Telegram Group Search
#фотабсср
Бялынічы (фота 1), Княжыцы (фота 2), Магілёў (фота 3-5), Пустынкі (фота 6), Мсціслаў (фота 7), Фашчаўка (фота 8), Крычаў (фота 9) і Шклоў (фота 10) на фотаздымках 1939 года, зробленых падчас экспедыцыі Камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны БССР на чале з мастацтвазнаўцам Аляксеем Вінэрам.
Крыніца: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (частка 1 і частка 2).
#маладыараты
Вокладка часопіса сялянскай моладзі "Малады араты" №3 1925 года з партрэтам старшыні ЦВК БССР Аляксандра Чарвякова.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь віншуе калектыў Бярэзінскага біясфернага запаведніка са 100-гадовым юбілеем!
Стварэнне 30 студзеня 1925 года Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка - важная веха ў гісторыі нашай краіны. Дзейнасць найстарэйшага беларускага запаведніка - неацэнны ўклад у захаванне і адраджэнне прыроды роднага краю. Зберажэнне і аднаўленне знікаючых відаў, занесеных у Чырвоную кнігу, дазволіла не страціць біяразнастайнасць, уласцівую Беларусі.
Бярэзінскі запаведнік заслужана мае вялізны міжнародны аўтарытэт. На яго базе адбыўся Першы Міжнародны кангрэс па біясферных рэзерватах, арганізаваны ЮНЕСКА, Праграмай ААН па навакольным асяроддзі, Сельскагаспадарчай і Харчовай арганізацыі ААН і Міжнародным саюзам аховы прыроды. З 1995 года запаведнік рэгулярна ўзнагароджваўся Еўрапейскім дыпломам за паспяховую працу па захаванні біяразнастайнасці і прыродных комплексаў.
Жадаем вам росквіту і далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе!
#звязда
Абвалы старых дамоў даволі частая з'ява ў міжваенным Менску. Будынкі, за якімі не сачылі дзесяцігоддзямі і якія да таго ж знаходзіліся ў зоне пастаянных падтапленняў з боку Свіслачы (а разлівацца Свіслач перастала толькі пасля пабудовы Заслаўскага вадасховішча пасля вайны) - хутка гублялі трываласць і разбураліся.
Пра адзін з такіх выпадкаў пісала газета "Звезда" №139 у 1927 годзе. Разваліўся дом, які знаходзіўся непасрэдна на менскім замчышчы (сучасны раён пл.8 сакавіка) на рагу вуліц Замкавай і Нова-Мясніцка (гэтая тапаніміка не захавалася). Хутчхэй за ўсё гэта быў дом, на месцы, дзе на нямецкім аэрафотаздымку 1941 года знаходзілася пустка.
#архітэктурабсср
Унікальныя здымкі галоўнага і дваравога фасадаў будынка інтэрната Інстытута народнай гаспадаркі (наргаса) у Мінску знайшоў аўтар канала "Красивое из Минска" у архіве НАРБ (ф.845, воп.1, спр.235) у альбоме з фотаздымкамі разбуранага Мінска, зробленымі пасля вызвалення сталіцы ў 1944 годзе.
Сам інтэрнат быў пабудаваны напрыканцы 1930-х паводле праекта Аляксандра Воінава (можна пабачыць паралелі з ягоным жа будынкам гасцініцы "Беларусь" на Кірава) і месціўся на рагу цяперашніх праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (на месцы дома з крамай "Акіян").
Як бачна на фота, будынак моцна пацярпеў ад бамбёжак, ад яго фактычна засталіся толькі фасадныя сцены і таму было прынята рашэнне аб яго дэмантажы.
#беларускіпіонэр
Міхаіл Фрунзэ з дзецьмі на вокладцы часопіса "Беларускі піонэр", Менск, 1925 год.
#беларускаяработніца
Нерэалізаваны праект будынка Палаца Саветаў у Маскве на вокладцы часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №8 1940 года.
Беларускі піонэр
#фотабсср #архітэктурабсср Усебеларускі стадыён у Менску і спартовыя спаборніцтвы на ім на фотаздымках 1930-х гадоў. Стадыён быў адчынены ў дзень святкавання 10-годдзя вызвалення Беларусі ад "белапалякаў" 11 ліпеня 1930 года. Знаходзіўся ў раёне палаца воднага…
#архітэктурабсср
Нарэшце знайшлася фотка ў добрай якасці галоўнага ўваходу на Усебеларускі стадыён у Менску 1930-х гадоў.
Гэты стадыён знаходзіўся ў раёне палаца воднага спорта на вул.Сурганава, да нашага часу не захаваўся. Ён быў адчынены ў дзень святкавання 10-годдзя вызвалення Беларусі ад "белапалякаў" 11 ліпеня 1930 года.
Крыніца: БДАКФФД.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#кінахронікабсср
Кадры візіту ў Менск старшыні ЦВК СССР Міхаіла Калініна. Візіт адбываўся ў дні святкавання 15-годдзя вызвалення Беларусі ад белапалякаў 11 ліпеня 1935 года. Да гэтага святкавання было прымеркавана і ўручэнне БССР ордэна Леніна, які Калінін прывез з Масквы.
На кадрах кінахронікі можна пабачыць святочны праезд госця ў картэжы па вуліцах горада, а таксама парад фізкультурнікаў перад Домам Урада.
Крыніца: БДАКФФД (сайт "Дакументальны летапіс Беларусі").
Беларускі піонэр
#кінахронікабсср Кадры візіту ў Менск старшыні ЦВК СССР Міхаіла Калініна. Візіт адбываўся ў дні святкавання 15-годдзя вызвалення Беларусі ад белапалякаў 11 ліпеня 1935 года. Да гэтага святкавання было прымеркавана і ўручэнне БССР ордэна Леніна, які Калінін…
Дарэчы, судзячы па тым, як цёпла апранутыя "усесаюзны стараста" і жыхары горада, якія сустракалі яго на вуліцах Менска (фізкультурнікаў да ўліку не бярэм - ім прыйшлося ісці на парад у лёгкай фізкультурнай форме) - ліпень ў 1935 годзе быў даволі халодны.
І сапраўды, у тых даведніках, што ўдалося знайсці ў інтэрнэце, выявілася, што сярэднямесячная тэмпература ў Менску ў ліпені 1935 года складала +14.5 ℃, пры гэтым сярэдняя тэмпература ліпеня ў 1936-м была + 21.7 ℃, а ў 1934-м - +18.6 ℃ (да прыкладу, ліпень 2024 меў сярэднюю тэмпературу +20.2 ℃). Мала таго, згодна з гэтымі ж даведнікамі ліпень 1935 года з яго сярэдняй тэмпературай ў +14.5 ℃ лічыцца самым халодным ліпенем за ўсю гісторыю назіранняў за надвор'ем у Беларусі.
Да таго ж, на ліпень 1935 прыпадае два рэкорды мінімальнай тэмпературы ў Менску, якія не пабітыя і на сёння: 7 ліпеня 1935 - было усяго +6.1 ℃, 14 ліпеня 1935 +6.7 ℃.
2025/02/05 06:23:33
Back to Top
HTML Embed Code: