group-telegram.com/MDziadok/351
Last Update:
#НататкіМіколы
Цікава было прачытаць пра Рэкса Стаўта і ягоную гісторыю. Я ведаю і пісьменніка такога, і ягонага героя - Ніра Вульфа, таму што ў мяне бацькі чыталі кнігі з гэтага цыклу =). І яны перыядычна валяліся ў доме.
Прыкол, што ФБР на яго дасье збірала. Хаця тыя часы былі такія, як я разумею, росквіт ягонага пісьменства прыйшоўся на Халодную вайну, і стопроц ФБР думала, что калі ён іх крытыкаваў, то ён патаемны шпіён ці агент уплыву СССР:)
Гэта быў час няхілай параноі ў ЗША, асабліва ў 1950-я, можна пагугліць пра “макартызм”, калі цікава.
А ўвогуле я да дэтэктываў стаўлюся някепска, без забабонаў, хіба, што гэты стыль загажаны нізкапробнымі шаблоннымі “творамі”, якія выходзяць, як з канвеера, а так дэтэктыў можа быць і інтэлектуальным, і пазнавальным, і сацыяльна-актуальным, узяць той жа “Код да Винчи” Дэна Браўна альбо “Последнее правило“ Джодзі Пікалт, якую я нядаўна чытаў.
Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч
BY Mikola Dziadok
![](https://photo.group-telegram.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/s4FaOIaoPzFLU9zCzmOU4VEZeqq91kliaeCBKET0GQqFJPHFuHUGouhXQhzAd7gF8_UzmxBgtnvUng-Gx7iz7InlNCnSV0wHZwa7nsNRnYMU5pqLy1l-JCqWT2CVa50rodvvjG85x-4J70tv_NC4J_KBBaDFOiWcXEeNJu_N_wHUy28lWD4ovKxWe-2ypT7ped0bnC-diwlPtk7NHWmiUg5ok-motlia1FG_i5XX9jKq9mHQzYv-IrsAbwVW8uBbiQr1i-m5ADBw2O1oseRmcGfIBgqUaqPmuSE30XTxQHt7JvpC-rY4VkCYOS2uQXBd6rBb4C5j1TLIjfUPk4NWWw.jpg)
Share with your friend now:
group-telegram.com/MDziadok/351