Telegram Group Search
30 траўня: прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова "Нетутэйшая далечыня" ў Варшаве 📓

На сустрэчы прагучаць не толькі ўласныя вершы Ігара, але і некалькі перакладаў з санскрыту і ангельскай: ад знакамітага хвалебна з Рыгведы, пра які напісаны дзясяткі артыкулаў, да паэмы, якую ў свой час заспявалі ангельскія металісты Iron Maiden.

🗓 30 траўня (пятніца), 18:00, кнігарня "Кнігаўка" (ul. Kłopotowskiego 4). Уваход вольны.
🩵 Сяргей Дубавец расказвае ў падкасце пра Прэмію Арсенневай.

Сяргей Дубавец у новым выпуску "Літаратурных зацемак", падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад працы ў складзе журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая выдаецца за найлепшую паэтычную беларускамоўную кнігу.

Сяргей расказвае пра кнігі Сяргея Прылуцкага, Вольгі Гапеевай, Уладзіміра Някляева, Анатоля Івашчанкі, Веры Бурлак, Віктара Жыбуля і іншых удзельнікаў прэміі.

✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць 👈
💙 Раман Зараславы Камінскай пра мастачку Алену Кіш стаў аўдыякнігай.

Раман пісьменніцы Зараславы Камінскай “Русалкі клічуць”, які апавядае ў тым ліку пра народную мастачку Алену Кіш, апублікаваны Audiobooks.by у фармаце аўдыякнігі.

Друкаваная версія кнігі пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе і атрымала прэмію “Дэбют” (2018), а таксама трапіла ў лонг-ліст Прэміі Гедройця 2018 года 🧜‍♀️

Слухаць ⬅️
Тры аповесці Васіля Быкава выдалі пад адной вокладкай 📓

Выдавецтва “Папуры” працягвае перавыдаваць творы беларускай класікі. Гэтым разам пад адной дыхтоўнай цвёрдай вокладкай выйшлі тры аповесці пісьменніка Васіля Быкава — “Круглянскі мост”, “Абеліск” і “Воўчая зграя”.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌿 Міждысцыплінарная летняя рэзідэнцыя A Herba que Canta ў Іспаніі прымае заяўкі.

Тэма рэзідэнцыі: паэзія як форма супраціву, батаніка праз мастацтва з дапамогай мясцовых ведаў пра лекавыя расліны Courel Mountains.

У праграме плануюцца паэтычныя варкшопы, чытанні, экспедыцыі і палявыя маршруты, лабараторыя кнігі-аб’екта.

Калі: 21-31 ліпеня 2025
Прапануецца: пражыванне, харчаванне, майстэрні, 300 EUR на дарогу.

✔️Дэдлайн: 31 траўня.

Падрабязнасці ⬅️
Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка і крытыка Уладзіміра Жылкі 🖤

***
Я кахаў... Ах, калісьці даўно я кахаў!
Аж тады, калі моладасць ззяла ў вачах,
Калі гора і смутку я, дужы, не знаў
І адвага кіпела ў грудзях,—
Шчэ, тады, шчэ тады я кахаў!..
Але збег і загінуў, як мара, той час:
Пагубляў я ўсе радасці год маладых,
І жыццё, і сябе праклінаю не раз...
А цяпер, як у небе пас зор залатых,
На шляху маім свеціць той час.

1920


Чытаць вершы 👈
Упершыню з’явіўся пераклад “Спеву пра Майго Сіда” на беларускую мову 📓

У выдавецтве Рамана Цымберава ўпершыню быў надрукаваны пераклад на беларускую мову гішпанскага гераічнага эпасу “Спеў пра Майго Сіда”.

✍️ Над перастварэннем твору працаваў Якуб Лапатка (1944 – 2024), а пазней Лявон Баршчэўскі.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Юля Цімафеева напісала паэтычную гісторыю свайго роду 📕

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы канцэптуальны зборнік вершаў Юлі Цімафеевай з назвай “Кровазварот”, у якім аўтарка праз паэтычную форму апавядае гісторыю свайго роду ў 20 стагоддзі і шукае сваё месца ў гэтай гісторыі.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
31 траўня: літаратурная сустрэча з Андрэем Хадановічам у Быдгашчы 📖

Аўтар прэзентуе кнігу “Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы”. Таксама Андрэй Хадановіч разам з вядомым польскім славістам Рафалам Марцінкоўскім паразважаюць над наступнымі пытаннямі:

▪️ Чаму Караткевіч і сёння актуальны?
▪️ Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны?
▪️ Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы?

Мовы сустрэчы: беларуская і польская.

📍 31 траўня (субота), 18:00, Быдгашч, кавярня "Новае Месца", Млыны Ротэра (ul. Mennica 10).
🎟 Уваход: вольны.

Падрабязней 👈
📓 Выйшаў паэтычны зборнік Фелікса Чэчыка, прысвечаны Пінску.

У выдавецтве hochroth Minsk чарговая навінка — зборнік вершаў “Пинский проезд” Фелікса Чэчыка, паэта, які нарадзіўся ў Пінску, а цяпер жыве ў Ізраілі.

Падрабязней 👈
📗Раман “Шалом” Артура Клінава перавыдалі ў новай рэдакцыі.

Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла другое выданне рамана “Шалом” мастака і пісьменніка Артура Клінава. Кніга выходзіла ў 2010 годзе і ўвайшла ў шорт-ліст Прэміі Гедройця. Цяпер раман надрукаваны ў новай рэдакцыі.

Дзе купіць ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📙 СЁННЯ: паэтка Марыя Бадзей выступіць на літоўскім фестывалі.

29 траўня ў Вільні беларуская паэтка Марыя Бадзей, аўтарка кнігі "Мёд і дым" выступіць на літаратурным фестывалі "Паэтычная вясна" (Poezijos pavasaris).

На літоўскую вершы Марыі пераклала Юргіта Яспаніце. На імпрэзе можна будзе набыць і падпісаць кнігі.

🖇 29 траўня, 18.00, Саюз літоўскіх пісьменнікаў, the Writers‘ Club Hall (K. Sirvydo 6).
Да 1 ліпеня можна падаць тэксты для публікацыі ў “Запісах БІНіМ” ✍️

Беларускі інстытут навукі і мастацтва абвяшчае збор тэкстаў для публікацыі ў наступным нумары альманаха “Запісы БІНіМ”.

📕 Апошні тэрмін падачы матэрыялаў — 1 ліпеня 2025 году.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/05/31 18:02:47
Back to Top
HTML Embed Code: