Notice: file_put_contents(): Write of 18100 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/group-telegram/post.php on line 50
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі | Telegram Webview: CabinetBelarus/3067 -
Telegram Group & Telegram Channel
«У інтарэсах беларусаў – дэмакратычная, незалежная, суверэнная Беларусь», – Павел Латушка аб значэнні старшынства Польшчы ў ЕС

Павел Латушка, прадстаўляючы Аб'яднаны Пераходны Кабінет, прыняў удзел у афіцыйнай інаўгурацыі пачатку старшынства Польшчы ў Радзе ЕС, на запрашэнне міністра па справах ЕС Польшчы Адама Шлапкі

«Ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, выканаўчага органа дэмакратычных сіл Беларусі, я хацеў бы выказаць удзячнасць міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму, які ў сваёй прэзентацыі прыярытэтаў польскага старшынства ў ЕС асабліва падкрэсліў важнасць рэалізацыі падыходу "no business as usual" у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Гэта можа стаць асновай для далейшых дзеянняў, у тым ліку супрацоўніцтва Польшчы з дэмакратычнымі інстытутамі і ініцыятывамі беларускай грамадзянскай супольнасці як падчас старшынства Польшчы ў ЕС, так і пасля яго.

У інтарэсах абсалютнай большасці беларусаў – дэмакратычная, незалежная, суверэнная Беларусь, што, я перакананы, адпавядае і нацыянальным інтарэсам Польшчы, якая суседнічае з Беларуссю. На гэтым супадзенні інтарэсаў можа грунтавацца наша агульная стратэгія, якая падкрэслівае важнасць дэмакратычных змен у Беларусі. Для дэмакратычных сіл Беларусі важнай з’яўляецца сістэмная праца па папулярызацыі сумесна са структурамі ЕС еўрапейскай перспектывы для беларусаў», – адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка.

Ён таксама акцэнтаваў увагу, што дэмакратычныя сілы вызначылі шэраг прыярытэтаў на найбліжэйшы час, у рэалізацыі якіх важная падтрымка ЕС і польскага старшынства ў ЕС:

☑️ непрызнанне фарсу, які арганізуецца Лукашэнкам 26 студзеня пад выглядам выбараў, недапушчэнне вяртання міжнароднай суб’ектнасці Лукашэнкі;

☑️ прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, а таксама за ваенныя злачынствы супраць украінскіх дзяцей;

☑️ прадстаўленасць голасу беларускіх дэмакратычных сіл у выпадку правядзення перамоў па сітуацыі ва Украіне, што можа ажыццяўляцца праз прамы ўдзел дэмакратычных сіл ці праз старшынства Польшчы ў ЕС, а таксама недапушчэнне да магчымых перамоў дыктатара Лукашэнкі, які цалкам страціў права прадстаўляць інтарэсы беларусаў і ўжо не адновіць яго.

Павел Латушка падкрэсліў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕС важным застанецца пытанне паляпшэння магчымасці мабільнасці для беларусаў, а таксама працяг у садзейнічанні выдачы віз у краіны ЕС для камунікацыі беларускага грамадства з Еўропай.

Важна таксама павялічваць колькасць адукацыйных стыпендый для беларусаў у Еўропе, падтрымку незалежных СМІ і блогераў, падтрымліваць нацыянальную культуру і беларускую ідэнтычнасць у процівагу палітыцы рэжыму Лукашэнкі і Расіі, накіраванай на прапаганду «рускага свету» ў беларускім грамадстве.

Таксама Павел Латушка адзначыў важнасць правядзення 3-4 лютага 2025 года па ініцыятыве МЗС Польшчы Касцюшкаўскага форуму ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці ў Гданьску, прысвечанага падтрымцы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

«Я спадзяюся, што лідарства Польшчы ў ЕС дазволіць звярнуць увагу еўрапейскіх партнёраў на масавыя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, а таксама ўзмоцніць стратэгію ЕС у мэтах пошуку рашэнняў і інструментаў для пераадолення гуманітарнага крызісу ў Беларусі і пасадзейнічае вызваленню палітвязняў. Будзе ўзмоцнены ціск на пануючы ў Беларусі рэжым.
Я таксама ўдзячны Польшчы і польскаму ўраду, польскаму грамадству за тую вялікую дапамогу, якая была аказаная і працягвае аказвацца для нас, як для беларускага грамадства, так і для дэмакратычных сіл у гэты складаны лёсавызначальны перыяд для Беларусі», – адзначыў Павел Латушка.

Падчас інаўгурацыі Павел Латушка правёў размовы з кіраўнікамі Сейма і Сената, членамі ўрада Польшчы, еўрадэпутатамі ад Польшчы аб планах сумесных мерапрыемстваў падчас старшынства Польшчы ў ЕС.

@CabinetBelarus

group-telegram.com/CabinetBelarus/3067
Create:
Last Update:

BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/3067

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

These administrators had built substantial positions in these scrips prior to the circulation of recommendations and offloaded their positions subsequent to rise in price of these scrips, making significant profits at the expense of unsuspecting investors, Sebi noted. "The result is on this photo: fiery 'greetings' to the invaders," the Security Service of Ukraine wrote alongside a photo showing several military vehicles among plumes of black smoke. In a message on his Telegram channel recently recounting the episode, Durov wrote: "I lost my company and my home, but would do it again – without hesitation." He said that since his platform does not have the capacity to check all channels, it may restrict some in Russia and Ukraine "for the duration of the conflict," but then reversed course hours later after many users complained that Telegram was an important source of information.
from ye

Telegram Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
FROM American