Telegram Group Search
Францішак моліцца за ахвяр тэракта ў Магдэбургу

Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр тэракту ў нямецкім Магдэбургу. Спачувальную тэлеграму прэзідэнту Германіі Франку-Вальтэту Штайнмаеру ад імя Пантыфіка даслаў кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін.
Святы Айцец правёў перадкалядную сустрэчу з дзецьмі

Святы Айцец працягнуў традыцыю перадкалядных сустрэч з супрацоўнікамі і падапечнымі Дыспансэра святой Марты – ватыканскага педыятрычнага медпункта для дзяцей з бедных сем’яў.
Audio
📖 Біблія ўсцяж застаецца найбольш чытанай кнігай у свеце.

🤔 Але што такое біблійны тэкст? Юрыдычны кодэкс? Навуковы трактат? Філасофская сістэма? Ці гістарычна справаздача?

🎙Пошуку адказаў на гэтыя пытанні прысвечаны сённяшні выпуск рубрыкі Эфата.
Францішак: няхай змоўкне зброя і загучаць калядныя гімны

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая адбылася 22 снежня 2024 года ў Ватыкане, Папа скіраваў свае думкі да народаў, якія пакутуюць ад нестабільнасці і ваенных канфліктаў.
Audio
Падкаст Vatican News 22.12.2024
Кардынал Піцабала наведаў хрысціянскую супольнасць Газы

Увесь свет з вамі, вы несяце святло Хрыста, - звярнуўся да хрысціян Газы Лацінскі Патрыярх Іерусаліма, які ўзначаліў урачыстую Імшу ў парафіі Святой Сям'і ў Газе.
Кардынал Краеўскі даставіў ва Украіну мабільны шпіталь

Кардынал Конрад Краеўскі даставіў у Львоў калядны падарунак Францішка: вялікі медыцынскі аўтафургон, абсталяваны ўсім неабходным для правядзення хірургічных аперацый, а таксама шэсць апаратаў ультрагукавой дыягностыкі, прызначаныя для разбомбленых шпіталяў.
Байдэн замяніў 37 смяротных прысудаў на пажыццёвае зняволенне

Заклік Папы Францішка быў пачуты. Напярэдадні Божага Нараджэння прэзідэнт Джо Байдэн прыняў важнае рашэнне: замяніць на пажыццёвае зняволенне смяротныя прысуды 37 вязняў, якія чакаюць пакарання ў федэральных турмах ЗША.
Audio
У новым выпуску рубрыкі Касцёл і свет прапануем агляд матэрыялаў буйных каталіцкіх СМІ аб актуальных міжнародных падзеях 🌍🙏

Тэмы сённяшняй праграмы:
🔹 Заклік Францішка да 10-хвілінных казанняў і рэакцыя святароў на гэты заклік
🔹 Святкаванне Божага Нараджэння ў М’янме на фоне грамадзянскай вайны
🔹 Першая Імша ў выгнанні біскупа Раланда Альварэса
🔹 Новыя вітражы у Саборы Парыжскай Божай Маці
Папа: Юбілеі – каштоўныя моманты для пераасэнсавання жыцця

Напярэдадні адкрыцця Святога года Францішак падзяліўся ў сацыяльнай сетцы Х думкамі пра значэнне Юбілею. Ён падкрэсліў, што Юбілеі з'яўляюцца каштоўнымі момантамі для пераасэнсавання жыцця.
Audio
Падкаст Vatican News 23.12.2024
“Калядныя ноты” на Плошчы святога Пятра 24 снежня

Святы Пасад рыхтуецца да адкрыцця Юбілейнага года, за якім будзе сачыць увесь свет. 24 снежня 2024 года ў Базіліцы святога Пятра пройдзе ўрачыстая папская Імша, падчас якой Францішак адкрые Святую Браму і распачне Юбілей. Пасля гэтага на ватыканскай плошчы пройдзе вялікае музычнае свята “Калядныя ноты” з удзелам такіх зорак, як Андрэа Бачэлі, Джавані Алеві і Раберта Боле.
Audio
📻 Дарагія слухачы! Надыходзяць доўгачаканыя Каляды – святочны час, які нараджае ў нашых сэрцах самыя цёплыя пачуцці. Гэта час, звязаны з добрымі ўспамінамі, прыемнымі сустрэчамі, з радасцю прабывання з дарагімі людзьмі. Наша рэдакцыя, якая сёння адзначае сваё 75-годдзе, жадае вам, каб гэтае Божае Нараджэнне таксама было такім. Няхай любоў злучае ўсіх нас і напаўняе сэрца чуваннем адзінства, спакою і радасці.

💫 Нараджэнне Хрыста – гэта нараджэнне надзеі. Менавіта ёй прысвечаны Юбілейны 2025 год. Падрабязней пра Юбілей надзеі слухайце ў сённяшнім выпуску рубрыкі Сацыяльнае пытанне.
Audio
Падкаст Vatican News 24.12.2024
Папа адчыніў Святую Браму Базілікі святога Пятра

24 снежня 2024 года, у вігілію Божага Нараджэння, Францішак адчыніў Святую Браму Базілікі святога Пятра, распачаўшы Святы год надзеі. Папа спадзяецца, што Юбілей дапаможа чалавецтву знайсці новую надзею ў час, калі яна так патрэбна.
Францішак на Імшы Божага Нараджэння: Юбілей – гэта час надзеі

Знайсці страчаную надзею, абнавіць яе ў сабе, каб потым несці яе свету, як пілігрымы святла ў цемры, - заклікаў Папа на урачыстай Імшы, якая прайшла ў базіліцы святога Пятра 24 снежня 2024 года, у вігілію Нараджэння Пана.
Ціхае Божае Нараджэнне ў Бэтлееме

У месцы нараджэння Езуса на палесцінскім Заходнім беразе сёлета адзначаюць Божае Нараджэнне без традыцыйных святочных дэкарацый і музыкі, толькі з набажэнствамі.
Кіеўскі касцёл святога Мікалая прыняў пасланца Папы

Кардынал Конрад Краеўскі наведаў кіеўскі касцёл святога Мікалая, які быў пашкоджаны падчас расійскай атакі. Ён памаліўся за справядлівы мір і вяртанне святыні вернікам.
Глядзіце прамую трансляцыю: Святы Айцец з ватыканскай базылікі звернецца з традыцыйным пасланнем Urbi et Orbi да жыхароў Рыма і ўсяго свету і ўдзеліць ім сваё благаслаўленне.

Пачатак у 11.50 па рымскім часе: https://www.youtube.com/watch?v=M_W3ppj-Umg
Барталамей І: Раство Хрыстова – гэта не свята сентыменталізму

У святочным пасланні Патрыярх Канстанцінопальскі перасцерагае ад празмерных чаканняў ад новых тэхналогій, якія могуць нават перашкодзіць пазітыўнаму развіццю цывілізацыі.
2024/12/25 11:14:14
Back to Top
HTML Embed Code: