Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

✍️119 гісторый катаванняў, гвалту і ўцёкаў: вынікі дакументавання за 2024 год
У мінулым годзе «Вясна» задакументавала 119 гісторый пацярпелых ад дзеянняў уладаў. Сведкі распавядалі пра вобшукі і затрыманні, фізічны і псіхалагічны гвалт, пра невыносныя ўмовы ўтрымання ў зняволенні і нечалавечае стаўленне з боку сілавікоў, пра страту здароўя і вымушаную эміграцыю.
Большая частка задакументаваных гісторый тычыцца падзей 2020 – 2021 гадоў. У асноўным, сведкі знаходзяцца ў Польшчы і Літве, а таксама ў іншых краінах Еўропы.
Падчас дакументавання сведкі паведамлялі пра пагрозы ім самім і іх блізкім з боку сілавікоў. Таксама пацярпелыя сутыкнуліся з фізічным гвалтам падчас затрымання, допытаў і зняволення. Да некаторых ужывалі электрашокер.
Распавядаем пра вынікі дакументавання ў 2024 годзе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117075
🔗Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем у СІЗА — калі ласка, пішыце на: @ViasnaDOC | [email protected]

spis_ekstremistau.pdf
3.9 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў — цяпер у ім 4826 чалавек
3 студзеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі спевака Дзядзю Ваню, якога асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

У Баранавічах затрымалі мужчыну, які ў навагоднюю ноч сарваў з будынка чырвона-зялёны сцяг
Паведамляецца, што затрыманаму 43 гады.
Распачата крымінальная справа паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
🔹«Усход сонца над балотам»: у Беларусі за чырвона-зялёны сцяг асудзілі мінімум 211 чалавек

📵За 2024-ы — 40,5% «экстрэмісцкіх» рашэнняў за ўвесь час. Распавядаем, як і што ў мінулым годзе прызнавалі «экстрэмісцкім»
За 2024 год беларускія суды прынялі ажно 1444 рашэнні аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі, сімволікі, атрыбутыкі, друкаваных і кніжных выданняў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», што складае 40,5% ад агульнай колькасці рашэнняў з 2008 года.
Рэжым Лукашэнкі прызнае «экстрэмісцкімі» сайты і сацсеткі незалежных медыя, буйныя тэлеграм-каналы,розныя суполкі, у якіх людзі аб'ядноўваюцца па розных тэмах, як у Беларусі, так і за яе межамі, кнігі, кліпы, песні, а таксама асабістыя старонкі ў сацсетках інфлюенсераў_к, звычайных грамадзян.
«Вясна» распавядае, як у 2024 годзе беларускія суды шчыравалі рашэннямі аб прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі» і пастановамі аб прыцягненні да адказнасці за іх распаўсюд, а таксама ўзгадвае, якая інфармацыйная прадукцыя атрымлівала «экстрэмісцкі» статус.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117079

🔗Як выглядае прыкладная мапа пераследу за «распаўсюд экстрэмізму» у мінулым годзе
Паводле інфармацыі «Вясны» за 2024 год агулам да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 19.11 КаАП было прыцягнута не меней за 2000 чалавек.
Гэта лічба няпоўная і можа быць значна большай, бо рэжым усё старанней хавае рэпрэсіі ў краіне.
🔹За 2024-ы — 40,5% «экстрэмісцкіх» рашэнняў за ўвесь час. Распавядаем, як і што ў мінулым годзе прызнавалі «экстрэмісцкім»

📸«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons
«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595
🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў снежні
📍За месяц праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 58 чалавек — пры гэтым у парадку памілавання былі вызваленыя 49 палітвязняў;
📍Максім Знак, Віктар Бабарыка, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі і іншыя больш за год пазбаўленыя кантактаў са знешнім светам, у тым ліку ўнутры калоній;
📍Цягам снежня было вынесена да 150 палітычна матываваных прысудаў;
📍У снежні праваабаронцамі зафіксаваны 759 фактаў рэпрэсій (у тым ліку крымінальных і адміністрацыйных судоў), з іх 454 судоў па адміністрацыйных справах, амаль усе — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
📍Па стане на 30 снежня пазбаўленыя волі 45 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ — гэта істотнае павелічэнне колькасці рэпрэсаваных прадстаўнікоў медыя з мінулага месяца — на дзевяць чалавек.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117080
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі»
«Наша Ніва паведаміла пра прысуд 56-гадовай палітзняволенай з Пружанаў Таццяне Васільевай: суддзя Мікалай Сянько прызначыў ёй 2 гады «хатняй хіміі». Пасля абвяшчэння прысуду жанчыну вызвалілі з-пад варты.
Таццяну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» у 2021 годзе.
Вядома, што жанчыну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП за «атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі». Яе дачка — шматдзетная Юлія Лаптановіч — утрымліваецца за кратамі больш за 3 гады. Муж Юліі, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.
📸На фота: сям'я Юліі і Ігара Лаптановічаў

38-гадовага вайсковага лётчыка будуць судзіць за «абразу Лукашэнкі»
У судзе Лідскага раёна 9 студзеня пачынаюць судзіць Сяргея Аляксеевіча Алдасева. Яму інкрымінуецца «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Мішураў.
«Белпол» пацвердзіў «Нашай Ніве», што ў Беларусі жыве толькі адзін Сяргей Аляксеевіч Алдасеў. Гэта 38-гадовы лётчык, які па стане на 2020 год служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах. Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі.
Сяргей удзельнічаў у парадах на Дзень незалежнасці. У 2018-м атрымаў кваліфікацыю вайсковага лётчыка другога статуса — гэта значыць, меў патрэбны налёт і быў падрыхтаваны да вядзення баявых дзеянняў днём у складаных метэаўмовах і ўначы ў простых метэаўмовах. На той момант у яго было званне маёра. Ці заставаўся Алдасеў у войску пасля 2020 года, невядома.

‼️Больш за 5 800 асуджаных: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў 2024 годзе
Мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два гады. Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, — тое, чым адзначыўся 2024.
Агулам летась праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій — значна больш, чым у 2023 годзе.
Па інфармацыі праваабаронцаў, у 2024 годзе па ўсёй Беларусі адбылося не менш за 5 890 судоў паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў. Гэта амаль на 2 000 судовых працэсаў больш, чым годам раней.
«Вясна» ў лічбах распавядае, як беларусаў пераследавалі ў 2024 годзе ў адміністрацыйным парадку, а таксама ўзгадвае самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117083

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹За 2024 год асудзілі не меней за 1721 чалавека: вынікі крымінальнага пераследу
🔹Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
🔹Стэндап-коміка Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі
🔹Палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2024
🔹За 2024-ы — 40,5% «экстрэмісцкіх» рашэнняў за ўвесь час. Распавядаем, як і што ў мінулым годзе прызнавалі «экстрэмісцкім»
🔹119 гісторый катаванняў, гвалту і ўцёкаў: вынікі дакументавання за 2024 год