group-telegram.com/vicspring/4394
Last Update:
❗️27 снежня пачнуць судзіць ксяндза Анджэя Юхневіча з Шуміліна
Святару, якога затрымалі сёлета ў траўні і некалькі разоў судзілі па палітычных "адміністратыўках", цяпер інкрымінуюць
зусім іншае. Суддзя Шумілінскага райсуда Інна Грабоўская будзе разбіраць крымінальную справу, распачатую за распусныя дзеянні ( ч.2 арт. 169 КК), за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ( ч.2 арт.167 КК), дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту (ч.2 арт.168 КК)
Судовы працэс абвешчаны закрытым
У кастрычніку стала вядома, што пробашчу парафіі Маці Божай Фацімскай Анджэю Юхневічу, які на той час ужо 6 месяцаў знаходзіўся ў Віцебскім СІЗА, пагражаюць абвінавачаннямі супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.
Ксёндз Анджэй Юхневіч — святар ордэна Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, пробашч дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божаў Фацімскай у Шуміліна, кіраўнік каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. ➡️https://tinyurl.com/mr2c68fy
BY Віцебская Вясна
Share with your friend now:
group-telegram.com/vicspring/4394