праходзіў ў закрытым рэжыме ў Віцебскім абласным судзе з 12 па 26 верасня 2024 года, справу разглядаў суддзя Урбан Юрый.
На 10 снежня 2024 года ў Вярхоўным судзе быў празначаны разгляд апелялыйнай скаргі асуджанага ( яе разглядаў таршыня судовай калегіі Руслан Царук.
На сайце МУС пазначана, што 53-гадовы палачанін ужо адбывае пакаранне.

Ураджэнца Наваполацка Уладзіміра Сітковіча, асуджанага за данаты, прызналі палітычным зняволеным
Сёлета ў кастрычніку 57-гадовага мужчыну асудзілі паводле ч.1 арт. 361-2 КК. У снежні яго імя і прозвішча ўнеслі ў «экстрэмісцкі спіс» на сайце МУС.
У траўні былога работніка віцебскага масла-экстрацыйнага завода на 1 суткі арыштоўвалі за "распаўсюд экстрэмізму" - за падпіску ў TikTok на канал "Страна для жизни".

У Віцебску зноў судзяць былога палітвязня Аляксандра Жалязоўскага
Яго вінавацяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП за “распаўсюд экстрэмізму”. Справу Жалязоўскага ў судзя Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Ганна Кот.
Падобна, што гэта працяг разбору, і што справу экс-палітвязня суддзя адпраўляла на дапрацоўку ў міліцыю. Бо 3 снежня імя Адяксандра Жалязоўскага ўжо фігуравала ў раскладзе суда Кастрычніцкага раёна, дзе мусіла разглядацца справа з такім самым нумарам.
7 снежня 2021 г. Аляксандра Жалязоўскага асудзілі за абразу ў інтэрнэце прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) да трох гадоў “хіміі” і выплаты кампенсацыі маральнай шкоды (1000 рублёў) участковаму міліцыянту з Бабруйска Андрэю Комару, якога суд прызнаў пацярпелым. У судзе Жалязоўскі цалкам прызнаў сваю віну. І ў апошнім слове прасіў даць яму "апошні шанец", прыгадваючы, што ён сам калісьці меў дачыненне да сістэмы выканання пакаранняў - ахоўваў зняволеных падчас службы ва ўнутраных войсках.
Сёлета ён выйшаў на волю, адбыўшы тэрмін "хіміі".

Стала вядома, што палітвязня Аляксандры Камлёнка накіравалі адбываць пакаранне ў ПК 22 у Івацэвічах
Сёлета ў жніўні жыхар Оршы быў асуджаны Віцебскім абласным судом да трох гадоў зняволення паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч.1 арт. 361-2 КК( Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).
29 кастрычніка адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага ў Вярхоўным судзе.
Першапачаткова мужчыну вінавацілі яшчэ і паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), але ў канчатковым выраку гэты артыкул ужо не фігуруе.
16 лістапада імя і прозвішча Аляксандра Камлёнка з'явілася ў пераліку асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС. Там было пазначана, што Аляксандр Камлёнак ужо "адбывае пакаранне". У Івацэвіцкую калонію ён прыбыў 13 лістапада. ➡️ https://tinyurl.com/ybvjnu34

Ёсць вядомыя на ўсю Беларусь «тэатралы», а ў Віцебску завяліся «літаратуразнаўцы». Працуюць яны ў гарадской газеце «Віцьбічы» - там пераблыталі прозвішчы і творы лаўрэатаў абласной прэміі імя Петруся Броўкі. 🤷♀️
Паводле газеты «Віцьбічы», «у намінацыі «Паэзія» пераможцам стала віцебская паэтка, літаратуразнаўца, педагог-метадыст Вольга Русілка. Хаця на фотаздымку відаць, што яна трымае ў руках дыплом за перамогу ў намінацыі «Проза".
"Яна прадставіла кнігу «Палескі дзівасіл: нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Гніламёдава», пішуць "Віцьбічы", не згадваючы, што яна напісана ў суаўтарстве з даследчыцай Валянцінай Локун.
У намінацыі "Проза", паводле "літаратуразнаўцаў", перамагла полацкая паэтка і мастачка Галіна Загурская з кнігай «Санеты». Ніхто з аўтараў нататкі не падумаў, што санет – гэта жанр паэзіі, а не прозы...🙃
«Намеснік старышні абвыканкама Вячаслаў Дурноў пажадаў ім крэпкага здароўя», - пішуць «Віцьбічы». Відаць, там працуюць яшчэ і вялікія мовазнаўцы...
UPD: Выправілі 😊 Значыць, нас чытаюць)

3 студзеня ў Вярхоўным судзе - разгляд скаргі палітвязня Валерыя Мефодзіенкі.
У кастрычніку 2024г. жыхара Сянно асудзілі за данаты - за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і «фінансванне тэрыстычнай дзейнасці" паводле арт. 361-2 і арт. 290-1 КК. Судовы працэс у Віцебскім абласным судзе праходзіў у закрытым рэжыме. Валерый Мефодзіенка зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, яго спецыялізацыя - тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі.

3 студзеня ў Мёрскам райсудзе за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" будуць судзіць бібліятэкарку з Дзісны Святлану Яроменак і яшчэ дзвюх жанчын.
Адміністрацыйную справу, распачатую супраць Святланы Яроменак паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, прызначана разбіраць суддзя Вераніка Кісляк. Яна ж будзет судзіць і яшчэ адну жыхарку Мёраў - Святлану Шаўлюгу.
Суддзя Ірына Яскевіч будзе судзіць па тым самым артыкуле Ірыну Нарэйку. Гэтая жыхарка райцэнтра ў 2017 годзе актыўна выступала супраць "аптымізацыі" школ у раёне, калі адну з навучальных установаў расфарміроўвалі, а дзяцей паводле распараджэння ўладаў пераводзілі ў іншыя школы.