Як выглядае кватэра, зробленая ў нядаўна адрэстаўраваным будынку Віленскага евангелічна-рэфармацкага сінода на Завальнай вуліцы ў Вільні.
Будынак пабудаваны ў 16—17 стст. і некалькі разоў перабудоўваўся. Кватэра ў ім была створана яшчэ ў 1940 годзе. Сучасны выгляд будынак і кватэра набылі пасля рэканструкцыі, якая скончылася ў 2023 годзе.
У інтэр'ерах максімальна захаваная гісторыя будынка. Кватэра невялікая, усяго 49 кв. м, але можна аб'яднаць яе з суседняй кватэрай, плошча якой 25 кв. м. Праўда кошт метра кусаецца - 6,5 тысяч еўра за кв. м.
Фота
#рэканструкцыя #рэстаўрацыя #Вільня #Завальная

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сёння выглядае знутры касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Смаленску, пабудаваны нашым славутым беларускім архітэктарам і грамадскім дзеячам Лявонам Дубейкаўскім.
Храм узведзены ў 1896 годзе ў стылі неаготыкі. Да канца 1939 года каталіцкая абшчына горада была практычна знішчана, на наступны год касцёл быў зачынены. Да 2013 года будынак выкарыстоўваўся як фондасховішча архіва, а цяпер стаіць закінуты.
#Смаленск #беларусы #касцёлы

Укрыжаванне Хрыста. Роспіс XVI ст. з бернардзінскага касцёла ў Вільні пасля рэстаўрацыі. Понцій Пілат на троне кіруе пакараннем.
Фота
#касцёлы #роспісы #Вільня #бернардзінцы
Фота
#касцёлы #роспісы #Вільня #бернардзінцы
ArchiDucatus: Вільня|Vilna
Калі памятная шыльда Браніславу Тарашкевічу знікла толькі на час рамонту, то шыльда іншаму віленскаму беларусу хутка можа знікнуць канчаткова. Гаворка ідзе пра славутага акцёра Васіля Іванавіча Качалава. Сапраўднае ягонае прозвішча было Шверубовіч. Ён нарадзіўся…
Літоўскі паэт і перакладчык, прафесар Ельскага ўніверсітэта і адзін з самых вядомых інтэлектуалаў Літвы Томас Вянцлава выказаўся ў гутарцы з LRT супраць зняцця мемарыяльных дошак некаторым дзеячам расійскай культуры ў Вільні, у тым ліку акцёру Васілю Качалаву, які паходзіць з віленскіх беларусаў.
Асуджаючы зняцце дошкі ў гонар Дастаеўскага, Вянцлава таксама нагадаў, што раней была знята шыльда з дома, дзе нарадзіўся адзін з вядучых артыстаў МХТ і вучань Станіслаўскага.
«Па-мойму, гэта таксама памылка. Качалаў ніяк не датычны да злачынстваў савецкай улады ці Расійскай імперыі. Гэта проста буйны, сусветна прызнаны акцёр. І тое, што ён нарадзіўся ў Вільні, робіць нам толькі гонар», — адзначыў ён.
Нагадаем, што сапраўднае прозвішча Васіля Іванавіча Качалава — Шверубовіч. Ён нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларускага праваслаўнага святара мясцовай Мікольскай царквы Івана Шверубовіча, нашчадка старога шляхецкага роду.
Навучаўся ў 1-й Віленскай гімназіі разам з будучым беларуска-літоўскім кампазітарам Канстанцінам Галкоўскім і рэвалюцыянерам Феліксам Дзяржынскім. Як адзначаюць крыніцы, ажно да пераезду ў Піцер ён размаўляў па-руску з выразным беларускім акцэнтам.
Расійскі пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Іван Бунін у «Чыстым панядзелку», выпраўляючы герояў аповеду на «капуснік» у МХТ і сутыкаючы іх з зоркай — Качалавым, маляваў артыста з «пасмай ягоных беларускіх валасоў», якія звісалі на лоб.
Імем беларуса названа віленская гімназія, а на доме ў Вільні па Вялікай вуліцы, 14 (Didžioji gatvė, 14), побач з Мікольскай царквой, дзе ён правёў свае дзіцячыя гады, за савецкім часам была ўстаноўлена мармуровая памятная шыльда з надпісамі па-літоўску і па-руску.
Літоўская Камісія гістарычнай памяці Вільні «пасля ацэнкі дзейнасці асоб, якім яны былі прысвечаны ў савецкі час» ў ліпені 2023 года прапанавала цалкам прыбраць шыльду Васілю Качалаву.
Гэтая навіна была праігнаравана беларускім грамадствам, таму што беларусы нават не ведаюць пра існаванне гэтага свайго славутага земляка.
Шыльда размешчана ў цяжкадаступным месцы, з двара, уваход у які абмежаны зачыненымі на замок металічнымі веснічкамі. Але ў прасвет паміж домам № 14 і Мікольскай царквой можна заўважыць, што шыльда пакуль яшчэ вісіць на сцяне дома.
#Вільня #Вялікая #беларусы #помнікі

Вандал 10 мая разламаў літы чыгунны крыж на магіле Канстанціна Казелы (1839-1854) на Бернардзінскіх могілках у Вільні.
Фота
#Вільня #вандалізм #могілкі #разбурэнне
Фота
#Вільня #вандалізм #могілкі #разбурэнне