group-telegram.com/carkva/6570
Last Update:
Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў
Штогод з 18 па 25 студзеня ў шматлікіх краінах свету праходзіць Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціянаў. На самой справе гэта актава (octava) - восем дзён. У пэўных краінах Тыдзень пачынаецца раней ды трывае даўжэй.
У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі Дэкада малітваў аб Еднасці хрысціянах традыцыйна пачынаецца 16 студзеня - у свята Ўшанавання кайданаў Апостала Пятра ды працягваецца да 25 студзеня - свята Навяртання Апостала Паўла.
Душпастырскія і багаслужбовыя дапаможныя матэрыялы рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству ў супрацоўніцтве з адпаведнай камісіяй Сусветнай Рады Цэркваў. Матэрыялы для экуменічных малітваў у гэтым годзе падрыхтавалі браты і сёстры манаскай Супольнасці Бозэ (Bose) на поўначы Італіі.
Тэма Тыдня малітваў 2025: «Ці верыш у гэта?» (Ян 11, 26).
BY Грэка-католікі Беларусі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/carkva/6570