group-telegram.com/urbanhrodna/707
Last Update:
11 лістапада завершыцца грамадскае абмеркаванне праекта рэканструкцыі казармаў XIX ст. на вул. Шчорса, 2 і Шчорса, 4.
Гістарычныя будынкі хочуць перарабіць на шматкватэрныя дамы - на 30 і на 44 кватэры. На адным з іх дабудуюць мансарду.
▪️На паўпадвальных паверхах плануюць захаваць аўтэнтычную цэглу, арганізаваць паркоўкі (асобныя гаражы) на 24 машыны.
▪️50 месцаў для аўто будзе вакал дамоў.
▪️Двор паміж будынкамі будзе вольны ад машын. Зробяць азеляненне і велапаркоўку.
❗Важна, што казармы захаваліся ў арыгінальным выглядзе, што вельмі рэдкая ў Беларусі з’ява.
На праекце бачна, што арыгінальныя аконныя праёмы на 1-м і 2-м паверхах збіраюцца пашыраць. Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон лічыць гэта недапушчальным, бо архітэктурны выгляд будынка моцна сказіцца.
Таксама пашырэнне аконных праёмаў можа змяніць характарыстыку нясучых канструкцыяў і прывесці да аварыйнасці.
Гісторык прыводзіць прыклады перабудовы падобных казармаў у аб’екты грамадскага прызначэння і жылля ў Польшчы і Літве. Знешні выгляд там пакідалі нязменным, што не перашкаджае іх эксплуатацыі.
📧Заўвагі і прапановы па праекце прымае Гродзенскі гарвыканкам: [email protected]
BY Urban Hrodna - городская среда Гродно
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/urbanhrodna/707