Telegram Group Search
Расейскі лятак, які ўпаў у Казахстане, мог быць зьбіты расейскай СПА

Відэа з характэрнымі сьлядамі пашкоджаньняў на самалёце, які разбіўся ў Казахстане, пашыраюць расійскія каналы.

Па папярэдніх дадзеных, магла «спрацаваць» расійская супрацьпаветраная абарона, якая спрабавала збіць БПЛА ў Чачні.
Беларускі тэатр у эпоху нацыянальнага Адраджэньня 90-х гадоў

Цяжка паверыць, але гэта ўрывак са спектаклю "Тутэйшыя" Янкі Купалы, які ставіўся ў 1991 годзе ў тэатры ім. Янкі Купалы ў Менску.

З пакутаў і крыві анёлы ўздымаюць наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы сьцяг. Як сымбаль адраджэньня і вечнага жыцьця Беларусі.

Рэжысёр — Мікалай Пінігін.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расейскай ракетай, — Euronews

Выданьне са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Азербайджана піша, што па дадзеных папярэдняга расследаваньня, прычынай крушэньня стала расійская ракета "зямля-паветра", запушчаная па рэйсе 8432 падчас аўтаматычнага палёту над Грозным, і яе аскепкі ўразілі пасажыраў і членаў экіпажа, узарваўшыся побач з самалётам.

Пашкоджанаму самалёту не далі сесьці ў расійскіх аэрапортах нягледзячы на ​​просьбы пілотаў аб экстранай пасадцы, даўшы ўказаньне ляцець праз Каспійскае мора ў бок Актаў у Казахстане.

Па атрыманых дадзеных, сістэмы GPS-навігацыі самалёта на ўсім шляху палёту над морам былі заглушаны.
❗️У Брэсьце карнікі расстралялі аўтамабіль беларуса, падазраванага ў "экстрэмізме" — мужчына паранены

Сьцвярджаецца, што 46-гадовы жыхар Брэста меў дачыненьне да «дэструктыўнай дзейнасці». Карнікі спынілі яго аўтамабіль, аднак мужчына «не рэагаваў і замкнуўся ў машыне».

Затрыманьне праходзіла ў прыватным сектары, і дзеяньні мужчыны нібыта «ўяўлялі рэальную пагрозу для навакольных». Каб спыніць аўтамабіль, служкі стралялі з агнястрэльнай зброі. Мужчына атрымаў «нязначныя траўмы».

Паведамляецца, што затрыманьне праводзіў ГУБАЗіК і атрад «Шторм».

Пры вобшуку ў яго дома быццам бы знайшлі светлашумавыя гранаты і рэчыва, падобнае на порах.

Распачата крымінальная справа за «гвалт або пагрозу прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Варта адзначыць, што "экстрэмізмам" акупацыйны рэжым называе любыя патрыятычныя, прабеларускія погляды.
Зянон Пазьняк: “На перамовах аб міры павінны быць прадстаўнікі, якія адлюстроўваюць нацыянальныя інтарэсы Беларускага народа”

Лідар Руху Вольная Беларусь Зянон Пазьняк выказаўся на тэму магчымых перамоваў паміж Расея і Украінай аб міры. Палітык перакананы, што на перамовах абавязкова павінны прысутнічаць беларускія прадстаўнікі:

"Якое б ні было прадстаўніцтва — на перамовах мусяць быць прадстаўнікі Беларусі. Гэта зьвязана з тым, што Беларусь, як і Украіна, стала аб’ектам націску і акупацыі з боку Расеі. Толькі ў Беларусі зроблена ўсё іншымі мэтадамі, шляхам гібрыднай вайны цераз здрадніцтва Лукашэнкі, што дазволіла Маскве ў 2022 годзе скарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну.

Антыбеларускі нелегітымны рэжым Лукашэнкі, скарыстаны Масквой у выглядзе саюзьніка, які адобрыў агрэсіўныя дзеяньні Масквы супраць Украіны.

У перамовах пра мір могуць узьнікнуць розныя пытаньні абмену, прэстыжнай кампэнсацыі, разьмеркаваньня сфэраў уплыву і т.п. Расея прэтэндуе на пашырэньне свайго ўплыву на Беларусь і зь яе падачы можа ўзьнікнуць нечаканая сытуацыя, а інтарэсы Беларусі ня будзе каму нават патлумачыць. Прысутнасьць прадстаўніцтва Беларусі на магчымых перамовах аб міры ёсьць рэч бясспрэчная і абавязковая.

На перамовах павінны быць палітычныя прадстаўнікі, якія адлюстроўваюць нацыянальныя інтарэсы Беларускага народа. Рэальным палітычным прадстаўніком нацыянальных інтарэсаў народа зьяўляецца цяпер Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь”. Яго палітыкі павінны прысутнічаць на перамовах і прадстаўляць беларускія пазыцыі. (У рамках дыскусіі ўжо названа маё прозьвішча. Я таксама лічу, што ў дэлегацыі павінен быць доктар Павел Усаў)"

Чытаць цалкам: https://warta.media/2527
Украіна і надалей будзе падтрымліваць развіцьцё беларускай мовы, — Ігар Кізім

Пасол па асобых даручэньнях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім спраставаў чуткі аб тым, што беларускую мову хочуць пазбавіць падтрымкі ва Украіне, назваўшы гэтую інфармацыю расейскай ІПСО:

"У некаторых публікацыях у Telegram я ўбачыў навіну пра тое, што Кабінэт міністраў нібыта ўхваліў зьмены ў праект Закону аб Хартыі аб рэгіянальных мовах і нібыта выключыў беларускую мову са сьпісу моваў, разьвіцьцё якіх патрабуе дзяржпадтрымкі. Ніхто нават не зьвяртае ўвагі на тое, што фактычнае пасяджэньне Кабінета міністраў толькі сёньня. Затое ўжо былі негатыўныя каментары і на адрас амбудсмэна, і наконт адсутнасьці стратэгіі, і тэлефанавалі з Белсату, які «падхапіў» гэтую аблуду.

Слухайце, ну паглядзіце праект на афіцыйным сайце, ён у адкрытым доступе. Там беларуская мова на першым месцы (паводле альфабэту). Як кажуць, вывучайце матчастку, а не падтрымлівайце хай і прымітыўнае, але ўсё ж ІПСО расейска-беларускіх афіцыйных уладаў і/ці прапагандыстаў"
У Лагойску па-барбарску зьнішчаюць гістарычныя стайні сядзібы Тышкевічаў

Пабудовы з'яўляюцца гістарычнай каштоўнасьцю XIX стагоддзя.

Лукашызм — гэта сапраўднае стыхійнае бедства для Беларусі, якое разбурае і вынішчае краіну.
❗️Былі памілаваныя яшчэ 20 палітвязьняў

Паведамляецца, што сярод іх 11 жанчын і 9 мужчын. 14 чалавек маюць хранічныя захворванні, у 10 асуджаных ёсць дзеці, адна жанчына мае 4 дзяцей.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Будні "вялікай імпэрыі": «Вады няма ні днём, ні ўначы, кожны дзень, у тым ліку ў сьвяты і выходныя. Мы не можам нармальна прыгатаваць, выкупацца, бытавыя справы зрабіць»

Жыхары Стаўрапольскага краю запісалі відэазварот да свайго бацюшкі-цара Уладзіміра Пуціна: яны просяць вырашыць праблему з водазабеспячэньнем у пасёлку Ясная Паляна.

Па іх словах, на працягу 10 гадоў яны не атрымліваюць у пітную ваду ў поўным аб'ёме. За апошнія два гады сітуацыя значна пагоршылася — ваду сталі адключаць на адзінаццаць гадзін штодня. Пры гэтым адключэньні адбываюцца па вызначаным графіку, які не ўзгаднялі з мясцовымі жыхарамі. "Вады няма ні днём, ні ноччу, кожны дзень, у тым ліку ў святы і выхадныя", — падкрэслілі людзі.

Мясцовыя ўлады бяздзейнічаюць і не могуць растлумачыць, чаму ўзнікла такая праблема: адзін чыноўнік заяўляе аб зносе сістэмы, іншы сцвярджае, што гэта толькі сезонны недахоп вады. Губернатар рэгіёну таксама не робіць дзеяньняў, хоць яшчэ ў 2018 годзе спецыялізаваная камісія правяла ацэнку стану сістэмы водазабеспячэньня. Камісія ўстанавіла, што трубы зношаныя на 100%.

«Мы не можам нармальна прыгатаваць, выкупацца, бытавыя справы зрабіць. Нам даводзіцца запасацца вадой, але гэтага недастаткова. <…> Наша вада дрэннай якасьці: мыльная, рознага колеру, з белым асадкам. Мы баімся піць гэтую ваду», — кажуць жыхары "вялікай краіны" ў сваім відэазвароце.

Яны патрабуюць прызнаць сітуацыю аварыйнай і пабудаваць ім новы вадавод.

"Любят русские люди бунтовать! Встанут на колени перед барским домом и стоят, подлецы! И ведь знают, что бунтуют, и всё равно стоят!" (Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын)
Прэзідэнт Азербайджана фактычна даў Пуціну публічную пстрычку па носе: запатрабаваў ад Расіі ня толькі выбачэньняў, але і прызнаньня віны, пакараньня вінаватых і выплаты кампенсацый за крушэньне самалёта Embraer

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што Расія нясе адказнасьць за крушэньне 25 сьнежня азербайджанскага самалёта Embraer, які накіроўваўся з Баку ў Грозны, і "хоча замяць пытаньне".

«Па-першае, расейскі бок павінен папрасіць прабачэньня ў Азербайджана. Па-другое, павінна прызнаць сваю віну. Па-трэцяе, вінаватыя павінны быць пакараныя, прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці, і Азербайджанскай дзяржаве, пацярпелым пасажырам і членам экіпажа павінны быць выплачаны кампенсацыі. Гэта нашыя ўмовы. Першае з іх ужо было выканана ўчора. Спадзяюся, што і іншыя нашы ўмовы будуць прыняты. Усе гэтыя ўмовы справядлівыя. Тут няма якіх-небудзь надзвычайных патрабаваньняў або пытаньняў, гэта заснавана на міжнародным вопыце і прынцыпах нармальных чалавечых паводзінаў», — заявіў у інтэрв'ю.

Ён сказаў, што гэтыя ўмовы былі даведзены да расейскага боку 27 сьнежня. Пры гэтым кіраўнік Азербайджана заявіў, што першыя тры дні ўлады краіны "не чулі ад Расіі нічога, акрамя вар'яцкіх версій".

«Адным з момантаў, які нас засмуціў і здзівіў, было тое, што расейскія афіцыйныя структуры вылучылі версіі аб выбуху нейкага газавага балона. Тое адкрыта паказала, што расейскі бок хоча замяць пытаньне, і гэта, вядома, нікому не робіць гонару », – сказаў ён.

Сёньня стала вядома, што Пуцін і Аліеў правялі ўжо трэцюю тэлефонную размову пасьля крушэньня самалёта "Азербайджанскіх авіяліній". Нагадаем, у авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, у тым ліку сем расіян. Ільхам Аліеў заявіў, што самалёт абстралялі з зямлі, калі борт ляцеў над Чачнёй.
Нехта з кіраўніцтва РФ на гэтым тыдні два дні правёў у Вашынгтоне — расейскія каналы

Па іх словах, маршрут самалёта са спецыяльнага лётнага падраздзяленьня «Расія» сьведчыць менавіта пра гэта. Яны пішуць, што гэта нібыта можа сьведчыць аб таемных перамовах, вынікі якіх могуць стаць вядомыя ў бліжэйшыя дні.
Сёньня дзень народзінаў Паўла Севярынца

30 сьнежня 1976-га нарадзіўся Павал Севярынец, беларускі дзеяч, пісьменьнік, палітвязень.

На жаль, свой 48-ы дзень народзінаў Павал сустрэне ў лукашэнаўскай турме.
7 чэрвеня 2020 году Паўла Севярынца арыштавалі і пазьней абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. 25 траўня 2021 году яго асудзілі на 7 гадоў калёніі строгага рэжыму.
«Усё, што я раблю, я раблю на голым энтузіязме». Аксана Акуневіч пра культурную прастору «аКсяродак» і беларускамоўную школу ў грузінскім Батумі

Няўрымслівая, усмешлівая Аксана Акуневіч заўжды ў акружэньні людзей. Кожны наведнік беларускай шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі імкнецца перакінуцца з ёй слоўцам. «аКсяродак» стаўся сапраўдным месцам прыцягненьня беларусаў Батумі, куды можна завітаць нават у вольны ад мерапрыемстваў час. Аксана Акуневіч нядаўна выехала ў Польшчу, каб атрымаць праязны дакумент. Пры гэтым і «аКсяродак», і беларуская школа працягваюць дзейнічаць.

Як удаецца кіраваць працэсам на адлегласці, што самае складанае і самае натхняльнае ў працы, Аксана распавяла ў інтэрв’ю для Budzma.org.
https://budzma.org/news/aksana-akunevich-pra-aksyarodak.html
Forwarded from ‡ Р У Х ‡
💬 30 сьнежня 1922 году ў Маскве быў створаны чырвоны монстар – СССР.

Ахвярамі камуністычнай дыктатуры, па розных падліках, сталі ад 600.000 да 1.400.000 забітых і рэпрэсаваных беларусаў. Былі зьнішчаныя шматлікія помнікі архітэктуры і гістарычнай забудовы, прыгнечаныя нацыянальная культура і ідэнтычнасьць, праведзена татальная русіфікацыя, навязана чужая гісторыя і сьвядомасьць.

Неасуджаны ў Беларусі ў пачатку 1990-ых гадоў камунізм стаўся адным з галоўных фактараў рэнесансу ва ўладзе нэасавецкіх прарасейскіх сілаў. Наступствы гэтага мы добра бачым і па гэты дзень. Зноў забіваюць лепшых прадстаўнікоў нацыі, тысячы палітычных вязьняў катуюцца ў турмах, сотні тысячаў чалавек вымушаныя былі зьехаць у эміграцыю, унутры краіны зьнішчаецца ўсё беларускае і нацыянальнае, працягваецца русіфікацыя ўсяго грамадзтва.

Выйсьцем з дадзенай сытуацыі зьяўляюцца лягічныя крокі: усьведамленьне таго, што саветчына і расейшчына зьяўляюцца ворагамі беларушчыны; адыход у мысленьні ад савецка-расейскіх наратываў і штампаў; паступовы пераход на родную мову ці частковае карыстаньне ёю; цікавасьць да беларускай гісторыі і культуры; падтрымка нацыянальных беларускіх сілаў, нашых добраахвотнікаў і палітвязьняў.

Гэтыя простыя крокі, які можа зрабіць кожны, вядуць да беларускай сьвядомасьці, а сьвядомы беларус ніколі ня стане на бок злачыннай і барбарскай саветчыны і расейшчыны. Бо цывілізацыйны выбар сьвядомага беларуса – гэта незалежная, дэмакратычная і нацыянальная краіна. Менавіта ўсё гэта і зьяўляецца антыподам таго, што несла чырвоная зараза і нясе сучасны "русский мир". Таму толькі праз беларускую сьвядомасьць мы зможам перамагчы і ня даць прыйсьці да ўлады новаму Лукашэнка.

☺️ Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу народзе, што тады толькі зажывеш счасліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/01/08 17:42:45
Back to Top
HTML Embed Code: