Telegram Group Search
⚖️На гэтым тыдні пачнуць судзіць палітвязня, якога затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны

Павел Чуркін — жыхар Магілёва, якога ў 2021 годзе асудзілі да аднаго года калоніі за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Павел цалкам адбыў пакаранне і 24 траўня 2022 года выйшаў на волю.

Напачатку красавіка 2024 года стала вядома, што Паўла затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з ГУР МО Украіны. Нібыта ён здымаў размяшчэнне "Іскандэраў", каб потым перадаць кадры ВСУ. У якасці пацвярджэння, што Чуркін нібыта быў завербаваны, прапагандысты паказалі ролік, дзе ён на камеру чытае нешта падобнае на тэкст прысягі Украіне.

Цяпер Паўла абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК), а таксама ў "падрыхтоўцы да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце" (ч. 1 арт. 361-3 КК).

Яго справу пачнуць разглядаць ў Магілёўскім абласным судзе 14 лістапада. Працэс будзе весці суддзя Павел Клімаў.
Палітзняволены настаўнік геаграфіі Руслан Садоўнічы, верагодна, выйшаў на волю

Чалавек, падобны да яго, з'явіўся ў акаўнце аднаго з гродзенскіх блогераў. Руслан выйшаў раней за тэрмін — магчыма, пасля нядаўняга памілавання, піша @nebovkletku.

Мужчына выкладаў геаграфію ў школе. У 2020 годзе ён быў ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, дзе адмовіўся ставіць свой подпіс у пратаколе.

За «абразу прадстаўніка ўлады», «распальванне варожасці» і «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы» яго асудзілі да 3,5 гадоў калоніі. У студзені 2023 года супраць Руслана распачалі новую крымінальную справу — за «абразу прадстаўніка ўлады» і «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы».

Мужчына мае інваліднасць па зроку.
📍Сёння распачаўся чарговы суд над "рэйкавым партызанам" з Віцебску

У Бабруйску 12 лістапада пачалі разглядаць справу 52-гадовага палітвязня Сяргея Канавалава. Адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 ініцыявала узбуджэнне справы супраць Сяргея паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Цяпер яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення. Працэс будзе весці суддзя Павел Карцінін.

Нагадаем, у верасні 2022 года Сяргея асудзілі па крымінальнай справе аб «распальванні нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і аб «падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму» (ч. 1 арт. 13,  ч. 2 арт. 289 КК). Яму прызначылі 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічыняў.

Канавалаў працаваў на Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Быў затрыманы 6 сакавіка 2022 года. Згодна з дадзенымі МУС, мужчына нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.
❗️Больш за месяц невядомае месцазнаходжанне палітвязня Аляксандра Францкевіча

У чэрвені у судзе Ваўкавыскага раёна палітвязню Аляксандру Францкевічу, асуджанаму раней да 16 гадоў і дзевяці месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, дадалі яшчэ адзін год зняволення. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго ўтрымлівалі ў баранавіцкім СІЗА-6, адкуль напачатку кастрычніка этапавалі ў калоніі, але якую — невядома. З таго часу яго блізкія не атрымлівалі ад яго ні лістоў, ні паведамлення з папраўчай установы, куды яго накіравалі для адбыцця пакарання. Таму фактычна больш за месяц нічога невядома пра стан і месцазнаходжанне Аляксандра.

Маці палітвязня — Таццяна — цяпер таксама знаходзіцца ў зняволенні ў межах крымінальнай справы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116689
⚖️Сёння ў Магілёве пачынаецца суд над палітвязнем Аляксандрам Арановічам

Фігурант "справы Ціханоўскага" знаходзіцца ў зняволенні амаль чатыры з паловай гады. Апошнія пяць месяцаў палітвязня ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада. У красавіку 2021 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле двух крымінальных артыкулаў. Пазней Аляксандру ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму.

Ужо сёння, 14 лістапада, у судзе Ленінскага раёна Магілёва пачалі разглядаць новую крымінальную справу супраць палітвязня — за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы" (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Працэс вядзе суддзя Вікторыя Палякова.

Аляксандру могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.
❗️Былога палітвязня, які летась адбыў тэрмін па "справе Зельцара", зноў будуць судзіць

Першы раз Цімура Хайруліна затрымалі 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцара. Тады яго абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 5 жніўня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе яму прызначылі 2,5 года пазбаўлення волі. Па падліках праваабаронцаў, у кастрычніку 2023 года Цімур выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.

Цяпер стала вядома, што Хайруліна зноў будуць судзіць 26 лістапада. Гэтым разам яго абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Справу будуць разглядаць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя — Юлія Блізнюк. Пакуль невядома, ці знаходзіцца Цімур пад вартай.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Цімура — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
🔗56-гадовага актывіста Іосіфа Дулебу будуць судзіць за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні"

Віцебчук у мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленне БНФ, але ў пачатку 2000-х адышоў ад партыйных спраў.

Іосіфа затрымалі напачатку траўня 2024 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, затым перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе. Пазней КДБ ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекта FreeInfoBel, а таксама «Білорусь 2.0 Робімо Разам». Камітэт пералічыў канкрэтных людзей, якія, на іх думку, маюць дачыненне да праектаў, у тым ліку ўключыў і Іосіфа. 

Цяпер палітвязня абвінавачваюць ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яго справу будуць разгядаць 26 лістапада ў Віцебскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Буруноў.

💌Месца ўтрымання Іосіфа: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Сяргея Маўшука хочуць перавесці на турэмны рэжым

Нагадаем, палітзняволеныя Сяргей Маўшук і яго жонка Алена Маўшук — фігуранты «пінскай справы». У красавіку 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Сяргея да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алену — да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў іх засталіся трое дзяцей. Вядома, што пазней ужо у калоніі Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў. Мужа і жонку неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.

Цяпер стала вядома, што 21 лістапада ў Оршы адбудзецца суд па замене Сяргею рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Іна Кахава.

💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А
💌Месца ўтрымання Алены: ПК №24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️Палітзняволены Дзяніс Пырх цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Жыхар Рэчыцы вызваліўся яшчэ 10 чэрвеня, але пацвярджэнне гэтаму праваабаронцы «Гомельскай Вясны» атрымалі толькі цяпер.

Дзяніс быў асуджаны па «справе Зельцэра» да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яму былі інкрымінаваныя арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Свой тэрмін мужчына адбываў у ПК № 22.
❗️Блогера Змітра Казлова, які праз тыдзень мусіў выйсці на волю, будуць зноў судзіць

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 29 лістапада будуць разглядаць чарговую крымінальную справу супраць блогер ютуб-канала "Шэры кот". Пры гэтым 28 лістапада, за дзень да суда, у палітвязня сканчваецца тэрмін зняволення і ён мусіў бы выйсці на волю з бабруйскай калоніі № 2. Але, меркавана, з калоніі яго наўпрост перавядуць у СІЗА.

Гэтым разам Змітра абвінавачваюць паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Цяпер Змітру пагражае да двух гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

У зняволенні палітвязня ўтрымліваюць амаль 4,5 гады.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116742
⚖️У Мінску працягваецца суд над палітзняволенай Ганнай Стражэвіч

58-гадовую Ганну затрымалі 18 снежня 2023 года. Крымінальная справа супраць яе распачата за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК), "абразу міліцыянта" (арт. 369 КК), "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367), удзел у пратэстах (арт 342 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Працэс над палітзняволенай распачаўся 14 лістапада ў судзе Мінскага раёна. Справу разглядае суддзя Вікторыя Паляшчук.

Вядома, што Ганна актыўна пісала лісты беларускім палітвязням. Меркавана, судзіць яе будуць у тым ліку за салідарнасць з імі.

Пенсіянерка, якая пісала лісты. Расказваем пра палітзняволеную

💌Адрас утрымання: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Ганна Уладзіміраўна Стражэвіч
📍Прызначана дата апеляцыі па справе актывісткі Вольгі Брыцікавай

Віцебскі абласны суд напрыканцы верасня ў закрытым рэжыме прызначыў былой старшыні незалежнага прафсаюза "Нафтан" з Наваполацку тры гады калоніі. Пры гэтым у красавіку яе ўжо асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі, таму агульны тэрмін зняволення Вольгі складае 6 гадоў.

Жанчыну абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.

20 снежня Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Вольгі. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Давыдава.
🔗Апеляцыя па справе Змітра Дашкевіча пройдзе ў снежні

Суд Першамайскага раёна Мінска у верасні разглядзеў чарговую крымінальную справу супраць палітвязня. Гэтым разам актывіста абвінавацілі паводле арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Анастасія Кулік прызнала яго вінаватым і прызначыла яшчэ адзін год і тры месяцы калоніі.

Апеляцыйную скаргу Змітра разгледзяць 10 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі — Сяргей Кацар.

Нагадаем, у ліпені 2022 года Змітру ўжо прызначылі 1,5 года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.
У Віцебску пачалі судзіць 56-гадовага актывіста Іосіфа Дулебу за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні"

Віцебчук у мінулым узначальваў Віцебскае падраздзяленне БНФ, але ў пачатку 2000-х адышоў ад партыйных спраў.

Іосіфа затрымалі напачатку траўня 2024 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, затым перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе. Пазней КДБ ўнёс у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» шэраг медыя-рэсурсаў праекта FreeInfoBel, а таксама «Білорусь 2.0 Робімо Разам». Камітэт пералічыў канкрэтных людзей, якія, на іх думку, маюць дачыненне да праектаў, у тым ліку ўключыў і Іосіфа. 

Цяпер палітвязня абвінавачваюць ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК). Яго справу пачалі разгядаць 26 лістапада ў Віцебскім абласным судзе. Працэс вядзе суддзя Яўген Буруноў.

💌Месца ўтрымання Іосіфа: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
💻Напісаць анлайн
📍Палітвязня Анджэя Пачобута перавялі з ПКТ у атрад

Пра гэта паведамляе "Право имеют" са спасылкай на апошнюю акцыю салідарнасці з палітвязнем у Беластоку. Акрамя гэтага, яму даходзяць лісты ад сваякоў і дапускаюць адваката.

Нагадаем, гарадзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо 3 гады і 8 месяцаў. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск.

UPD 17.25. Пачобут знаходзіцца ў ПКТ да гэтага часу, удакладніў канал "Право имеют".

💌Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8
⚖️У снежні пачнуць судзіць палітзняволеную маці траіх непаўнагадовых дзяцей

45-гадовая Вікторыя Дамастой першы раз была затрымана напрыканцы студзеня падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай сталі лісты і грошовыя пераводы палітвязням.

Але пад варту жанчыну тады не ўзялі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля атрымання вынікаў экспертызы тэхнікі, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У Вікторыі трое непоўнагадовых дзяцей.

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 9 снежня ў Гродзенскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Юрый Казакевіч.

💌Месца ўтрымання Вікторыі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вікторыя Валянцінаўна Дамастой
🔗Памілаванні, узмацненне пакаранняў, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за лістапад

Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 32 чалавекі.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю не менш за 57 палітвязняў.

🔹Сем чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹Чатырох палітвязняў судзяць па новых крымінальных справах.

🔹Амаль два месяцы невядомае месцазнаходжанне Аляксандра Францкевіча.

🔹Марыя Калеснікава сустрэлася з татам у турэмнай бальніцы.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
‼️Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

У судзе Шклоўскага раёна 11 снежня распачнецца разгляд чарговай крымінальнай справы супраць палітзняволенага журналіста і блогера Ігара Карнея, якога ў сакавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў зняволення. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

Ігара абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змяшчала журналіста некалькі разоў у ПКТ. Фактычна, цяпер яго будуць судзіць у крымінальным парадку за "парушэнні", за якія ён ужо атрымаў спагнанні ад адміністрацыі. Журналісту могуць дадаць яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116792
❗️Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч будуць судзіць за інтэрв'ю "Белсату"

Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" у 2021 годзе. Яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7.

Суд над палітзняволенай распачнецца 16 снежня ў Брэсцкім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько.

Вядома, што Таццяну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП за "атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі". Яе дачка — шматдзетная Юлія Лаптановіч — утрымліваецца за кратамі больш за 3 гады. Муж Юліі, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, летась цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.

На фота: сям'я Юліі і Ігара Лаптановічаў
2024/12/04 02:13:53
Back to Top
HTML Embed Code: