group-telegram.com/vicspring/4391
Last Update:
❗️У пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі былога супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкама Аляксея Кісялёва.
Ён асуджаны паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-5 КК (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці). Суд праходзіў у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме, працэс вёў суддзя Юрый Урбан.
Аляксей Кісялёў быў затрыманы сёлета ўвесну. Пра гэта 13 сакавіка паведаміў Telegram-канал, блізкі да сілавікоў. У відэароліку пра ягонае затрыманне сцвярджалася, што хлопец меў « нармальную працу ў райвыканкаме» - працаваў інспектарам сектара спорту і турызму.
У «пакаяльным» відэа, запісаным міліцыянтамі, Кісялёў казаў, што браў удзел у навучальнай праграме Аб'яднанага пераходнага кабінета «Кадравы рэзерв», і што за гэта супраць яго распачалі крымінальную справу.
Сёлета ў жніўні беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Аляксея Кісялёва палітычным зняволеным.
BY Віцебская Вясна
Share with your friend now:
group-telegram.com/vicspring/4391