Telegram Group Search
На "Покровские встречи в Полоцке-2024" запрасілі Аляксандра Цуркана - расейскага актора, які неаднаразова выступаў на акупаваных тэрыторыях Украіны і з'яўляецца вялікім прыхільнікам Пуціна. 🔻🔻🔻

У 2022 годзе ён падпісаў адкрыты ліст у падтрымку ўварвання расійскіх войскаў ва Ўкраіну. Пра тое, што падтрымліва вайну ва Ўкраіне, ён неаднаразова казаў у розных інтэрв'ю, адкрыта радуючыся "абстрэлам бандэраўцаў". Чалавека, які ўхваляе забойствы, запрасілі да ўдзелу Міжнародным праваслаўным сацыяльна-эканамічным форуме, які пройдзе ў Полацку з 11 да 14 кастрычніка.

Апрача Аляксандра Цуркана, перад палачанамі выступяць беларуская спявачка Аляксандра Гайдук і расейскі рэжысёр Аляксандр Удальцоў, а таксама ўдзельнікі "Содружества Благодар" - праекта Віцебскай епархіі, які аб'ядноўвае праваслаўных аўтараў і выканаўцаў.
У Віцебску збіраюцца пабудаваць чарговы гандлёвы цэнтр.

🔸Паўпустымі стаяць ужо наяўныя ГЦ – прадпрымальнікі не хочуць арэндаваць гандлёвыя месцы нават у тых, якія знаходзяцца ў самым цэнтры горада. А вось на ўскраінах падобных аб'ектаў якраз бракуе.

Што кажуць пра неабходнасць новага аб'екта віцябляне
І чаму ён не быў пабудаваны, як абяцалі, тры гады таму
➡️ https://tinyurl.com/e5xmxfat
Ерванда Марцірасяна, 50-гадовага жыхара Віцебска, асуджанага да двух гадоў зняволення ў папраўчай калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, уключылі ў "экстрэмісцкі спіс" МУС.
🔻🔻🔻

Беларуская праваабарончая супольнасць лічыць яго палітычным зняволеным.

9 жніўня мужчыну прызналі вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паводле часткі 1 артыкула 368 КК Рэспублікі Беларусь. Яго справу у судзе Кастрычніцкага раёна разбірала суддзя Святлана Кузмічонак.

1 кастрычніка Ерванд Марцірасян спрабаваў аспрэчыць гэты прысуд у Віцебскім абласным судзе. Вынік пакуль не вядомы. У спісе асобаў, схільных "да экстрэмісцкай дзейнасці", пазначана, што ён ужо адбывае пакаранне.
🔻Мінімум 9 "палітычных адміністратывак" разбіралі на гэтым тыдні суды Віцебскай вобласці.

✔️Найболей шчыраваў Глыбоцкі раённы суд: там паводле паводле ч.2 арт.19.11 КаАП і ч.1 арт. 24.23 КаАП прайшлі 4 судовыя працэсы.

🔸Апрача гэтага, на гэтым тыдні стала вядома пра дзве новыя палітычныя крымінальныя справы. Былая палітзняволеная Эмма Сцепулёнак стала фігуранткай новай «крыміналкі»: 70-гадовую настаўніцу на пенсіі з Мёраў вінавацяць паводле арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Дакументы па справе перадалі ў суд. Сёлета ў траўні жанчына выйшла на волюпасля мінулага пакарання: яна адбыла два гады зняволення за абразу Лукашэнкі (арт. 368 кК РБ) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 УК).

2 кастрычніка ў Расонскім раённым судзе пачалі разбор справы, распачатай супраць 47-гадовага мясцовага жыхара Дзмітрыя Грыневіча. Яго вінавацяць паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). ➡️ https://tinyurl.com/yc4rnu27
Нагадаем пра падзеі гэтага тыдня, якія вы маглі прапусціць:

- Старонку віцебскага журналіста Аляксандра Корнышава ў Facebook прызналі "экстрэмісцкай".

- Алену Янушкоўскую, блогерку і актывістку, якая была вымушана пакінуць Беларусь, праз суд выпісваюць з адзінага жытла.

- Зноў вядуцца работы на віцебскай Плошчы Перамогі. Цяпер яе «азеляняюць».

- Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.

-На "Покровские встречи в Полоцке-2024" запрасілі Аляксандра Цуркана - расейскага актора, які падтрымлівае расейскі напад на Украіну і неаднаразова выступаў на акупаваных тэрыторыях.

- Мінімум 9 палітычных «адміністратывак" разбіралі на гэтым тыдні суды Віцебскай вобласці. Таксама стала вядома пра дзве новыя палітычныя «крыміналкі», адна з іх распачатая супраць экс-палітзняволенай Эммы Сцепулёнак.
Дэпутатка Залесскага сельскага савета Інна Селезень спрабуе абскардзіць абвінавачанне ў "распаўсюдзе экстрэмізму".

8 кастрычніка яе скаргу будзе разглядаць Віцебскі абласны суд (суддзя Святлана Іванова).

30 кастрычніка Інну Селезень, старшыню прафсаюзнай суполкі, дыспетчарку сельскагаспадарчага прадпрыемства "Капыльшчына" у Глыбоцкім райсудзе судзілі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП. Як пакаралі жанчыну, пакуль не вядома.
8 кастрычніка ў Докшыцах будуць судзіць пераможцу раённага конкурса «Настаўнік года-2014», намесніцу дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Парплішчанскай сярэдняй школы Наталлю Крук ❗️

🔻Яе вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмізму» паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.

Наталля Мар'янаўна выкладае гісторыю і грамадазнаўства, а таксама ўдзельнічае ў разнастайных конкурсах прафесійнага майстэрства. Гэтым летам яна брала ўдзел рэспубліканскім конкурсе педагагічных каманд «Мечтай! Действуй! Побеждай!» , у 2018 г. стала фіналісткай раённага конкурса «Найлепшы класны кіраўнік».

🔸Наталля Крук неаднаразова была гераіняй артыкулаў у "раёнцы", пра яе пісалі шмат добрых слоў: «Наталля Крук любіць гісторыю і дзяцей, якім выкладае гэты прадмет. Каб падкрэсліць адметнасць настаўніцы, яе несумненны педагагічны талент, калегі называюць Наталлю Мар’янаўну настаўнікам ад бога».

Жанчыне пагражае штраф або адміністрацыйны арышт. А наступствам можа быць звальненне, як гэта бывае з настаўнікамі, асуджанымі за «распаўсюд экстрэмізму».
"Певічка "Белая Русь" 😊

Абдрукоўка "па Фрэйду"? Газета "Витебские вести" увогуле дазваляе сабе іранічнае стаўленне да "самай масавай" і "аўтарытэтный" прадзяржаўнай грамадскай структуры.

То памылка пойдзе ў інтэрнэт, а то пра дзейнасць партыі напішуць так, што і пачытаць няма пра што: замест інфармацыі пра зробленае - 30 здымкаў з дзядзенькамі і цёценькамі ў дарагіх касцюмах ➡️ https://tinyurl.com/5cvsdju6
А чаму б і на гэтым прыпынку на напісаць "За Бацьку"

Ён знаходзіцца ў Мішкава - раёне, які быў уключаны ў рысу Віцебска яшчэ ў 1966 годзе. Але стаўлення як "да гарадскіх" мясцовыя жыхары нешта не заўважаюць. ➡️ https://tinyurl.com/kuu6xraw
Прыступкі каля Лядовага палаца так і не адрамантавалі.

🔸 Мы звярталі на гэта ўвагу яшчэ ў ліпені, калі заўважылі, што да "Славянскага базара" увагі камунальных службаў гэтаму аб'екту не дасталося.... У выходныя каля Лядовага палаца праводзілі кірмаш "Восеньскі карагод", які адкрывалі гарадскія чыноўнікі. Яны-та не маглі не заўважыць, што прыступкі развальваюцца пад нагамі!

✍️«Травмоопасный ступеньки это наш брэнд. У нас вбухивают на ежегодный ремонт всевозможных лестниц немалые деньги, а они все равно разваливаются. Может, их так специально делают, чтобы без работы не остаться?» - гэта адзін з водгукаў на гарадскім партале.

Можа, таму і не рамантуюць, што - "брэнд"? ➡️https://tinyurl.com/ykdh4vty
🎉Роўна два гады таму Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

7 кастрычніка 2022 году Нобелеўскі камітэт уганараваў прэміяй міру праваабаронцаў з трох краін: Беларусі, Украіны і Расіі. Узнагароду атрымалі беларус Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і расійскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял».

«Бяляцкі быў адным з ініцыятараў дэмакратычнага руху, які ўзнік у Беларусі ў сярэдзіне 1980-х гадоў. Ён прысвяціў усё сваё жыццё справе дэмакратыі і міру ў сваёй краіне. Бяляцкі ў 1996 годзе стварыў праваабарончую арганізацыю «Вясна», у адказ на сумнеўныя змены ў Канстытуцыю, якія далі беларускаму прэзідэнту дыктатарскія паўнамоцтвы», — заявіла прадстаўнік Нобелеўскага камітэта.

Алесь стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай — праваабаронцу затрымалі 14 ліпеня 2021 году і асудзілі да 10 гадоў калоніі.

💌Месца ўтрымання Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн
У Віцебскім абласным судзе - чарговы суд за данаты

7 кастрычніка суддзя Яўген Буруноў разбірае крымінальную справу, распачатую супраць Віктара Фёдарава. Мужчыну судзяць паводле арт. 361-2 (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).
11 кастрычніка ў Вярхоўным судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга на прысуд наваполацкаму актывісту Андрэю Зуеву, якого асудзілі ў парадку спецвытворчасці.

Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
✔️арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай варожасці)
✔️арт. 293 (навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках)
✔️арт. 361-1 ( стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім)
✔️арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады).

За гэта Андрэй Зуеў быў асуджаны да 7 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафы памерам 8 000 рублёў. Таксама віцебскі абласны суд пастанавіў, што актывіст павінны сплаціць 2 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды міліцыянту Сяргею Салаўю.
Аповед былой палітзняволенай, зубной лекаркі з Оршы Наталлі Кукішавай,
якая адбыла два гады пакарання і з'ехала з Беларусі.

☑️ Жанчына распавяла пра здзекі ў Віцебскім СІЗА і ў іншых месцах зняволення. ➡️ https://spring96.org/be/news/116419

Яна была асуджаная ў жніўні 2022г. суддзёй суда Аршанскага раёна Мікалаем Другуновым за абразу прэзідэнта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме
Украінскія і беларускія праваабаронцы і актывісты перадалі ў Міжнародны суд у Гаазе новыя дакументы аб датычнасці Аляксандра Лукашэнкі і іншых людзей да незаконнага перамяшчэння дзяцей з акупаваных абласцей Украіны ў Беларусь. сярод іх - ураджэнец Оршы Аляксей Талай - беларускі паралімпійскі спартсмен, які "сыграў цэнтральную ролю ў праекце па перасяленню ўкраінскіх дзяцей у Беларусь".

4 кастрычніка ў Варшаве прэзентавалі даклад “Скрадзенае дзяцінства: як беларускі рэжым сцірае ідэнтычнасць украінскіх дзяцей праз перамяшчэнне, перавыхаванне і мілітарызацыю”.

➡️ https://mediazonaby.com/article/2024/10/05/children
Ізноў Віцебшчына: Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны

Стала вядома пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — яно адбылося ўчора. Ксяндза пераследуюць за нібыта захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП РБ). Мае адбыцца суд.

Віцебская вобласць з'яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 г. праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі. Там жа быў затрыманы а. Анджэй Юхневіч ОМІ, якога хочуць на фэйкавых падставах зрабіць "педафілам", каб прыпужаць іншых святароў.

Фота: catholicnews.by

@christianvision
У судзе Першамайскага раёна Віцебска 8 кастрычніка разбіраюць адразу 6 (❗️) адміністрацыйных справаў паводле ч. 1 арт. 26.3 (парушэнне абавязкаў па вайсковым уліку) і арт. 26.1 (ухіленне ад мерапрыемстваў па вайсковым прызыве)

Гэта сведчыць пра тое, што маладыя людзі не бачаць карысці ад службы ў войску, а магчыма, нават апасаюцца, што іх пашлюць у зону вайсковых дзеянняў.

Гэтаксама сёння ў судзе горада Полацка і Полацкага раёна і ў судзе Талачынскага раёна разбіраюцца дзве справы паводле ч. 1 арт. 26.3 . Аршанскі суд заўтра будзе разбіраць дзве справы за парушэнне абавязкаў па воінскім уліку і адну - за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве . Абвінавачанні ў гэтых адміністрацыйнах правапарушэннях набылі масавы характар. ➡️ https://tinyurl.com/4mkvynma
❗️ За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць Наталлю Крэміс, віцебскую дызайнерку адзення, ужо асуджаную «за садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці» ❗️

✔️Жанчыну выклікаюць у суд Віцебскага раёна 10 кастрычніка. Суддзя Міхаіл Зубеня будзе разбіраць справу, распачатую супраць яе паводле ч.2 арт.19.11.

🔸64-гадовую Наталлю Крэміс, ураджэнку аграгарадка Акцябрская, сёлета ў жніўні ў Віцебскім абласным судзе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці). Выглядае, што суддзя Яўген Буруноў асудзіў яе да «хатняй хіміі». Вырак жанчына не абскарджвала. 3-га верасня яе ўключылі ў спіс асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

У рэгіёне Наталлю Крэміс ведаюць як дызайнерку адзення з лёну.
Па ініцыятыве пракуратуры ў Віцебску распачалі адміністрацыйную справу, дзе фігуруюць паветраны шар і канапа ➡️https://tinyurl.com/3u6v53r9
🔻🔻🔻
У верасні прыватнае прадпрыемства па вырабу мэблі вырашыла правесці незвычайную рэкламную акцыю. Работнікі пракуратуры лічаць, што мела месца парушэнне правіл эксплуатацыі судоў авіяцыі агульнага прызначэння, і што палёт нёс пагрозу грамадскай бяспецы.
❗️Справу Людмілы Барэйка, аўтаркі лозунга "Стоп таракан" сёння пераглядае Віцебскі абласны суд ❗️

✔️Перагляд ініцыяваны "касацыйнай інстанцыяй": падобна, дзяржабвінавачанне не задаволіў вырак суда Глыбоцкага раёна, які асудзіў жанчыну да двух гадоў пазбаўлення волі. Разбор справы адбыўся сёлета ў траўні ў парадку спецвытворчасці.

🔸Людмілу Барэйку прызналі вінаватай у паклёпе паводле арт. 188 КК. 24 траўня 2024 года яе ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

62-гадовая жанчына з Глыбокага больш за тры гады таму з'ехала з Беларусі пад пагрозай ціску і крымінальнага пераследу.
2024/10/14 21:25:02
Back to Top
HTML Embed Code: