🎨Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў
У мінулым траўні, напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі, Праваабарончы цэнтр «Вясна» запусціў сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».
Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.
Мы пастараліся сабраць максімальную колькасць выяваў, але калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на [email protected]

❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў
Гэта Чэслаў Герасімовіч, Алена Мохарава, Уладзімір Сітковіч, Артур Мемех, Ігар Сідаровіч, Аляксандр Кукса, Аляксандр Мазур, Міхаіл Галінскі, Сяргей Чабоцька, Павел Каранюхін, Яна Царук, Марыя Батальёнак.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117049
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

❗️Год утрымліваюць у рэжыме інкамунікада, 9 месяцаў — у ШІЗА: як у ПК-1 ціснуць на палітвязня Мікалая Банькова
Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль два гады. У ліпені 2023 года яго асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 года.
Год таму мужчыну этапавалі ў наваполацкую калонію № 1, адміністрацыя якой аказвае ціск на палітвязня. «Вясна» ад былых зняволеных даведалася, што амаль адразу пасля этапу Мікалая змясцілі ў ШІЗА, дзе ён бесперапынна знаходзіўся паўгода. Акрамя гэтага, ужо год палітвязня фактычна ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада.
Праваабаронцы «Вясны» распавядаюць, як у зняволенні пераследуюць экс-вайскоўца Мікалая Банькова.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117050

🎄BYSOL працягвае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў
Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі.
Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы).
Падтрымаць акцыю па спасылцы

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Экс-следчага Мікіту Старажэнку збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым
Мікіта — былы следчы, які звольніўся пасля выбараў на знак пратэсту. Яго затрымалі амаль тры гады таму. Па словах былога сукамерніка Старажэнкі, яго даставілі на Акрэсціна моцна збітым. Мікіту асудзілі за перадачу кантакты двух супрацоўнікаў ГУБАЗіКа і намесніка начальніка СК па Мінску аднаму з "пратэсных тэлеграм-каналаў".
У снежні 2022 года суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла палітвязню 7 гадоў калоніі. Таксама палітвязня абавязалі выплаціць пяць тысяч рублёў маральнай кампенсацыі супрацоўнікам. Спачатку Мікіту этапавалі ў віцебскую ПК № 3, але напачатку 2024 года перавялі ў шклоўскую калонію № 17. Вядома, што летам Мікіту змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.
11 студзеня ў Шклове адбудзецца суд па замене Мікіце рэжыма ўтрымання на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

У Рэчыцы за пазамінулы тыдзень было затрымана не менш за 17 чалавек
Вядома, што большасць затрыманняў адбылося за падпіскі на «экстрэмісцкія» старонкі ў сацсетках.
Як паведамляе @viasnaHomel, некаторых затрыманых адпусцілі на волю.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹У Беларусі памілавалі яшчэ 20 палітвязняў, сярод іх — 11 жанчын
🔹Беларусаў зноў судзяць за атрыманне «замежнай дапамогі»
🔹Траіх жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА. Па версіі КДБ, яны маюць дачыненне да ініцыятывы «письмо.бeл»
🔹«Пераслед беларусаў выйшаў за межы Беларусі». Як у 2024 рэжым рэпрэсаваў людзей у выгнанні
🔹«Сумнае свята»: у гэтым годзе Новы год і Каляды за кратамі правядуць мінімум 30 сямей
🔹«Проса змяняе аўсянку». Былыя палітвязні распавялі, як праходзіць дзень у беларускай калоніі
🔹«З 17 чалавек семярых пасадзілі». Гісторыя экс-палітвязня, які знаходзіўся ў працоўным чаце
🔹Год утрымліваюць у рэжыме інкамунікада, 9 месяцаў — у ШІЗА: як у ПК-1 ціснуць на палітвязня Мікалая Банькова
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

📈Год рэпрэсій і памілаванняў: сітуацыя з палітвязнямі Беларусі за 2024-ы ў лічбах
Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага пераследу за салідарнасць. Год, у якім Лукашэнка ў чарговы раз паказаў, што з жанчынамі ён усё ж такі ваюе. Пенсіянеркі, непаўнагадовыя падлеткі, хворыя на анкалогію, шматдзетныя бацькі — для рэжыму няма розніцы, каго затрымліваць, калі ў дзеяннях беларусаў бачаць «экстрэмізм».
2024 год адзначыўся і некалькімі хвалямі памілаванняў, падчас якіх агулам на волю выйшлі 227 палітзняволеных. Пры гэтым штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні дзясяткаў чалавек. Акрамя гэтага, сітуацыя з палітвязнямі застаецца на стабільна крытычным узроўні. Зняволеныя ўтрымліваюцца ў жудасных умовах без магчымасці атрымання якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі, зазнаюць катаванні і збіванні, утрымліваюцца месяцамі без сувязі са знешнім светам.
«Вясна» ў лічбах распавядае, як за 2024 год змянілася сітуацыя з палітзняволенымі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117052
Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага пераследу за салідарнасць. Год, у якім Лукашэнка ў чарговы раз паказаў, што з жанчынамі ён усё ж такі ваюе. Пенсіянеркі, непаўнагадовыя падлеткі, хворыя на анкалогію, шматдзетныя бацькі — для рэжыму няма розніцы, каго затрымліваць, калі ў дзеяннях беларусаў бачаць «экстрэмізм».
2024 год адзначыўся і некалькімі хвалямі памілаванняў, падчас якіх агулам на волю выйшлі 227 палітзняволеных. Пры гэтым штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні дзясяткаў чалавек. Акрамя гэтага, сітуацыя з палітвязнямі застаецца на стабільна крытычным узроўні. Зняволеныя ўтрымліваюцца ў жудасных умовах без магчымасці атрымання якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі, зазнаюць катаванні і збіванні, утрымліваюцца месяцамі без сувязі са знешнім светам.
«Вясна» ў лічбах распавядае, як за 2024 год змянілася сітуацыя з палітзняволенымі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117052
❗️Год утрымліваюць у рэжыме інкамунікада, 9 месяцаў — у ШІЗА: як у ПК-1 ціснуць на палітвязня Мікалая Банькова
Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль два гады. У ліпені 2023 года яго асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 года.
Год таму мужчыну этапавалі ў наваполацкую калонію № 1, адміністрацыя якой аказвае ціск на палітвязня. «Вясна» ад былых зняволеных даведалася, што амаль адразу пасля этапу Мікалая змясцілі ў ШІЗА, дзе ён бесперапынна знаходзіўся паўгода. Акрамя гэтага, ужо год палітвязня фактычна ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада.
Праваабаронцы «Вясны» распавядаюць, як у зняволенні пераследуюць экс-вайскоўца Мікалая Банькова.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117050
Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль два гады. У ліпені 2023 года яго асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 года.
Год таму мужчыну этапавалі ў наваполацкую калонію № 1, адміністрацыя якой аказвае ціск на палітвязня. «Вясна» ад былых зняволеных даведалася, што амаль адразу пасля этапу Мікалая змясцілі ў ШІЗА, дзе ён бесперапынна знаходзіўся паўгода. Акрамя гэтага, ужо год палітвязня фактычна ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада.
Праваабаронцы «Вясны» распавядаюць, як у зняволенні пераследуюць экс-вайскоўца Мікалая Банькова.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117050
Сёння пачалі судзіць адміністратара Telegram-чата «Propovednik»
Справу 52-гадовага Уладзіміра Шпака ў Мінскім гарадскімі судзе разглядае суддзя Вера Галаўкова. Уладзіміру інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяй)).
Нагадаем, МУС прызнаў праект «Propovednik» «экстрэмісцкім фармаваннем» 24 ліпеня. Аднак пра затрыманне адміністратара тэлеграм-канала «Propovednik» сілавікі адсправаздачыліся яшчэ ў траўні. Тады паведамлялася, што мужчына «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм».

Стэндап-коміка Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі
Ягоную справу ў Мінскім гарадскім судзе разглядала суддзя Анастасія Папко.
Вячаслава абвінавачвалі ў «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Адбываць свой тэрмін Камісарэнка павінен у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117058