ТБ-ЗДЫМКІ.
АРМЯНСКАЯ АПОСТАЛЬСКАЯ ЦАРКВА :
АСВЯЧЭННЕ ў МІНСКУ.
Першая і адзіная армянская Апостальская царква сёння была асвечана ў Мінску.
Чын асвячэння здзейсніў ганаровы госць Беларусі
Вярхоўны Патрыярх і Каталікос
усіх армян Гарэгін II...
Пасля асвячэння алтара - у храме прайшло ўрачыстае набажэнства, якое маглі бачыць і знутры царквы, і звонку (дзякуючы плазменнаму экрану).
З гэтага часу армянская царква Святога Рыгора Асветніка будзе дзейнічаць згодна календару дат і свят, а таксама здзяйсняць абрады.
Фота #МАТУЛЯ

Адкрыццё армянскай Апостальскай царквы - падарунак шмалікай нацыянальнай дыяспары армян у Беларусі, а яна налічвае каля дзевяці з паловай тысяч чалавек.
На ўрачыстасць асвячэння храма ў Мінску людзі прыехалі з усёй Беларусі і з краін замежжа...
Цяпер у беларускіх армян-хрысціян ёсць свой дом Божы. Адзіны, але раней у гісторыі Беларусі такога не было...

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Мой Бог – Ён, як адзінае каханне,
схаванае ад поглядаў чужых;
маё натхненне і маё адхланне,
мой першы смех і мой апошні ўздых.
Ён мне даруе, Ён мне выбачае
маю няўдзячнасць і мае грахі,
праз дні і ночы, поўныя адчаю,
яго святло пракладвае шляхі.
Ахвяраванняў Ён не патрабуе,
не пагражае пеклам, зыча рай,
днём не ўшчувае, ноччу не турбуе,
аберагае ад звярыных зграй.
Яго прысутнасць сэрцам адчуваю,
яго пяшчотай поўніцца Сусвет;
у прыцемках я без Яго блукаю,
з Ім не баюся прымхаў і прыкмет."
( ЛІДЗІЯ ГАРДЫНЕЦ )
Па Божай волі - дзень быў насычаны клопатамі, працай, але - у славу Божую, з каханнем !
Як і ў многіх людзей. Кожны на сваім месцы, кожны са сваім канкрэтным унёскам - бывае і не да адпачынку цялеснага, паляжым неяк потым на канапе...А пакуль Бог дае рухацца - рухаемся наперад і сілы прыбудуць !
Вечар, да ночы - трэба сябе "падзарадзіць", адпачыць...
Ідзем у сонны час з малітвай...
ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
www.group-telegram.com/matulya_Belarus.com
"Паветра дыхае цяплом,
Прыгрэла сонца веснавое,
Зазелянела ўсё кругом,
Народ ва ўзвышаным настроі.
І я іду насустрач сонцу,
Лаўлю вясёлыя прамені,
У неба сінь гляджу бясконца –
Знаходжу тут сваё натхненне.
І зноў мне хочацца пісаць,
Адкрыць душу і сэрца насцеж,
Пачуцці вершам перадаць,
Кахання ўсім жадаць і шчасця…"
( ПЁТР ШАКОЛА )
І зноў хочацца ісці, і зноў пісаць, і зноў ствараць, рабіць справы, перажываць пачуцці, верыць у спраўджванне мар і проста жыць !
Новы дзень наступіў, майскі !
Не "маемся" - бярэм "у рукі" свой настрой, свае сілы, свой імпэт і крочым у панядзелак, дзень цудоўны, сонечны, крыху халодны, але ўжо - на пацяпленне... Дзень квітнеючы і прыгожы !!!
З новым часам, Сябры !
Хай спрыяе і шчасціць !
ДОБРАГА РАНКУ ❤️!

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 19 мая.
Воблачна з праясненнямі.
Месцамі, а па поўначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.
⚡ ⚡ У асобных раёнах навальніцы.
🌬 Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны,
пры навальніцах парывісты.
Максімальная тэмпература паветра днём ад + 10°з па поўначы да +19°з па паўднёвым усходзе.
У Мінску:
воблачна з праясненнямі.
🌂 Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра:
раніцай +4..+ 8 ° з,
днём +15..+17 ° з,
увечары +10..+13°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
19 мая - Роснік.
Праваслаўныя шануюць Ёва шматпакутнага, вядомага сваім цярпеннем і стойкасцю перад выпрабаваннямі.
У народзе : роснік – так гэты дзень называлі ў старыя часы. Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень зямля дае і траве, і зверу, і птушцы, і чалавеку выратаванне ад хвароб. Хворых абмывалі расой, таксама збіралі яе ў склянкі і пілі нашча.
Былі такія прыкметы:
🌾🥒калі вельмі росна (шмат расы на траве), то будзе багаты ўраджай агуркоў;
🌞ясны дзень – таксама прыкмета добрага ўраджаю.
Сёння імяніны ў Дзяніса, Івана, Ларина, Васіля.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."

"СВЕДКІ ВЯЛІКАЙ ГІСТОРЫІ".
Ад сусветнага патопу - да Уваскрэсення Хрыстова !
Біблія - ва ўсёй паўнаце яе сюжэтаў і сэнсаў у новай выставе Нацыянальнага мастацкага музея.
"СВЕДКІ ВЯЛІКАЙ ГІСТОРЫІ" - гэта 33 творы выяўленчага мастацтва беларускіх, рускіх і еўрапейскіх аўтараў XVI-XIX стагоддзяў.
Знялі для "Навін" і "Сілы веры".
Дзякуй #АленаКарпенка за ўнікальную экскурсію 👍!