Telegram Group & Telegram Channel
Вясна | Брэст
У Мінску распачынаецца суд па «справе Вясны» — судзяць чатырох праваабаронцаў У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 5 студзеня, распачынаецца суд «па справе Вясны». Паводле ч. 4 арт. 228 («кантрабанда арганізаванай групай») і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага…
⚡️ Шосты судовы дзень працягваецца суд па «справе Вясны». На сённяшнім паседжанні было агучана, што ў офісе берасцейскай філіі «Вясны» вялося «аператыўнае відэаназіранне»

5 студзеня ў Менску пачалі судзіць чатырох праваабаронцаў, сябраў «Вясны»: старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзя Лабковіча, а таксама завочна Змітра Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь.

📹 На судзе 13 студзеня зачытвалі паказанні сведак з Берасця, якія тычыліся дзейнасці берасцейскай філіі «Вясны». З матэрыялаў справы стала вядома, што ў берасцейскім офісе была ўсталявана відэакамера, і ў ажыццяўлялася аператыўная відэаздымка. Сведкам падчас следства дэманстравалі, у тым ліку, распіскі і кадры відэазапісаў з гукам, на якіх яны мусілі апазнаць сябе.

Пры гэтым кіраўнік берасцейскай філіі Уладзімір Вялічкін на судзе не прысутнічае, бо вымушаны быў пакінуць Беларусь. На думку дзяржабвінавачвання, ён разам з яшчэ некалькімі праваабаронцамі (у тым ліку Бяляцкім, Лабковічам і Стэфановічам) «ажыццяўлялі падрыхтоўку грамадзян для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне і матэрыяльнае забеспячэнне такіх акцый пад выглядам праваабарончай і дабрачыннай дзейнасці ў складзе арганізаванай групы».

❗️Таксама на судзе 13 студзеня Валянцін Стэфановіч запатрабаваў абвясціць два дакументы з першага тому, якія сведчаць аб тым, што на абвінавачаных моцна ціснулі ў СІЗА. Да таго ж, Валянцін заявіў, што доказы збіралі ў абвінавачаных з парушэннямі, пра што сведчаць гэтыя дакументы. Валянцін Стэфановіч, дадаў, што «ўсе ведаюць, чым у нас у краіне займаецца ГУБАЗіК».

Нагадаем, што праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч былі затрыманы ў ліпені 2021 года. Іх абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах. На судзе іх трымаюць у кайданках. Працяг суду адбудзецца 16 студзеня.

group-telegram.com/viasna_brest/3136
Create:
Last Update:

BY Вясна | Брэст

Share with your friend now:
group-telegram.com/viasna_brest/3136

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

In the United States, Telegram's lower public profile has helped it mostly avoid high level scrutiny from Congress, but it has not gone unnoticed. A Russian Telegram channel with over 700,000 followers is spreading disinformation about Russia's invasion of Ukraine under the guise of providing "objective information" and fact-checking fake news. Its influence extends beyond the platform, with major Russian publications, government officials, and journalists citing the page's posts. Soloviev also promoted the channel in a post he shared on his own Telegram, which has 580,000 followers. The post recommended his viewers subscribe to "War on Fakes" in a time of fake news. "For Telegram, accountability has always been a problem, which is why it was so popular even before the full-scale war with far-right extremists and terrorists from all over the world," she told AFP from her safe house outside the Ukrainian capital. He said that since his platform does not have the capacity to check all channels, it may restrict some in Russia and Ukraine "for the duration of the conflict," but then reversed course hours later after many users complained that Telegram was an important source of information.
from ye

Telegram Вясна | Брэст
FROM American