group-telegram.com/viasna96/29171
Last Update:
38-гадовага вайсковага лётчыка будуць судзіць за «абразу Лукашэнкі»
У судзе Лідскага раёна 9 студзеня пачынаюць судзіць Сяргея Аляксеевіча Алдасева. Яму інкрымінуецца «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Мішураў.
«Белпол» пацвердзіў «Нашай Ніве», што ў Беларусі жыве толькі адзін Сяргей Аляксеевіч Алдасеў. Гэта 38-гадовы лётчык, які па стане на 2020 год служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах. Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі.
Сяргей удзельнічаў у парадах на Дзень незалежнасці. У 2018-м атрымаў кваліфікацыю вайсковага лётчыка другога статуса — гэта значыць, меў патрэбны налёт і быў падрыхтаваны да вядзення баявых дзеянняў днём у складаных метэаўмовах і ўначы ў простых метэаўмовах. На той момант у яго было званне маёра. Ці заставаўся Алдасеў у войску пасля 2020 года, невядома.
BY Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna96/29171