❗️За атаку дрона на базу АМАПа двух вайскоўцаў завочна асудзілі да вялікіх тэрмінаў і штрафаў
У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня быў вынесены завочны прысуд добраахвотніку ва Украіне Паўлу Кулажэнку і былому вайскоўцу Віталю Пацехіну. Іх абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «акце тэрарызму», за атаку дронам на базу АМАПа ў ноч з 24 на 25 верасня 2021 года.
Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў ім 24 і 23 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна, а таксама штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) кожнаму. Апроч гэтага Пацехіна пазбаваілі воінскага звання «капітан у адстаўцы».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117057

📝Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
🔹Захоўваецца рэпрэсіўная атмасфера пагроз, нагнятання страху, ціску і рэпрэсій у сувязі з любой несанкцыянаванай уладамі грамадзянскай актыўнасцю;
🔹Захаванне ў заканадаўстве дазволу збіраць подпісы на тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстаноў умацавала механізм адміністрацыйна-каманднага прымусу да падпісання ў падтрымку Лукашэнкі і ў некаторых выпадках Хіжняка і, верагодна, іншых «спарынг-партнёраў»;
🔹Працэс збору подпісаў выключаў роўнасць кандыдатаў і быў накіраваны на забеспячэнне карцінкі падтрымкі толькі аднаго кандыдата, Лукашэнкі, з традыцыйным выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу і прымусу выбаршчыкаў да падпісання за яго;
🔹ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі і выдаў пасведчанні аб рэгістрацыі 5 прэтэндэнтам на наступны ж дзень пасля пачатку этапу рэгістрацыі, і гэта самая хуткая рэгістрацыя за гісторыю правядзення прэзідэнцкіх выбараў.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117054

⚖️За 2024 год асудзілі не меней за 1721 чалавека: вынікі крымінальнага пераследу
Не меней за 1721 чалавек асуджаныя па палітычных крымінальных справах у Беларусі за 2024 год. З іх 1241 мужчына (72,1%), 480 (27,9%) жанчынаў. Сярод агульнай колькасці асуджаных 21 чалавек пенсійнага веку: 14 жанчын і 7 мужчынаў. Сёлета ў нашай краіне працягваецца практыка завочных судоў. На 144 чалавекі заведзена спецвытворчасць.
Больш за ўсё палітычных судоў адбылося ў Мінску, меней за ўсё — у Магілёўскай і Віцебскай вобласцях. Самы распаўсюджаны від пакарання па палітычна матываваных крымінальных артыкулах — пазбаўленне волі. Да зняволення асудзілі агулам 55,4 % беларусаў. А самай папулярнай нагодай для палітычных крымінальных судоў застаецца ўдзел у акцыях пратэсту — паводле арт. 342 КК асудзілі 1019 чалавек.
У лічбах і гісторыях распавядаем пра крымінальны пераслед беларусаў у 2024 годзе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117055

❗️Палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
Пробашч касцёла ў Валожыне не прызнаваў сябе вінаватым, паведамляе katolik.life.
Справу святара з 25 лістапада ў закрытым рэжыме разглядалі ў Мінскім абласным судзе. 30 снежня прысуд па справе Акалатовіча вынес суддзя Уладзімір Арэшка.
Каталіцкаму святару 64 гады. Родам ён з вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Апошнім часам Генрых служыў у каталіцкім храме святога Язэпа ў Валожыне. Яго затрымалі 17 лістапада 2023 года.
Акалатовіч раней перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, таму незадоўга перад затрыманнем яму правялі аперацыю на страўніку. Святару трэба асаблівы дагляд і медыцынская дапамога. Але яго трымаюць у СІЗА КДБ, а стан здароўя невядомы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117062

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected];
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | [email protected];
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | [email protected].
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Киберпартизаны BY», «Беларусь Сегодня», «Прага Беларуская ў Варшаве / Praga bialoruska w Warszawie», «Беларусы Віланува. Wilanow Bialoruski», «Беларусы во Влохах, Вва.Bialorusini we Wlochach», «Беларусы Урсынава (Варшава) / Bialorusiny Usrynowa, Wawa», «Беларусы Варшавы: Mokotow (мокотув) I ня толькі», «Меню Перта», «Организация "Перт"», «Pert is Terror», «Переходник Перта», «Weapon Pert», «Чат B&H Belarus», «Перт Админы»;
📍Instagram старонкі «ivan_hanin3», «nikita25wf», «alieh_baradzin»;
📍Сайт «1pr.bу»;
📍Старонкі ў Facebook «Mo Zg», «Беларусь Live», «Беларусь парламентская»;
📍Старонкі ў «Х» «Pavel Liber», «Ластаўка ў пошуках выраю», «Полк Калиновского / Калиновский полк», «Ксюшанька-экстрэмистка»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Alena Lutskovich», «Игорь Масловский»;
📍TikTok-старонкі «Николай Бондаренко», «tsybulka_life».

За «экстрэмізм» асудзілі мужчыну, пра якога нядаўна пісала «СБ»
22 снежня на сайце «СБ» выйшаў артыкул, прысвечаны торфапрадпрыемству «Дняпроўскае» з Быхаўскага раёна. У публікацыі слова далі некаторым кіраўнікам прадпрыемства, у тым ліку начальніку планава‑эканамічнага сектара Канстанціну Дземянкову.
Мужчына прапрацаваў на прадпрыемстве больш за 20 гадоў і расказваў пра апошнія пераўтварэнні на ім.
Як паведамляе @vitebsk_info, сёння Канстанціна судзілі ў судзе Быхаўскага раёна паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмізму). Справу разглядала Кацярына Маршалава.

🎄BYSOL працягвае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў
Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі.
Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы).
Падтрымаць акцыю па спасылцы

✨Дарагія сябры, віншуем вас з надыходзячым Новым Годам!
2024 год быў годам складаных выпрабаванняў і новых пакут, але таксама і годам нястомнай барацьбы за правы і свабоды. Гэты год быў вельмі цяжкім, але ён таксама паказаў, наколькі моцным і стойкім можа быць беларускі народ.
Мы ганарымся тым, што побач з намі такія мужныя людзі, якія, нягледзячы на беспрэцэндэнтныя рэпрэсіі, працягваюць змагацца за свабоду і справядлівасць. Вы з’яўляецеся тымі, хто не дазваляе згаснуць агню надзеі на дэмакратычную Беларусь.
Наша вера ў свабоду непахісная, і мы будзем працягваць змагацца, пакуль не прыйдзе той час, калі ў Беларусі кожны чалавек будзе мець права на свае погляды і перакананні без страху перад рэпрэсіямі.
Няхай будучы год стане годам свабоды для Беларусі! Жадаем вам моцных сіл, мужнасці і веры ў лепшае!
Вясна прыйдзе!

📝Год рэпрэсій і пераследу за салідарнасць: сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе
Вашай увазе нашыя апошнія тэксты пра катастрафічную сітуацую з правамі чалавека ў Беларусі ў мінулым годзе:
🔹Год рэпрэсій і памілаванняў: сітуацыя з палітвязнямі Беларусі за 2024-ы ў лічбах
🔹«Пераслед беларусаў выйшаў за межы Беларусі». Як у 2024 рэжым рэпрэсаваў людзей у выгнанні
🔹«Сумнае свята»: у гэтым годзе Новы год і Каляды за кратамі правядуць мінімум 30 сямей
🔹«Рэжым, для якога нават словы падтрымкі — злачынства, не мае шанцаў на доўгую гісторыю»: што значыць салідарнасць у Беларусі сёння
🔹За 2024 год асудзілі не меней за 1721 чалавека: вынікі крымінальнага пераследу
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

💔4 гады і 3 месяцы за кратамі ўтрымліваюць палітзняволенага валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка
У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).
Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. Пазней Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію, дзе ён і адбывае свой тэрмін.
💌Месца ўтрымання Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻Напісаць анлайн

Памёр нядаўна асуджаны за «экстрэмізм» былы дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік
Пра гэта паведамляе @zerkalo_io са спасылкай на сяброў мужчыны.
У студзені 2024 года Гарэліка судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Што прызначылі Гарэліку — невядома.
У мінулым жніўні стала вядома, што Гарэліка звольнілі — мужчына кіраваў тэатрам з 1 чэрвеня 1992 году.
🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Дзмітрыя

❗️Пяць былых сілавікоў, якія ў 2020-ым годзе запісалі зварот супраць гвалту, будуць судзіць па крымінальнай справе
Імёны былых сілавікоў з Жодзіна Дзмітрыя Удовіна, Андрэя Дарошкі, Вячаслава Ільіча, Ігара Кісляка і Віталя Папроцкага з'явіліся ў раскладзе судоў. У жніўні 2020 яны запісалі зварот, у якім прасілі сваіх былых калег не быць карнікамі, піша «Наша Ніва».
12 жніўня 2020 года яны запісалі моцны і шчыры зварот да сілавікоў. На пачатку адзначаецца, што ўсе мужчыны аддалі службе больш за 20 гадоў. Сам зварот выглядае хутчэй як адчайны крык у пустэчу, а не як выклік. Афіцэры звяртаюцца да калегаў вельмі акурат. На самім відэа бачна, што яны робяць гэта ад сэрца, а не з выклікам.
Суд над былымі сілавікамі пачнецца 13 студзеня ў Мінскім абласным судзе. Усіх былых сілавікоў судзяць па двух артыкулах — «нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). Ім пагражае да 12 гадоў калоніі. Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Сяргей Васілеўскі.