Telegram Group Search
#фотабсср
Конка на вуліцы Бакуніна (цяпер вул.Кірыла і Мяфодзія) ў Менску, 1927 год.
Да сёняшняга Дня піянерыі - даўно заўважыў, што ў міжваенныя гады з гэтым святам назіралася пэўная блытаніна. Напрыклад 10-годдзе піянерскай арганізацыі святкавалі 23 мая 1932 года (ілюстрацыі 1 і 2), а 15-годдзе чамусці праз 7 гадоў - 23 мая 1939 года (ілюстрацыя 3). Усплывалі і іншыя даты для гадавін - напрыклад, у 1933 годзе згадваецца 21 красавіка, як дата пастановы ЦК УсеКП(б) аб рабоце піянерскіх арганізацый (ілюстрацыя 4)
Карацей, выглядае на тое, што дата 19 мая як "Дзень піянерыі" усталявалася ўжо пасля вайны, а ў міжваенны час канкрэтнага пункту адліку не было і ўсе святкавалі, як хацелі.
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська працягвае пошукі інфармацыі пра даваенных фіналістаў чэмпіянатаў БССР па шашках - гэтым разам гісторыя пра пераможцу 2-га чэмпіяната БССР 1928 года Самуіла Гардона:
https://telegra.ph/Samu%D1%96l-Gardon-zabyty-maehstra-05-01
#звязда
Лета пачнецца 21 мая!
Рэклама з газеты "Звязда" №115 1937 года. Гэтае кафэ (і тагачасная вул.Камуністычная) знаходзілася ў квартале, на месцы каторга пасля вайны арганізавалі Кастрычніцкую плошчу.
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Будзённы", Менск, 1938 год.
#архітэктурабсср
Нядаўна адмін канала "Красивое из Минска" знайшоў у архіве БДАНТД фотаздымак міжваеннага жылога дома, які стаяў на рагу цяперашніх вуліц Гарадскі Вал і Рэвалюцыйнай (сёння на гэтым месцы знаходзіцца сквер Адама Міцкевіча). Асаблівасцю гэтага дома з'яўляецца тое, што ён рэдка трапляў на фота, а калі і трапляў, то толькі нейкай сваёй часткай (і гэта, відаць, першае яго фота, дзе дом бачны цалкам). Таксама пра яго амаль нічога невядома, ні імя архітэктара, ні для каго ён будаваўся. Вядомая толькі дата пабудовы - 1929 год (і тая з даваеннага фотаздымка, дзе яна напісана на фасадзе), а таксама дата зноса - 1975 год, калі на месцы дома і быў арганізаваны сквер.
Дарэчы, дом мог быць перабудаваным з дарэвалюцыйнага будынка, бо на аэрафотаздымку часоў Першай Сусветнай на гэтым жа месцы бачная іншая пабудова прыкладна такіх жа габарытаў (у 1929-м для пабудовы новага дома мог быць выкарыстаны, напрыклад, падмурак старога).
Forwarded from ВЫПУСК ШКОЛЫ
#Борисов 2-й Выпуск Ново-Борисовской Русской Срдней Школы №6 1937-1938 г. фото-артель "Светопись"
#соцыялістычнаебудаўніцтва
Вокладка часопіса "Соцыялістычнае будаўніцтва" №3 1935 года.
Цікава, ці ёсць даследванне, колькі грошай атрымалі грамадзяне БССР ад родзічаў з ЗША ў 1920-я гады? Судзячы па гэтай крымінальнай заметцы 1927 года - з'ява, калі ў Беларусь у лістах дасылалі даляры, была даволі масавай (і гэта без уліку афіцыйных паштовых пераводаў). Дарэчы, 40$ у 1927-м - гэта прыкладна 735$ зараз.
Высоцкий и заманчивые доллары.
"Звезда" №149 1927.
#звязда
У 1920-я гады "Белдзяржкіно" займалася не толькі пракатам і стварэннем кінастужак, але і продажам кінаабсталявання. Рэклама фота-кіна-крамы "Белдзяркіно" у Менску з газеты "Звезда" №149 1927.
Forwarded from RadioSnapkouski
Мінская бісквітная фабрыка 1930-х гг. Фота працоўнага калектыву першага складу

Гэта фабрыка вяла свой адлік ад 1936 г., калі бісквітны цэх Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка» быў вылучаны ў самастойнае прадпрыемства, падпарадкаванае трэсту «Белкандытар». У той час яна размяшчалася на ўскрайку Мінска па вуліцы МАДРа (рус. МОПРа), 101 (пазней – 127), на левым беразе ракі Свіслач. Сёння на гэтым месцы – ужо ў цэнтры горада – знаходзіцца «Старосцінская слабада» (т.зв. «Пушкінскі сквер»), побач з гасцініцай «Беларусь» (вуліца МАДРа цяпер – Камуністычная).

Асноўнай прадукцыяй Мінскай бісквітнай фабрыкі былі печыва і пернікі, якія карысталіся вялікай папулярнасцю сярод мінчан і не толькі. Прадпрыемства прайшло складаны шлях розных рэарганізацый і перападпарадкаванняў і канчаткова спыніла сваё існаванне пасля распаду СССР. Комплекс яго старых пабудоў быў знесены ў першай палове 1990-х гг. Крыху больш падрабязна і ў больш шырокім кантэксце пра Мінскую бісквітную фабрыку можна пачытаць, напрыклад, тут і тут.
Forwarded from ВЫПУСК ШКОЛЫ
#Бобруйск 2-й Выпуск 1-ой Бобруйской Советской Белорусской Школы 2 ступени имени Янки Купалы 1921-22 уч. год Художественная фотография А. Рубина
2025/05/31 08:34:06
Back to Top
HTML Embed Code: