Telegram Group Search
⁉️ 5 прычын, чаму рэгулярныя ахвяраванні адыгрываюць важную ролю для дабрачынных фондаў.

👉🏻
https://by.stranafund.org/article/donate

1️⃣ Планаванне і стабільнасць:
фонды могуць планаваць сваю дзейнасць, калі ведаюць, што рэгулярна маюць пэўную суму грошай для дапамогі. Акрамя таго гэта дазваляе эфектыўна размяркоўваць рэсурсы.

2️⃣ Нават невялікія сумы маюць значэнне:
рэгулярныя невялікія плацяжы ў сукупнасці могуць даваць значны ўклад. Калі шмат людзей падпісаліся на  ахвяраванні, нават нязначныя сумы становяцца стабільным патокам дапамогі і падтрымкі.

Памятайце: кожны рубель мае значэнне!

3️⃣ Даволі простыя ўмовы для донара:
падпісваючыся на рэгулярныя плацяжы, вы, донар, пазбаўляецеся неабходнасці штораз узгадваць пра перадачу сродкаў. Гэта зручны спосаб дапамагаць на пастаяннай аснове і рабіць добрую справу заўсёды.

4️⃣ Менш намаганняў на прыцягненне новых донараў:
фонды трацяць менш рэсурсаў на пастаянны пошук новых мецэнатаў, калі ўжо ёсць чаканая падтрымка. У гэтым выпадку можна засяродзіцца на больш складаных задачах.

5️⃣ Доўгатэрміновы эфект:
рэгулярныя паступленні дазваляюць рэалізоўваць доўгатэрміновыя праграмы і стабільна аказваць дапамогу, што часам немагчыма пры нестабільных ахвяраваннях.

Такім чынам, рэгулярныя ахвяраванні — гэта аснова эфектыўнай дапамогі палітзняволеным.

Нават невялікія сумы ў рэгулярных плацяжах здольныя змяніць свет найлепшым чынам!

Асабліва калі гаворка ідзе пра сітуацыю з палітзняволенымі і падтрымку беларусаў унутры Беларусі.

Падтрымліваючы іншых – падумайце і пра ўласную бяспеку. Не выкарыстоўвайце BY/RU прылады для аплаты.
❗️Старт падачы заявак для ўдзелу ў праграме «Сябар сям'і»

Мы рады паведаміць пра магчымасць рэгулярнай дапамогі 40 сем'ям палітвязняў.

Міжнародны гуманітарны фонда выдзеліў сродкі на гэтыя мэты.

🔺Сума выплат складзе 150 еўра ў месяц.

🔺Дапамогу сем'і змогуць атрымліваць цягам 4 месяцаў.

Хто можа звярнуцца па дапамогу:

Сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, чые сваякі маюць статус палітвязня, знаходзяцца ў закрытай установе ці ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу з накіраваннем або без яго.

Мы плануем аказаць дапамогу 40 сем'ям.

Заяўкі будуць апрацаваныя ў парадку чарговасці, але прыярытэт мы аддамо шматдзетным сем'ям і сем'ям, у якіх абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні.

Заяўнікі, якія не трапяць у гэты спіс, змогуць узяць удзел у праграме «Сябар сям'і» на наступным этапе.

Калі ласка, для атрымання дапамогі карэктна запоўніце форму і прадстаўце усе неабходныя дакументы:

👉🏻 Cпасылка на форму

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай, і памятайце пра ўласную бяспеку!
«Вызваленне палітвязняў – складаны працэс, які патрабуе асцярожнасці і канфідэнцыйнасці»

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская выступілі на сайд-івэнце «Палітзняволеныя ў Беларусі: сумесныя намаганні па іх вызваленні» на палях Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык.

Кіраўніца Кабінета акрэсліла становішча палітзняволеных у Беларусі, падзякавала 30 краінам, што далучыліся да групы «Сябры дэмакратычнай Беларусі» ў АБСЕ (год таму іх было 10), заклікала іх АБСЕ падтрымаць зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд наконт злачынстваў, учыненых рэжымам.

Святлана Ціханоўская пракаментавала практыку «памілаванняў» палітзняволеных: «Я сумняваюся, што рэжым праяўляе гуманізм. Хутчэй гэта жэст, накіраваны на паляпшэнне іміджу Лукашэнкі сярод беларусаў і ў вачах міжнароднай супольнасці перад так званымі «выбарамі». Галоўны сігнал, які мы хочам пачуць і павінны патрабаваць, – гэта спыненне рэпрэсій. Калі рэжым хоча нейкіх саступак – хаця мы да гэтага часу не ведаем, чаго менавіта там хочуць, – хай працягвае выпускаць людзей і спыніць браць новых закладнікаў».

Вольга Зазулінская ў сваім выступленні адзначыла: «Абсалютна дакладна сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася. Рэпрэсіі не проста працягваюцца, але і набываюць новыя формы. Умовы ўтрымання ў СІЗА, турмах і калоніях па-ранейшаму невыносныя і наўпрост парушаюць усе міжнародныя нормы. З 2020 года ў калоніях і турмах памерла 6 палітзняволеных. Гэтыя смерці – прамое следства бесчалавечных умоў утрымання. Мы не можам дазволіць, каб такія трагедыі паўтараліся.

На сёння 7 чалавек знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Гэтая практыка павінна быць спынена, мы просім нашых міжнародных партнёраў далучыцца да нашых патрабаванняў забяспечыць доступ адвакатаў, аднавіць сувязь з сем’ямі.

Вызваленне палітвязняў – складаны працэс, які патрабуе асцярожнасці і канфідэнцыйнасці. Мы бачым паспяховыя прыклады вызвалення людзей у іншых краінах. Усе гэтыя працэсы праходзілі ў цішыні, і інфармацыя рабілася вядомай толькі пасля іх паспяховага завяршэння. Я заклікаю ўсіх нас да адказнасці і прафесіяналізму ў гэтым пытанні
».

@CabinetBelarus
Ганна Аўчыннікава: "Змены пачнуцца з сыходам Лукашэнкі"

Ганна Аўчыннікава — актывістка з Менску. З 2020 года яна дапамагала палітвязням у Беларусі, а цягам апошніх 6 месяцаў робіць гэта ў выгнанні.

Праз палітычны пераслед яна разам з сям'ёй вымушана пакінула родную краіну.

Размаўляем з Ганнай Аўчыннікавай пра жыццё ў Літве, салідарнасць і перспектывы вызвалення Беларусі:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/ganna-auchinnikava-zmeny-pachnucca-z-syhodam-lukashenki
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Краіна для Жыцця»
«Вызваленне палітвязняў – складаны працэс, які патрабуе асцярожнасці і канфідэнцыйнасці» Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская выступілі на сайд-івэнце «Палітзняволеныя ў Беларусі: сумесныя…
❗️Спыніць рэпрэсіі і дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў – у Варшаве праходзіць канферэнцыя па чалавечым вымярэнні АБСЕ

Форум прысвечаны правам чалавека і асноўным свабодам у рэгіёне АБСЕ, а таксама наступствам сённяшніх падзей і тэндэнцый для бяспекі рэгіёна.

У абмеркаванні бяруць удзел дэлегаты краін-членаў арганізацыі, эксперты, актывісты і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

У сайд-івэнце пад назвай «Палітвязні ў Беларусі: сумесныя намаганні па іх вызваленні» выступілі дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская, а таксама прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская.

Больш падрабязна па спасылцы:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/spynic-represii-i-damaghysia-vyzvalenia-usih-palitviazniau
«Краіна для Жыцця»
❗️ Сёння 1000 дзён з моманту арышту Антона Сташэўскага – валанцёра нашага Фонду Антона кінулі за краты 9 ліпеня 2021-га і надзвычай доўга не вылучалі супраць яго канкрэтнага абвінавачвання. Потым прыдумалі нібыта «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»…
❗️Антон Сташэўскі — больш за тры гады за кратамі

Антон Сташэўскі — валанцёр фонду “Краіна для Жыцця” і пошукавага атрада “Анёл”. 

Яго арыштавалі ў ліпені 2021 года. Нагодаю сталася тое, што Антон разам з іншымі валанцёрамі фармаваў і адсылаў у месцы зняволення перадачы для палітвязняў.

Улады сталі спрабаваць спыніць хвалю салідарнасці. Тыя арышты былі першымі з серыі пераследаў валанцёраў і проста неабыякавых беларусаў, якія стасаваліся з палітвязнямі.

Пазней пачалі прыходзіць да тых, хто нават проста пісаў лісты зняволеным. Кульмінацыяй гэтага працэсу стаў маштабны рэйд супрацоўнікаў КДБ у студзені гэтага году.

Антона Сташэўскага пасля арышту падазравалі ў “фінансаванні экстрэмісцкага фармавання”, аднак на судзе выставілі іншае абсурднае абвінвачванне - “змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”.

Суддзя Дзіна Кучук прызнала Антона Сташэўскага вінаватым і асудзіла да васьмі гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Са словаў іншых палітвязняў вядома пра жорсткія ўмовы ўтрымання валанцёра фонду ў СІЗА — яму не даходзілі лісты ад родных, да таго ж турэмшчыкі не давалі дазвол на спатканне з жонкай цягам 9 месяцаў.

Разам з тым ён не страчваў аптымізм і ўсяляк падтрымліваў іншых зняволеных.

Пра Антона Сташэўскага кажуць, што ён чалавек з абвостраным пачуццём справядлівасці. Акурат такіх беларусаў і баіцца дыктатар. 

Цяпер Антона Сташэўскага ўтрымліваюць у папраўчай калоніі ў Магілёве. На волі яго чакаюць жонка і дзеці.

Калі ласка, напішыце ліст актывісту і валанцёру. Для гэтага можаце скарыстацца банкам лістоў.

Вядома, што існуе праблема ў ліставанні з палітвязнямі. Аднак есць імавернасць, што менавіта ваш ліст дойдзе да адрасата. Пры гэтым памятайце пра ўласную бяспеку.

Адрас для лістоў:
ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.

Дзякуй✊🏻
‼️580 дзён у рэжыме інкамунікада

Сёння 580 дзён, як у родных няма ніякай інфармацыі пра Сяргея Ціханоўскага.

Агулам у зняволенні ён знаходзіцца ўжо 1594 дні. Менавіта столькі часу жонка Сяргея Ціханоўскага і іх дзеці не бачылі свайго блізкага чалавека.

Рэжым катуе палітвязняў у месцах зняволення, а таксама здзекуецца з іх родных на волі, утрымліваючы зняволеных у рэжыме інкамунікада.

Вязні не атрымліваюць перадач і лістоў ад родных.

Яны не маюць сустрэч з роднымі і адвакатамі.
Іх стан здароўя, а часам нават месцазнаходжанне, невядомыя.

Зняволеных ізалююць ад іншых вязняў і часта ўтрымліваюць у ШІЗА.

На сёння ў рэжыме інкамунікада знаходзяцца, як мінімум, 7 зняволеных з палітычных прычын.

Беларускія дэмакратычныя сілы і праваабаронцы патрабуюць ад рэжыму Лукашэнкі даць доступ палітвязням да адвакатаў і аднавіць іх кантакты з сем’ямі.

❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:

Віктар Бабарыка — 611 дзён
Мікола Статкевіч — 609 дзён
Максім Знак — 609 дзён
Марыя Калеснікава — 605 дзён
Ігар Лосік — 598 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 580 дзён
Уладзімір Кніга — 400 дзён
2024/10/09 07:37:50
Back to Top
HTML Embed Code: