Учора ў Наваполацку за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў ( ч.1 арт. 24.23) судзілі Дзмітрыя Аношку. Яго справу разбірала суддзя Зінаіда Балаболава.
Дзмітрый Аношка – вядомая ў горадзе асоба. «ІТ, актор, спартовец 40+» піша ён пра сябе ў сацыяльных сетках. Ен спартовец-аматар, практыкуе бег на розныя дыстанцыі і фігурнае катанне, папулярызуе здаровы лад жыцця, здымаецца ў фільмах піша блог пра свае падарожжы.

🔻Зачынілася група «Навіны Віцебска» - самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook
Заснавальніца і адміністратарка групы Таццяна Мацвеева напісала, што не можа наўпрост паведаміць прычыны закрыцця пабліка, які праіснаваў тры з паловай гады. Але падкрэслівае, што робіць гэта па не залежных ад яе прычынах. Яна вырашыла, што пакуль праца групы прыпынена на месяц, але далейшыя перспектывы застаюцца няяснымі.
➡️ https://tinyurl.com/48a5wefn
Паведамленне пра закрыццё групы было апублікавана на наступны дзень пасля таго, як перастаў адчыняцца сайт «Народныя Навіны Віцебска». Гэты інфармацыйны рэсурс быў заснаваны ў 2008 годзе, але сёлета 13 студзеня стала вядома, што яго прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйный прадукцыяй». Адпаведнае рашэнне 10 студзеня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. Цяпер сайт і яго сацсеткі не адчыняюцца.

Тэлеканал АНТ 14 студзеня паказаў першую серыю “расследавання” пра супрацоўнікоў “Радыё Свабода”. Яе героем быў палітвязень, фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык, якога на некалькі месяцаў перавезлі з Наваполацкай ПК №1 у Мінск адмыслова для здымак «фільма».
Што ўбачылі гледачы на экране? Аўтар праекта «Свабода слова» і вядоўца Андрэй Аляксандраў цягам 15-ці хвілін задае зняволенаму журналісту пытанні, спрабуючы падвесці пад чаканыя адказы. Іх сэнс зводзіцца да таго, што, маўляў, «у жыцці варта цаніць сям'ю і мір у краіне», і не «ўяўныя каштоўнасці» кшталту свабоды слова, якой на «Радыё Свабода» увогуле няма. Пры гэтым Андрэй Кузнечык кажа, што яго абавязкам была праўка тэкстаў для сайта, а ў «расследаванні» ён названы ажно «экс-рэдактарам экстрэмісцкіга «Радыё Свабода».
Андрэй Кузнечык ураджэнец Віцебска. Ен быў затрыманы ў Мінску у лістападзе 2021 г. і праз 8 месяцаў асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Журналіста прызналі вінаватым у "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання".

Прыхільніцу «русского мира» Эльвіру Мірсалімаву таксама выклікалі на прафілактычную гутарку ў міліцыю перад выбарамі
Прычым, як яна кажа, ужо не першы раз. ➡️https://tinyurl.com/mv752umj

❗️Групу "Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]" у "ВКонтакте" прызналі "экстрэмісцкай"
Сёння назва групы з'явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Група мае 51 тысячу падпісчыкаў, якім цяпер варта быць асцярожнымі: за падпіску на "экстрэмісцкія" групы паводле ч.2 арт.19.11 КаАП караюць штрафамі і нават "суткамі" .
У "экстрэмісцкі" спіс на сайце Міністэрства інфармацыі група "Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]" група трапіла згодна з рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 14 студзеня.
Нагадаем, 4 дні таму той жа суд прызнаў "экстрэмісцкім" найстарэйшы мясцовы незалежны інтэрнэт-рэсурс - сайт "Народныя Навіны Віцебска".

Суды Віцебшчыны асабліва «пашчыравалі» мінулымі днямі, прызнаючы «экстрэміскімі» розныя інтэрнэт- рэсурсы.
❗️УСЯГО "дзякуючы" патрабаванням пракуратуры і высілкам суддзяў за адзін тыдзень 6 судоў Віцебскай вобласці прызналі "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" 23 рэсурсы на розных платформах.
➡️ https://tinyurl.com/54r9mx8w
Пералік - ніжэй. 🔻🔻🔻

🔻Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй
- сайт «Народныя Навіны Віцебска» (10 студзеня);
-старонку «Litwiny» у «ВКонтакте» (11 студзеня);
- старонку «Герои Беларуси 2020» у «ВКонтакте» (11 студзеня);
- старонку «Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]» у «ВКонтакте» (14 студзеня);
🔻Суд Чыгуначнага раёна Віцебска пастанавіў лічыць «экстрэміскімі» прыватныя старонкі з назвай «Простымi Словамi» у Telegram, Instagram, і мэсэнджары Viber, а таксама на некалькіх платформах па зборы данатаў для аўтара кантэнту.
🔻Суд Наваполацка залічыў у «экстрэмісцкія» старонку «Беларускi супрацiў» у «ВКонтакте» (11 студзеня);
🔻Суд Сенненскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі»
- старонку «Дранікі з мясам» у «ВКонтакте» (13 студзеня);
- старонку «Дзе мой край?» у «ВКонтакте» (13 студзеня);
- Telegram-канал «НОВОПОЛОЦК, ВЫХОДИ! Chat» (13 студзеня);
- Youtube-канал «Беларусь Будущего» (13 студзеня);
- старонкі з назвай «Незалежны прафсаюз РЭП» у Facebook, у «ВКонтакте», у Instagram і Telegram-канал «Профсоюз РЭП» (13 студзеня);
🔻Суд Глыбоцкага раёна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай» старонку «Спартыўны клуб «Патрыёт» у «ВКонтакте» (13 студзеня);
🔻Суд Чашніцкага раёна прызнаў «экстрэмісцкай» старонку «Кастусь» у Tik-Tok (14 студзеня), прычым ужо трэці раз.

Са школьнікамі ў Глыбоцкім раёне гулялі «у выбары»
З дзецьмі «прайшлі» усе этапы выбарчай кампаніі – ад рэгістрацыі ініцыятыўных груп да падліку галасоў. Камусьці нават пашчасціла пабыць «кандыдатам» або «старшынём выбарчай камісіі».
➡️https://tinyurl.com/2fspy7ed
І нават "скрыня для галасавання" была "сапраўдная" - з лагатыпам цяперашняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

16 студзеня падчас наведвання Мінскага тэхнапарка Аляксандр Лукашэнка зноў згадаў журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута, якога трымаюць у Наваполацкай ПК 1.
Лукашэнка заявіў, што Польшча адмовілася «нават весці размовы» пра вызваленне журналіста газеты «Gazeta Wyborcza»: "Яны адмовіліся ад Пачобута. Наколькі мне паведамляюць, сам Пачобут таксама не жадае туды ехаць»,
У адказ на гэтыя словы. Павел Уронскі, прэс-сакратар польскага МЗС заявіў, што Польшча ніколі не адмаўлялася ад перамоў з беларускай уладай пра вызваленне Анджэя Пачобута: "Калі дыктатар Беларусі Лукашэнка кажа, што не ведае, што рабіць з Пачобутам, я скажу яму, што трэба зрабіць. Перш за ўсё ён павінен вызваліць яго з турмы. Анджэй Пачобут - горды грамадзянін Беларусі, які таксама ганарыцца сваім польскім паходжаннем. Але ён павінен быць вольным чалавекам у вольнай краіне і жыць там, дзе сам жадае.
8 лютага 2023 г. Анджэя Пачобута асудзілі да 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У калоніі на яго ўвесь час аказваецца ціск

У Бешанковічах ў падтрымку Лукашэнкі на выбарах выступіў Дзмітрый Паўлічэнка – сілавік, вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці» . Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, запрасілі выступаць у тым ліку і перад дзецьмі. ➡️ https://tinyurl.com/2kzec3tc
Выступленні Паўлічэнкі ўваходзілі ў праграму візіта ў Бешанковічы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віктара Азаронка. Гэты тандэм склаўся ўжо даўно і гастралюе ў тым ліку і па Віцебшчыне. Так, у лістападзе абодва прыязджалі у Вульскі каледж, а летам выступалі перад дзецьмі ў летніку «Бароўка», дзе Паўлічэнка распавядаў, як у 2020 годзе пратэстоўцы нібыта "поджигали сотрудников милиции", і "у каждого задержанного при себе был молоток, каска, бутылки с зажигательной смесью".
Цяпер «ветэран спецназа» хваліўся перад вучнямі і настаўнікамі бешанковіцкай СШ№2, што яму таксама давялося «бараніць краіну», і хваліў Аляксандру Лукашэнку - маўляў, ён «выканаў усе абяцанні, якія даваў народу».

Сёння ў Віцебскай вобласці адбыліся мінімум 4 суды за “распаўсюд экстрэмізму” у інтэрнэце.
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска па ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі Алену Палачаніну (суддзя А.Кот). Жанчыну-прадпрымальніцу ўжо не ў першы раз прыцягваюць да суду па гэтым самым артыкуле: 6 снежня мінулага года па ч.2 арт.19.11 КаАП яе ўжо судзіў Уладзімір Царыкаў.
У судзе Лепельскага раёна па тым самым артыкуле сёння судзілі Яўгена Таболу, справу разбіраў старшыня суда М.Юрчанка.
У судзе Оршы і Аршанскага раёна суддзя Юлія Вяршыніна разбірала адміністрацыйны пратакол, складзены на індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Ясінскага. Суддзя Аксана Лісіца судзіла аршанца Аляксандра Марчанку.

У пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі палітвязня Паўла Кулажанку - ураджэнца Віцебска.
Павел Аляксандравіч Кулажанка — былы баец АМАПа, які стаў добраахвотнікам ва Украіне.
Судовы працэс над ім праходзіў у Мінскім гарадскім судзе завочна.
23 снежня 2024 г. суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў яму 24 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф памерам 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) .
Паўла Кулажанку прызналі вінаватым па 6-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
-"акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай" (ч. 3 арт. 289),
-"садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4),
-"стварэнне і кіраванне тэраррыстычнай арганізацыяй" (ч. 1 арт. 290-4),
- "арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі" (ч. 1 і ч. 2 арт. 290-5)
- "змова з мэтай захопу ўлады" (ч. 1 арт. 357)
- "незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" (ч. 2 арт. 295-3).

Уладзімір Пярцоў выступіў паред моладдзю «з пратэстным патэнцыялам» ➡️ https://tinyurl.com/yuxxcwr7
Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта правёў сустрэчу ў ВДТУ. Падчас размовы са студэнтамі і выкладчыкамі «тэхналожкі» ён гаварыў пра неабходнасць працы з моладдзю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, бо моладзь мае «пратэстны патэнцыял». І калі маладых людзей належным чынам ідэалагічна не «апрацаваць», то гэта, маўляў, зробяць апаненты ўлады.

Forwarded from Зеркало | Новости
На школьном уроке силовик запретил старшеклассникам «собираться большими компаниями» и выкрикивать «экстремистские лозунги».
«Угрожали СОП».
https://news.zerkalo.io/life/88684.html?tg=4
Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.

На выбарах 26 студзеня ў Віцебскай вобласці будзе яшчэ больш скрыняў для галасавання па месцы жыхарства
У ЦВК з просьбай выдзеліць дадатковыя скрыні звярнулася абласная выбарчая камісія. Такую неабходнасць абгрунтавалі тым, што ў вобласці шмат аддаленых вёсак, з якіх цяжка дабрацца да найбліжэйшага ўчастка. ЦВК пагадзілася з такімі аргументамі.
Агульная колькасць дадатковых скрыняў не называецца, але яна немалая - гэта вынікае хаця б з пераліку раёнаў, дзе іх атрымаюць: у Аршанскім, Дубровенскім, Пастаўскім, Докшыцкім, Полацкім, Гарадоцкім, Верхнядзвінскім, Лепельскім і Сенненскім. Інакш кажучы, амаль у палове раёнаў вобласці ( у 9 з 21).
Няўжо менш як за год на Віцебшчыне настолькі павялічылася колькасць аддаленых вёсак, што на выбарах у лютым мінулага года скрыняў хапала, а цяпер рэзка спатрэбіліся дадатковыя❓➡️ https://tinyurl.com/zcdsk5zf

22 студзеня пакажуць фільм пра Аляксея Талая – ураджэнца Оршы і арганізатара фонду для падтрымкі жыхароў акупаванай часткі Украіны
Фільм, прагляд якога пройдзе па ўсёй Беларусі, называецца "Птица Феникс Алексея Талая". Паводле афіцыйных анонсаў, 26-хвілінная стужка «Беларусьфильм» прысвечана таму, як галоўны герой «несмотря на отсутствие обеих рук и ног, состоялся как профессионал, общественный деятель, прекрасный семьянин».
Сёння Аляксей Талай вядомы ак адданы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі і арганізатар паездак дзяцей з Данбаса ў Беларусь «на аздараўленне». Падчас такіх паездак для ўкраінскіх дзяцей ладзяцца ідэалагічныя мерапрыемствы, дзе ўслаўляецца Расея і яе вайскоўцы.
Перад прэм'ерай фільма, прымеркаванай да дня народзінаў галоўнага героя, менавіта пра гэтую дзейнасць Аляксея Талая будуць распавядаць школьнікам. ➡️ https://tinyurl.com/4r6ap779

Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:
Навапалачан Таццяну Мішыну і Віктара Фёдарава ўключылі ў «экстрэмісцкі» пералік МУС
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўнеслі вядомы партал "Народныя Навіны Віцебска" і афіляваныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.
Зачынілася група «Навіны Віцебска» - самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook
Тэлеканал АНТ 14 студзеня паказаў першую серыю “расследавання” пра супрацоўнікоў “Радыё Свабода”. Яе героем быў палітвязень, фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык.
Групу "Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]" у "ВКонтакте" прызналі "экстрэмісцкай"
Са школьнікамі ў Глыбоцкім раёне гулялі «у выбары»
У пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі палітвязня Паўла Кулажанку - ураджэнца Віцебска.
Навапалачан Таццяну Мішыну і Віктара Фёдарава ўключылі ў «экстрэмісцкі» пералік МУС
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўнеслі вядомы партал "Народныя Навіны Віцебска" і афіляваныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.
Зачынілася група «Навіны Віцебска» - самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook
Тэлеканал АНТ 14 студзеня паказаў першую серыю “расследавання” пра супрацоўнікоў “Радыё Свабода”. Яе героем быў палітвязень, фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык.
Групу "Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]" у "ВКонтакте" прызналі "экстрэмісцкай"
Са школьнікамі ў Глыбоцкім раёне гулялі «у выбары»
У пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі палітвязня Паўла Кулажанку - ураджэнца Віцебска.
"Толькі прыязжайце" ?
Падобна, віцебскія ўлады зусім не ўпэўнены, што на выбары ў наступную гядзелю народ "пойдзе, як на свята". І што ўвогуле пойдзе...
Віцебскі гарсавет прыняў рашэнне, каб зрабіць бясплатны праезд у грамадскім транспарце 26 студзеня - "чтобы избиратели, проживающие в отдалении от участков для голосования, к которым прикреплены, могли беспрепятственно добраться до них и реализовать свое конституционное право".
А як жа пачуццё грамадскага абавязку, пра якое мясцовым жыхарам ужо некалькі месяцаў нагадваюць у дзяржаўных СМІ? 😊 Не спадзеючыся на яго, у Віцебскай вобласці ўжо закупілі дадатковую колькасць скрыняў для галасавання па месцы жыхарства.

Падчас выбарчай кампаніі жыхарам Віцебска пагражаюць пакараннямі па 14 артыкулах Крымінальнага Кодэкса і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях❗️
Гэты пералік агучыў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Максім Марчанка.
І паводле згаданых артыкулаў можна зрабіць выснову, чаго найбольш апасаецца міліцыя падчас галасавання на выбарах прэзідэнта. ➡️ https://tinyurl.com/3ks3r2wu
Самым першым нумарам у спісе верагодных правапарушэнняў і злачынстваў ідзе «непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўніка міліцыі» ( арт. 23. 4 КаАП).
Далей – арганізацыя і ўдзел у так званых «несанкцыянаваных мерапрыемствах» (арт. 24.23 КаАП, арт. 293 КК і арт. 342 КК). І – хуліганства, як самае простае, у чым могуць абвінаваціць міліцыянты ( 19.1 КаАП і арт. 339 КК).
Нібыта ўспомніўшы, што вядзецца пра электаральную кампанію, спадар Марчанка прыгадаў і некалькі артыкулаў «выбарчага» зместу, якія прадугледжваюць пакаранне. Гэта арт. 10.9 КаАП пра недапушчальнасць агітацыі за байкатаванне , перанос выбараў і гд, а таксама за пашкоджанне друкаваных матэрыялаў з інфармацыяй пра выбары. І арт. 22.10 КаАП – пра забарону развешвання і расклейвання такіх матэрыялаў у неналежных месцах, а таксама арт. 23.5 КаАП – пра адказнасць за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інармацыі, у тым ліку і датычных да выбараў. Стварэнне перашкодаў працы выбарчай камісіі таксама стане нагодай для пакарання ( па арт. 191 КК).
Прадстаўнік міліцыі грамадскай бяспекі нагадвае і пра прадугледжанае заканадаўствам пакаранне за незаконны збор, апрацоўку і захаванне персанальных дадзеных фізічнай асобы ( арт. 23.7 КаАП і арт. 2031 КК). І пра крымінальную адказнасць за паведамленне аб няіснай небяспецы ( арт. 340 КК). І ўрэшце Максім Марчанка называе грозны артыкул 310 КК, у якім прапісана пакаранне за блакіроўку транспартных камунікацый, якая пацягне за сабой вялікія страты.
Усе гэтыя артыкулы пералічаны ў віцебскай гарадской газеце «Витьбичи». Чытачам паведамляюць пра сур'ёзны кантроль іхных дзеянняў падчас «свята», якім ідэолагі, да і сам Аляксандр Лукашэнка, любяць называць выбары ў Беларусі.

З невядомых прычын адбыўся збой на сайце orsha.eu -
Рэсурс перастаў адчыняцца нават праз vpn.
Рэдакцыя высвятляе прычыны здарэння і просіць чытачоў не хвалявацца: у любым выпадку праца медыяпраекта не спыніцца.
Пасля блакіроўкі сайта для чытачоў з Беларусі ў 2021 годзе галоўная парада рэдакцыі палягала ў тым, каб глядзець матырэялы праз сацыяльныя сеткі. Гэтую ж параду каманда orsha.eu паўтарае і цяпер 😊
і нагадвае адрасы:
Telegram - www.group-telegram.com/orshaeu
Instagram - / orsha_eu
Facebook - / orshaeu
YouTube - / orshaeu
VK - https://vk.com/orshaeu
VK - https://vk.com/orsha_eu
OK - https://ok.ru/orsha.eu
TikTok - / orsha.eu