Telegram Group Search
Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць выбітных людзей медалём Францыска Скарыны і медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»

Адпаведную пастанову 24 снежня падпісала кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары Наталля Гардзіенка, грамадскі дзеяч, даследчык беларускай эміграцыі Лявон Юрэвіч, сузаснавальніца і выканаўчая дырэктарка «Беларускага свабоднага тэатра» Наталля Каляда, беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Беларускага свабоднага тэатра» Мікалай Халезін. Яшчэ адна асоба будзе ўзнагароджаная непублічна.

Медаль Францыска Скарыны ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры, за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыяла беларускага народа.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваецца прафесар, дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі, польскі палітык, выдавец, грамадскі дзеяч Роберт Тышкевіч, грамадскі дзеяч, фінансіст, мецэнат Мацей Радзівіл. Як адзначаецца ў пастанове, вышэйпералічаныя асобы праявілі адданасць інтарэсам беларускага народу і зрабілі значны ўклад у развіццё беларускай культуры.

Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства за выбітныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці на карысць беларускага народа і беларускай дзяржавы ў сацыяльнай, эканамічнай, культурнай, палітычнай сферах.

@CabinetBelarus
Дзейнасць Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў 2024 годзе

☑️ Аказваецца падтрымка міжнароднай сетцы беларускіх школ выходнага дня, Беларускаму інстытуту публічнай гісторыі, арганізацыйным групам па стварэнні Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта, Інстытута беларускай мовы, Інстытута беларускай кнігі і інш.

☑️ Адвакатаваліся інтарэсы беларускай грамадзянскай супольнасці ў адукацыйнай і культурніцкай сферы падчас дзясяткаў сустрэч з прадстаўнікамі Міністэрстваў культуры Польшчы, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Харватыі, Швецыі, Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы, Міністэрства вышэйшай адукацыі і навукі Польшчы, Міністэрства адукацыі Германіі, амбасад Канады, Вялікабрытаніі, Чэхіі, Нідэрландаў, Ірландыі і інш.

☑️ Прадстаўлялася праблематыка нацыянальнага адраджэння і развіцця на міжнародным узроўні ў межах Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША», Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС», канферэнцыі «Люксембургскія рашэнні», форуму ПАРЕ Helsinki Dialogue, Берлінскага форуму «Будучыня Беларусі» і інш.

☑️ Арганізаваныя (самастойна і сумесна з партнёрамі) антыканференцыя Belarusian ID Revival Days, экспертны форум па моўнай палітыцы, круглы стол па дэкамунізацыі, інфакампанія ў Варшаве пра сітуацыю ў Беларусі, святкаванне Дня Волі ў Варшаве, нацыянальная дыктоўка да Дня роднай мовы, святкаванне Дня герояў і гераінь, святкаванне 100-годдзя юбілею народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і інш.

☑️ Праведзены конкурс «10 стыпендый Адраджэння».

☑️ Вядзецца сталая праца з Геральдычнай Радай і Камісіяй па ўзнагародах пры Аб’яднаным Пераходным Кабінеце.

Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета: «Хачу найперш падзякаваць Аліне Коўшык, якая больш за два гады выконвала ролю прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні, за яе энергію, ідэі, натхненне і нязменны пазітыў. Разам атрымалася зрабіць многае. Па-другое, хачу адзначыць, што год атрымаўся вельмі насычаны, шмат што было зроблена, яшчэ больш запланавана. Але найбольш натхняе тое, што нашы людзі і арганізацыі добра ўмеюць цяпер працаваць у гарызанталь, таму нават з мінімальнай падтрымкай робяць цудоўныя рэчы. Дзякуй усім, хто не стамляецца працаваць дзеля беларушчыны!»

#вынікі_працы_Кабінета_2024

@CabinetBelarus
Дзейнасць Прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета ў 2024 годзе

Прадстаўніцтва, якое ўзначаліла Маргарыта Ворыхава, было створана па выніках канферэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні адыходнага году

☑️ Адбыўся запуск платформы «This Is Youth» для моладзі thisisyouth.info, на якой акумуляваная інфармацыя аб магчымасцях для навучання і агулам аб падтрымцы маладых людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі і за яе межамі.

☑️ Беларуская моладзевая праблематыка працягвае прасоўвацца на міжнародных пляцоўках: за апошнія тры месяцы Прадстаўніцтва прыняло ўдзел у больш чым 20 міжнародных падзеях, а таксама ў сустрэчах з удзелам прадстаўнікоў Рады Еўропы, Еўрапейскай камісіі і інш.

☑️ Вядзецца праца па пытаннях прызнання адукацыі і настрыфікацыі дакументаў беларускіх студэнтаў за мяжой: збіраліся адпаведныя запыты, праводзіліся кансультацыі, распрацоўваліся рэкамендацыі і інш.

☑️ Праведзена больш за 50 індывідуальных кансультацый, запытаных самімі маладымі людзьмі, а таксама арганізавана пастаяннае ўзаемадзеянне з моладзевымі арганізацыямі па прынцыпе «па меры патрэбы».

Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета: «Гэты год стаў доказам таго, што нават у складаных умовах моладзь Беларусі знаходзіць сілы аб’ядноўвацца, дзейнічаць і ствараць новыя магчымасці. Мы слухалі, падтрымлівалі і былі побач, і гэтае супрацоўніцтва дае нам надзею і ўпэўненасць у нашай агульнай будучыні. Працуем разам далей!»

#вынікі_працы_Кабінета_2024

@CabinetBelarus
Павел Латушко ответит на вопросы беларусов

Сегодня в 19:30 по минскому времени на ютуб-канале Павла Латушко состоится прямой эфир, в ходе которого руководитель НАУ расскажет о ключевых итогах 2024 года, ответит на вопросы беларусов и прокомментирует последние события в мире.

В ходе эфира, среди прочего, будут обсуждены следующие темы:

– результаты работы демократических сил в 2024 году и планы на 2025;

– «безвыборы» Лукашенко 26 января и противодействие им;

– привлечение диктатора и его сообщников к ответственности за совершенные преступления;

– дипломатические провалы Лукашенко;

– возможные переговоры между Украиной и Россией, а также роль Беларуси в них.

Подключайтесь к трансляции на ютуб-канале Павла Латушко в 19:30 по минскому времени и задавайте интересующие вас вопросы.
Дзейнасць Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета ў 2024 годзе

☑️ Працягваецца праца па ўзмацненні інстытуцыянальнага ўзаемадзеяння беларускіх дэмакратычных сіл з вядучымі міжнароднымі партнёрамі: адбыліся канструктыўныя сустрэчы ў межах Кантактнай групы з Радай Еўропы, Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША», Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС». Праведзены палітычныя кансультацыі дэмакратычных сіл Беларусі з урадам Канады, вядзецца падрыхтоўка да паглыбленнага дыялогу з шэрагам іншых краін.

☑️ Падпісаны Ліст аб супрацоўніцтве з Еўрапарламентам, першы дакумент такога роду паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і афіцыйным замежным палітычным органам.

☑️ Пачаўся палітычны дыялог з НАТА: кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з генсакратаром арганізацыі і правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу, выступіла перад Парламенцкай асамблеяй НАТА.

☑️ Пашыраецца спіс спецпасланнікаў па Беларусі – адмысловых дыпламатычных прадстаўнікоў замежных краін, якія падтрымліваюць адносіны з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, а не з рэжымам Лукашэнкі.

☑️ Кіраўніца Кабінета ўпершыню стала спецыяльнай госцей міністэрскага саміту G7 у Італіі і сесіі Паўночнай рады ў Ісландыі, узяла ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Лондане, дзясяткаў іншых міжнародных падзей высокага ўзроўню.

Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета: «Дзякуючы актыўнай і скаардынаванай працы, мы зацвердзілі асноўныя прыярытэты нашай знешнепалітычнай дзейнасці і зрабілі значныя крокі ў развіцці партнёрства з вядучымі дэмакратычнымі краінамі і ўплывовымі міжнароднымі арганізацыямі. Гэтая дзейнасць дазваляе не толькі ўзмацніць пазіцыі беларускіх дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне, але і стварыць трывалую аснову для будучых пераўтварэнняў у нашай краіне. Наша мэта – каб голас незалежнай дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі гучаў упэўнена і выразна ва ўсім свеце»

#вынікі_працы_Кабінета_2024

@CabinetBelarus
Місія дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве і беларускія валанцёры далучыліся да штогадовай украінскай акцыі «Салата для салдата»

Як распавяла памочніца кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна, сёлета напярэдадні Новага года чатыры дзясяткі валанцёраў, у тым ліку і беларусы, сабраліся ў прадмесці Кіева і зрабілі больш за тры тоны «аліўе».

Традыцыйную святочную салату, якая рыхтуецца і зберагаецца па спецыяльнай тэхналогіі, перадалі на фронт абаронцам Украіны.

Апроч таго, валанцёры перадалі байцам-каліноўцам 210 набораў з печывам і віншавальнымі паштоўкамі, якія ўжо дастаўленыя ў Запарожжа.

Святлана Шаціліна: «Я асабіста ўжо не аднойчы брала ўдзел у гэтай акцыі, а сёлета вырашыла паклікаць ахвочых беларусаў далучыцца да кухарскай справы. На запрашэнне адгукнуліся валанцёры і ўдзячныя беларускі Кіева. Амаль два дні ў дзве змены мы кроілі інгрэдыенты для салаты. Яшчэ за прыватную фінансавую дапамогу маёй сяброўкі з Фінляндыі Маргарыты я дома з цудоўнымі ўкраінкамі напякла і ўпакавала больш за 3500 штук каляднага печыва. Атрымалася такое беларуска-ўкраінскае прывітанне нашым хлопцам на перадавой».

Генадзь Манько, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве: «Вельмі ўдзячны беларусам за ўдзел у акцыі. Гэта просты прыклад шчырай салідарнасці з ваярамі на фронце, якія змагаюцца з агульным ворагам. Мне вельмі падабаецца падыход Святланы Шацілінай да справы. Яна не толькі арганізавала беларусаў прыгатаваць салату і запакаваць хатняе печыва, але і падрыхтавала плакаты і ў перапынках расказвала нашым украінскім сябрам аб нашым змаганні, рэпрэсіях, мужнасці беларускіх мужчын і жанчын. Як ні дзіўна, аб сітуацыі ў Беларусі тут ведаюць менш, чым хацелася б. Такія акцыі збліжаюць беларусаў і ўкраінцаў. І паказваюць, што мы можам перамагчы толькі разам».

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прамова, якая аб’ядноўвае сэрцы беларусаў па ўсім свеце

Глядзіце навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня а 23:48 па мінскім часе на ўсіх афіцыйных каналах.
Дзейнасць Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета ў 2024 годзе

☑️ Міжнародны крымінальны суд пачаў папярэдняе расследаванне беларускай сітуацыі, якая тычыцца здзяйснення Лукашэнкам і яго памагатымі злачынстваў супраць чалавечнасці. Гэта вынік працы каманды Паўла Латушкі, якая падрыхтавала адпаведныя матэрыялы і дапамагла ўраду Літвы накіраваць зварот у МКС.

☑️ 2 снежня ў Гаазе ўпершыню ў рамках сесіі Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суда адбылося спецыяльна арганізаванае мерапрыемства, прысвечанае перспектывам разгляду ў МКС беларускай сітуацыі.

☑️ Праведзена праца, якая дазваляе разлічваць, што ўжо ў пачатку 2025 года можа быць запушчаны адзін з механізмаў АБСЕ для маніторынгу злачынстваў у Беларусі, а таксама што ў 2025 годзе супраць рэжыму Лукашэнкі будзе ініцыяваная спрэчка ў Міжнародным судзе ААН, якая дазволіць прыцягнуць яго да адказнасці.

☑️ Унесены прапановы Прадстаўніцтва і НАУ па гарманізацыі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Гэтыя меры адлюстраваны ў рашэнні ЕС ад 29 чэрвеня, якое выключае магчымасць заробку рэжыму на абыходзе абмежаванняў для ВПК Расіі.

☑️ Сабраны доказы аб выкарыстанні «ілжывых» транзітных маршрутаў для абыходу санкцый. На падставе гэтых даных ЕС 29 чэрвеня ўвёў новыя абмежаванні на транзіт тавараў праз Беларусь.

☑️ На падставе падрыхтаваных матэрыялаў ЕС увёў санкцыі супраць 24 суддзяў рэжыму, 10 супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы і 3 прапагандыстаў.

☑️ Дзякуючы працы Прадстаўніцтва і іншых дэмакратычных ініцыятыў, ЗША, Канада, Вялікабрытанія і Новая Зеландыя ўвялі дадатковыя санкцыі супраць прадпрыемстваў ВПК, суддзяў, сілавікоў і іншых асоб, датычных да злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.

☑️ Дзякуючы прапановам Прадстаўніцтва і НАУ, ЗША 9 жніўня ўвялі санкцыі супраць асабістага самалёта Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер усе паветраныя судны дыктатара знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі.

☑️ Прадстаўніцтва надалей адстойвае неабходнасць выкарыстання ўніверсальнай юрысдыкцыі па фактах злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Нацыянальная пракуратура Польшчы прыняла пастанову аб арышце трох грамадзян Беларусі, датычных да захопу самалёта Ryanair: дырэктара «Белаэранавігацыі», начальніка службы авіякантролю і афіцэра КДБ.

☑️ Адбылася прэзентацыя базавага дакумента «План транзіту ўлады». Арганізаванае экспертнае мерапрыемства для абмеркавання досведу транзіту ўлады ў Польшчы, які можа быць адным з магчымых сцэнарыяў транзіту ўлады ў Беларусі.

Павел Латушка, прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета: «У 2024 годзе мы ўпершыню адкрылі магчымасць пераследу Лукашэнкі і яго памагатых у рамках Міжнароднага крымінальнага суда. Нам удалося прасунуцца ў справе гарманізацыі санкцый як інструмента адказнасці за рэпрэсіі і саўдзел рэжыму ў вайне супраць Украіны. Мы працуем над тым, каб рэжым адказаў за свае злачынствы і каб забяспечыць будучы транзіт улады ў Беларусі».

#вынікі_працы_Кабінета_2024

@CabinetBelarus
Дзейнасць Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета ў 2024 годзе

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы ужо больш за 90 дзён працуе на чале з новай прадстаўніцай Вольгай Зазулінскай. Адбыліся істотныя структурныя змены ў камандзе. Праца вядзецца па некалькіх кірунках: міграцыйная палітыка, сістэма аховы здароўя, дапамога палітзняволеным і іх сем’ям, дапамога былым добраахвотнікам (ветэранам), дасягненне гендарнага раўнапраўя і падтрымка ўразлівых груп.

☑️ Распрацоўваецца стратэгія міграцыйнай палітыкі з улікам заканадаўства розных краін. Аказаная адпаведная дапамога беларусам у складаных рэгіёнах, такіх як Грузія і Украіна.

☑️ Сфарміравана рабочая група па рэфармаванні сістэмы аховы здароўя. Падрыхтаваныя праекты рэформ, якія будуць прадстаўленыя ў 2025 годзе. Арганізуецца праграма навучання за мяжой для будучых кіруючых кадраў сістэмы аховы здароўя ў супрацоўніцтве з Прадстаўніцтвам па моладзевай палітыцы Кабінета.

☑️ Распрацаваныя і перададзеныя прапановы па дапамозе палітвязням у межах Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Адвакатуецца дзейнасць Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных.

☑️ Праведзеныя сустрэчы з прадстаўнікамі валанцёрскіх арганізацый па дапамозе добраахвотнікам ва Украіне, з прадстаўнікамі і камандзірам Палка Каліноўскага, вызначаны магчымы фармат супрацоўніцтва.

☑️ Створана каманда для прасоўвання гендарнай палітыкі. Вядзецца падрыхтоўка да правядзення Жаночага палітычнага форуму ў 2025 годзе. Распрацоўваюцца рэформы для абароны правоў ахвяр палітычных рэпрэсій, людзей з інваліднасцю, дзяцей і іншых уразлівых груп.

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы: «Мы не пачалі з нуля, і разам з нашымі папярэднікамі зрабілі ўпэўненыя першыя крокі, каб закласці аснову для сацыяльных рэформ, якія будуць забяспечваць падтрымку і роўнасць для ўсіх беларусаў. Ужо сёння мы знаходзім рашэнні для дапамогі ўразлівым групам і тым, хто найбольш пацярпеў ад рэжыму. Гэтая праца патрабуе часу, але я ўпэўнена, што разам з нашай камандай і партнёрамі мы зможам пабудаваць сацыяльна адказную Беларусь. Асобна адзначу, што праект «Адно акно», створаны папярэдняй прадстаўніцай Вольгай Гарбуновай, цяпер атрымлівае сваё самастойнае жыццё. Мы ўдзячныя Вользе за яе каштоўны ўклад і не сумняёмся, што гэты праект працягне паспяхова развівацца і прыносіць карысць людзям».

#вынікі_працы_Кабінета_2024

@CabinetBelarus
Дзейнасць Прадстаўніцтва па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета ў 2024 годзе

☑️ Забяспечваецца лагістычная падтрымка беларускіх добраахвотнікаў.

☑️ Ствараецца інфраструктура для разгортвання новых сілавых структур.

☑️ Наладжваецца супрацоўніцтва з дэмакратычнымі дзяржавамі і міжнароднымі структурамі для падтрымкі Беларусі ў барацьбе за суверэнітэт.

☑️ Ажыццяўляецца сцэнарная распрацоўка дзеянняў адносна тактыкі і стратэгіі для дасягнення пастаўленых мэт.

Большасць ініцыятыў рэалізуецца ў рэжыме непублічнасці з улікам іх спецыфікі. У пачатку наступнага года Прадстаўніцтва анансуе адзін з ключавых праектаў у сілавой сферы.

Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы: «Сітуацыя, якая склалася, патрабуе ад усіх беларускіх дэмакратычных сіл аб’яднання вакол ідэі вызвалення беларускіх тэрыторый ад расійскай акупацыі і аднаўлення канстытуцыйнага ладу. Здрадніцкая палітыка Лукашэнкі прывяла да фактычнага знішчэння Рэспублікі Беларусь як суверэннай дэмакратычнай дзяржавы, ператварыўшы яе ў акупаваную тэрыторыю. Мы нацэленыя на тое, каб Беларусь больш ніколі не была плацдармам агрэсіі, а стала краінай, дзе гарантаваныя бяспека, жыццё і дабрабыт народа».

#вынікі_працы_Кабінета_2024

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Дзейнасць Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета ў 2024 годзе ☑️ Міжнародны крымінальны суд пачаў папярэдняе расследаванне беларускай сітуацыі, якая тычыцца здзяйснення Лукашэнкам і яго памагатымі злачынстваў супраць чалавечнасці. Гэта вынік працы каманды…
Дзейнасць праекта Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» ў 2024 годзе

☑️ Па выніках года ў «Кадравым Рэзерве» 700 удзельнікаў, 30% з якіх знаходзяцца ў Беларусі.

☑️ Створаная «Кадравая матрыца» – прастора для ўдзельнікаў кампаніі, дзе яны могуць пазначыць, на якіх пасадах бачаць сябе ў новай Беларусі.

☑️ Арганізаваны 2 адукацыйныя візіты, якія дазволілі ўдзельнікам праекта азнаёміцца з працай дзяржадміністрацыі ў Літве і еўрапейскіх інстытуцый у Бельгіі.

☑️ Арганізаваны 2 цыклы анлайн-лекцый з удзелам літоўскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама цыкл лекцый «Спецкурс: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» з прыцягненнем выбітных беларускіх навукоўцаў і аналітыкаў.

☑️ Удзельнікамі кампаніі напісаны 10 прац з канцэпцыямі будучых рэформ у Беларусі. Адбылося абмеркаванне 6 канцэпцый рэформ, прапанаваных запрошанымі экспертамі, што прыцягнула больш за 680 каментарыяў удзельнікаў кампаніі.

Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета, каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв»: «Мы разлічваем на далейшы рост кампаніі і павелічэнне колькасці ўдзельнікаў, бо іх унёсак у рэалізацыю рэформ будзе вызначальным на ўсіх этапах пабудовы дэмакратычнай Беларусі».

#вынікі_працы_Кабінета_2024

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Да навагодняга звароту засталося зусім крыху!🎅

Сустракаем 2025 год разам – глядзіце прамову 31 снежня а 23:48 па мінскім часе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Платформу «This Is Youth», запуск якой адбыўся напрыканцы мінулага году, прэзентуе прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава:

«Вас адлічылі з універсітэта? Мы можам дапамагчы. Платформа «This Is Youth» падкажа, як аднавіць акадэмічныя дакументы, атрымаць фінансавую і юрыдычную дапамогу, а таксама як працягнуць навучанне і справіцца з цяжкасцямі. Тут вы знойдзеце кантакты ўніверсітэтаў і праграм у Літве, Чэхіі, Германіі і іншых краінах, якія прымаюць беларускіх студэнтаў, а таксама інфармацыю аб стыпендыях і грантах.

Але гэта яшчэ далёка не ўсё. «This Is Youth» – праект, закліканы падтрымаць беларускую моладзь у самых розных складаных жыццёвых абставінах. Платформа не толькі прапануе канкрэтную дапамогу, але і становіцца прасторай для гісторый поспеху, якія натхняюць і дапамагаюць арыентавацца ў складаных сітуацыях.

«This Is Youth» ужо атрымала станоўчыя водгукі ад студэнтаў. За першы месяц платформа сабрала больш за 500 наведвальнікаў, а больш за 30 карыстальнікаў звярнуліся за індывідуальнай кансультацыяй па пытаннях аднаўлення дакументаў, пераезду за мяжу і фінансавай падтрымкі.

Што будзе далей? У найбліжэйшы час на платформе з’явяцца новыя матэрыялы: гайды па пераводзе ва ўніверсітэты за мяжой і парады па адаптацыі ў новай краіне. Мы працягваем пашыраць супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і ўніверсітэтамі, каб адкрыць яшчэ больш магчымасцей для беларускіх студэнтаў. І імкнёмся прыслухоўвацца да вашых заўваг, каб зрабіць платформу яшчэ лепшай. Заходзьце, пішыце, далучайцеся!

👉 thisisyouth.info

@CabinetBelarus
Кампанія «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» прэзентуе абноўлены сайт

Цяпер доступ да інфармацыі пра кампанію больш зручны і інтуітыўна зразумелы

Абноўлены сайт змяшчае:

▪️Публікацыі і навуковыя працы: матэрыялы пра рэформы і іншыя праекты, распрацаваныя ўдзельнікамі кампаніі і экспертамі;

▪️Статыстыку кампаніі: зручны доступ да ключавых паказчыкаў і вынікаў дзейнасці;

▪️Кадравую матрыцу: прастору для ўдзельнікаў кампаніі, дзе яны могуць пазначыць, на якіх пасадах бачаць сябе ў новай Беларусі;

▪️Інструменты даступнасці (Accessibility Tools): функцыянал для людзей з рознымі патрэбамі;

▪️Ананімную форму зваротнай сувязі: магчымасць пакідаць свае прапановы і пытанні.

🌐 Перайсці на сайт можна па спасылцы: https://pr-belarus.org/

Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і каардынатар кампаніі «Кадравы рэзерв»:

«Мы абнавілі сайт кампаніі «Кадравы рэзерв», зрабіўшы яго больш зручным і інфарматыўным. На платформе цяпер можна хутка знайсці патрэбную інфармацыю аб нашай дзейнасці, азнаёміцца з праектамі і пакінуць свае прапановы праз зваротную форму. Запрашаем наведаць сайт і далучыцца да кампаніі, калі падзяляеце нашыя каштоўнасці і мэты. Мы адкрыты да супрацоўніцтва і гатовыя адказаць на ўсе пытанні».

@CabinetBelarus
2025/01/04 07:21:18
Back to Top
HTML Embed Code: