group-telegram.com/vicspring/4438
Last Update:
16 студзеня падчас наведвання Мінскага тэхнапарка Аляксандр Лукашэнка зноў згадаў журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута, якога трымаюць у Наваполацкай ПК 1.
Лукашэнка заявіў, што Польшча адмовілася «нават весці размовы» пра вызваленне журналіста газеты «Gazeta Wyborcza»: "Яны адмовіліся ад Пачобута. Наколькі мне паведамляюць, сам Пачобут таксама не жадае туды ехаць»,
У адказ на гэтыя словы. Павел Уронскі, прэс-сакратар польскага МЗС заявіў, што Польшча ніколі не адмаўлялася ад перамоў з беларускай уладай пра вызваленне Анджэя Пачобута: "Калі дыктатар Беларусі Лукашэнка кажа, што не ведае, што рабіць з Пачобутам, я скажу яму, што трэба зрабіць. Перш за ўсё ён павінен вызваліць яго з турмы. Анджэй Пачобут - горды грамадзянін Беларусі, які таксама ганарыцца сваім польскім паходжаннем. Але ён павінен быць вольным чалавекам у вольнай краіне і жыць там, дзе сам жадае.
8 лютага 2023 г. Анджэя Пачобута асудзілі да 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У калоніі на яго ўвесь час аказваецца ціск
BY Віцебская Вясна
Share with your friend now:
group-telegram.com/vicspring/4438