Telegram Group Search
Ксяндза Дзмітрыя Мальца затрымалі за падпіскі

Ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, паведамляе @christianvision.

Раней святар служыў у Навагрудку і стаў вядомы тым, што ў 2023 годзе яго хацелі прызваць у беларускую армію. У касцёле нават прайшла развітальная імша, аднак пасля розгаласу ў СМІ прызыў адмянілі.

Сёння ў яго судовае пасяджэнне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
❗️Аўтар «Новага часу» і журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын правёў 15 сутак у ШІЗА

Пра тое, што Дзяніс імаверна знаходзіцца ў ШІЗА «Новы Час» паведамляў 18 лютага. Жонка Вольга Івашына піша, что Дзяніс знаходзіўся ў штрафным ізалятары з 4 па 18 лютага.

📍Нагадаем, наш калега, аўтар «Новага Часу» і палітзняволены журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын ужо 1445 дзён знаходзяцца за кратамі.
У Мінску будуць судзіць журналістку Паліну Піткевіч

Паліна нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы.

Таксама Паліна вядомая сваёй любоўю да жывёл — на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб’яў пра дапамогу бяздомным хвастатым. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот.

7 сакавіка Паліну пачынаюць судзіць у Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), піша @nashaniva. Суддзя — Святлана Чарапанава.

Паліне Піткевіч пагражае да 4 гадоў хіміі ці ад 2 да 6 гадоў калоніі.
У Беларусі журналістку Алену Прыходзька абвясцілі ў вышук, піша @euroradio.

Выява жанчыны з'явілася на стэндах «Іх шукае міліцыя».

Прыходзька абвінавачваюць у «стварэнні ці ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».

Алена Прыходзька — журналістка. Больш за 10 гадоў працавала ў рэгіянальнай медыякампаніі «Ранак» рэдактаркай радыё. У 2021 годзе з’ехала з сям’ёй ва Украіну, з пачаткам паўнамаштабнага ўварвання пераехала ў Еўропу. Апошнія гады працуе як журналістка-расследавальніца і рэсёрчарка. Была старшынёй камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду.
Трэцяя гадавіна вайны: Украіна вярнула больш за 50% тэрыторыі, акупаванай пасля 24 лютага 2022 года

Украіна тры гады супраціўляецца расійскай агрэсіі. Нягледзячы на напружаныя баі і перманентнае прасоўванне расійцаў на франтах, сілы абароны Украіны вярнулі больш за 50% тэрыторыі, акупаванай войскамі РФ пасля 24 лютага 2022 года. А сусветныя лідары працягваюць падтрымліваць Украіну.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Уладзімір Зяленскі: Тры гады супраціву. Тры гады падзякі. Тры гады абсалютнага гераізму ўкраінцаў. Ганаруся Украінай!

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа, прысвечанае 3-й гадавіне пачатку поўнамаштабнай вайны з Расіяй.
Вялікабрытанія абвясціла аб найбуйнейшым з 2022 года пакете санкцый супраць Расіі

Гаворка ідзе пра 107 асоб і арганізацый, у тым ліку вытворцаў і пастаўшчыкоў станкоў, электронікі і тавараў падвойнага прызначэння для УС РФ.

🇰🇵 Таксама былі ўведзеныя санкцыі супраць міністра абароны КНДР і іншых паўночнакарэйскіх чыноўнікаў, датычных да адпраўкі войскаў у Расію.

Крыніца: Forbes
☄️ Макрон і Стармер паспрабуюць пераканаць Трампа не працягваць перамовы з Расіяй падчас сваіх візітаў у ЗША, — Times

Крыніцы ў дыпламатычных колах падкрэсліваюць, што і Стармер, і Макрон будуць спрабаваць пераканаць Трампа не працягваць двухбаковыя перамовы з Расіяй у абмен на еўрапейскія абавязацельствы адносна будучай бяспекі Украіны.
У Брэсце па палітычным артыкуле пачалі судзіць маладога чыгуначніка

Брэсцкі абласны суд пачаў разглядаць справу супраць Солапа Максіма Васільевіча. Як даведалася «Наша Ніва», мужчыне 36 гадоў, ён родам з Брэста, працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспартна-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.

Суд над Солапам праходзіць у закрытым рэжыме (туды нельга патрапіць публіцы ці СМІ). Але бачны артыкул, па якім абвінавацілі мужчыну: ч.3 арт.361 КК (Заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы). Солапу пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі.

Крыніца: Вясна Брэст
Грамадзяне і рэзідэнты Беларусі не змогуць карыстацца заходнімі  крыптабіржамі

Гэтыя абмежаванні ўведзеныя ў рамках 16-га пакета санкцый супраць Расіі, прынятага Еўрасаюзам 24 лютага і прымеркаванага да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Еўрасаюз забараніў грамадзянам і рэзідэнтам Беларусі адкрываць (мець) крыптакашалькі ці захоўваць крыптаактывы на біржах.

Пад названыя абмежаванні не трапляюць тыя грамадзяне Беларусі, якія маюць часовы ці пастаянны дазвол на жыхарства ў краінах ЕС.

Крыніца: Еўрарадыё
Генасамблея ААН падтрымала рэзалюцыю Украіны ў гадавіну ўварвання. ЗША і Расія прагаласавалі супраць

Падчас разгляду ЗША заявілі, што не падтрымаюць украінскую рэзалюцыю аб агрэсіі Расіі ва Украіне і папрасілі яе адклікаць, паведаміла часовы павераны ў справах ЗША ў ААН Дораці Шы.

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, прапанаваную ЗША з папраўкамі еўрапейскіх краін.

Крыніца: Forbes
За падтрымку Украіны ў Беларусі асудзілі мінімум 209 чалавек. Хронікі рэпрэсій 24 лютага

За тры гады поўнамаштабнай вайны за падтрымку Украіны ў Беларусі па крымінальных артыкулах асудзілі не менш за 209 чалавек, сярод іх 38 — жанчыны, паведамляе «Вясна». З дапамогай праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі асноўную інфармацыю пра рэпрэсіі на сёння, 24 лютага.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Літва неўзабаве паставіць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны малой далёкасці «RBS-70», паведаміў прэзідэнт Гітанас Наўседа

«RBS-70» дапамагла сілам абароны знішчыць расійскі «Ка-52» у жніўні 2023 года. Сістэма мае далёкасць паражэння паветраных мэтаў да сямі кіламетраў у варыянце «Mk 2» і да дзевяці кіламетраў у варыянце «RBS-70NG».

Крыніца: United24
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
Мітынг БНФ 35 гадоў таму: Трыумф духу
✍️ Аляксандр Кур’яновіч

25 лютага 1990 года ў Мінску адбылася незвычайная падзея: на вуліцы сталіцы выйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Ініцыятарам мітынгу выступіў Беларускі Народны Фронт, устаноўчы сход якога адбыўся летам 1989 года ў літоўскім Вільнюсе.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў
Беларускі завод «Інтэграл» трапіў у 16-ы санкцыйны пакет ЕС

У рашэнні ЕС адзначаецца, што прадукцыю «Інтэграла» закупляюць «расійскія арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у расійскай агрэсіі супраць Украіны, а яго прадукцыя была выяўленая на полі бою».

Таксама пад абмежаванні трапілі банкі «БелВЭБ» і «Белгазпромбанк».
2025/02/25 08:36:29
Back to Top
HTML Embed Code: