group-telegram.com/usovpavel/1869
Last Update:
Канешне, палітыка зьбліжэньня двухбаковы працэс - і дзеля стварэньня пэўных прадумоў, улады маглі б пайсьці на вызваленьне (ці хаця б пераводу пад дамашні арэшт) А. Пачобута, К. Андрэву, П. Шарэнду-Панасюк, В. Касьцюгову, І. Славнікаву, Дз. Івашына, Зм. Дашкевіча, М. Рабкову.
Адначасна - прапанаваць краінам ЕЗ стварыць кантактную групу па дээскалацыі сітуацыі (без высоўваньня ўльтыматумаў з абодзьвух бакоў). Еўрапецскія палітыкі, каб надаць сабе пэўнага палітычнага камфорту, маглі б рабіць гэта ў межах сьпецыяльнай міжнароднай гуманітарнай місіі.
Сыходзячы з рэальнай ацэнкі сітуацыі, палажэньня Беларусі, дадзены працэс можна і трэба ініцыяваць у перыяд бліжэйшых трох месяцаў.
1. Дыпсустрэчы на тэрыторыі трэцьціх краінаў (ЕЗ - МЗС РБ, АП);
1.1. Вызваленьне шэрагу вязьняў;
2. Прыезд СМГМ ў Менск
2.1. Вызваленьне шэрагу палітычных вязьняў;
2.2. Кропкавая замарозка санцый;
3. Фарміраваньне гуманітарнай кантактнай групы;
3.1 Вызваленьне шэрагу палітвязьняў;
3.2. Аднаўленьне дыпламатычных кантактаў;
3.3. Дээскалацыя сітуацыі на межах;
3.4. Аднаўленьне наземных камунікацый (чыгуначны транспарт) і больш свабоднае перасоўваньне праз межы;
3.5. Поўнае аднаўленьне функцыянаваньня консульстваў РБ;
4. Кансультацыі па далейшай дэмілітарызацыі сітуацыі ў Беларусі;
4.1. Спыненьне рэпрэсій, далейшае вызваленьне вязьняў;
4.2. Спыненьне завочнага перасьледу па палітычных матывах і адмена завочных прысудаў;
Адначасова, я ўпэўнены ў тым, што Расея будзе імкнуцца да таго каб не дапусьціць рэалізацыі палітыкі збліжэньня.
Але ініцыяваньне і крокі ў кірунку такой палітыкі, дадуць магчымасьць ясна зразумець, ці Беларусь яшчэ існуе як незалежная, суверэнная дзяржава, ці ўжо не.
Мне падаецца, што пакуль нн пачаліся перамовы, пакуль Расея мае зьвязаныя рукі і аслабленыя пазіцыі, варта запусьціць механізмы збліжэньня.
Калі нехта думае, што палітыка збліжэньня і спроба нармалізацыі сітуацыі, дээскалацыя - гэта прызнаньне Лукашэнкі, та магу сказаць толькі адно.
1. З прызнанем, ці без Лукашэнка будзе кіраваць краінай пакуль не памрэ;
2. Расея будзе імкнуцца цалкам вынішчыць Беларусь;
3. Захад не гатовы да доўгай і інтэнсіўнай канфрантацыі з Расеяй, а безкампраміснае змаганьне з рэжымам Лукашэнкі магчыма толькі, калі Украіна будзе перамагаць і Захад будзе імкнуцца да гэтай перамогі.
Тыя, хто пакінуў краіну могуць пачакаць наступныя 5-10 год за мяжой, падарожнічаць, ездзіць па самітах. Тыя хто зараз сідзяць у ШІЗА, пазбаўлены магчымасьці бачыць сваіх дзяцей, родных - такой магчымасьці не маюць, і могуць не мець яе ўвогуле.
BY Usau Pavel
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/usovpavel/1869