Telegram Group Search
2 студзеня
✝️ Памяць св. Сільвестра, Папы Рымскага
👨🏻‍🎓 Сільвестр, рымлянін па паходжанні, быў біскупам Рыма з 31 студзеня 314 г. па 31 снежня 335 г. Аб яго жыцці і дзеяннях вядома вельмі мала.

⚜️ Яго пантыфікат прыпадае на час праўлення імператара Канстанціна, які скончыў эпоху пераследу хрысціян у Рымскай Імперыі. Падчас яго пантыфікату ў Рыме імператарам пабудаваны вялікія рымскія базілікі: св. Яна на Латэране, св. Пятра на Ватыкане і св. Паўла за Сценамі.

⚜️ Падчас пантыфікату св. Сільвестра адбыўся першы Нікейскі сусветны сабор, які асудзіў ерась Арыя. Папа браў удзел у саборы праз легатаў і зацвердзіў яго рашэнні.

▫️ З'яўляецца апекуном жывёл, а таксама будаўнікоў.
2 студзеня 1946 г. у Маскве (у Бутырскай турме) памёр Слуга Божы архімандрыт Фабіян Абрантовіч, MIC (нар. 1884). =23 верасня 1942 г. спецаддзел НКВД прыгаварыў архімандрыта Фабіяна да 10 гадоў прымусовых работаў у лаграх (ППЛ). Гэта павінен быў быць ГУЛАГ пад Карагандай, але асуджаны туды так і не трапіў. (Чаму ён быў затрыманы ў Бутырскай турме, невядома). Там і памёр 2 студзеня 1946 года. = Вярхоўны суд РФ 24 кастрычніка 1992 г. рэабілітаваў а. Ф. Абрантовіча.
= Ватыканская Кангрэгацыя па справах Кананізацыі лістом ад 9 лютага 2021 г. адкрыла працэс бэатыфікацыі Слугі Божага архімандрыта Фабіяна і 4 паплечнікаў.
Обряд является литургическим, богословским, духовным и дисциплинарным наследием – которое различается культурой и историческими обстоятельствами народов и проявляется в способе практики веры, присущем каждой Церкви своего права. 

Кан. 28 § 1. (ККВЦ)

Условная схема возникновения обрядов и их изводов в Католической Церкви.
3 студзеня 2025, пятніца - дзень посту перад святам Богаз'яўлення (6 студзеня).
Прыказка на кожны дзень

У чужой царкве свечак не папраўляй.🧐

#гаворка
Следует добросовестно сохранять и поддерживать обряды Восточных Церквей как наследие всей Христовой Церкви, в котором отражается традиция, переданная от Апостолов через Отцов, утверждающая божественное единство католической веры в её разнообразии.

Кан. 39. (ККВЦ)

Условная схема соотношения Обрядов и Католических Церквей своего права.
Вялікая Вячэрня ў нядзелю перад Богаяўленьнем, 5 студзеня

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/205-ton-8.html
Audio
🎙️ У сённяшнім выпуску рубрыкі Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць рэлігійныя матывы ў творчасці Адама Бабарэкі.

✝️ Нягледзячы на атэістычныя перакананні, Бабарэка актыўна ўжываў біблейскія вобразы і сімволіку ў сваіх творах. У артыкулах пра Алеся Дудара і літаратурнае аб’яднанне “Узвышша” Бабарэка адзначае ўплыў рэлігійных сімвалаў, такіх як скрыжалі, і іранічна ўжывае выразы з рэлігійнай сферы: праваслаўная вера і канон.

📖 Праваслаўнай верай літаратуразнаўца называе перакананне, што літаратура павінна служыць ўмацаванню камуністычнай ідэалогіі. Некаторыя скептыкі крытыкавалі паэтаў літаратурнага аб’яднання “Узвышша” за тое, што яны адыходзяць ад гэтай “праваслаўнай веры” і ствараюць неідэалагізаваныя мастацкія творы.
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 6-12 студзеня

6 студзеня, панядзелак
Богаз’яўленне
10.00 – Літургія св. Базыля Вялікага
- Вялікае асвячэнне вады

7 студзеня, аўторак
Сабор св. Яна Хрысціцеля
18.00 – Літургія св. св. Яна Залатавуснага

серада-пятніца
18.00 – Літургія св. св. Яна Залатавуснага

12 студзеня, нядзеля
пасля Богаз’яўлення
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
Вялікая Вячэрня на сьвята Богазьяўленьня Госпада нашага Ісуса Хрыста

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/235-bohazjaulennie.html
Богаяўленне – адно з найстарэйшых і найвялікшых святаў у царкоўным календары. Было вядомае ўжо ў ІІ с. Спачатку яно не было прысвечанае адной канкрэтнай гістарычнай падзеі. Гэта было свята "ідэі", у якім згадваліся найбольш яркія выпадкі Божага аб'яўлення (па-грэцку "Эпіфанія") людзям у асобе Бога-Слова, што сталася целам: нараджэнне, пакланенне пастухоў і мудрацоў, хрышчэнне... Пасля таго, як у ІV ст. Нараджэнне Хрыстова пачалі святкаваць 25 снежня, Богаяўленне сталася святам хрышчэння Г. Н. Ісуса Хрыста ў Ярдане, у часе якога было аб'яўленне Святой Тройцы: калі Хрыстос увайшоў у ваду, Дух Святы ў выглядзе голуба зышоў на Яго, і з вышыні быў чутны голас Айца, які казаў: "Гэта Сын мой любы". Гэта і ёсць "Богаяўленне" (па-грэцку "Тэафанія"), якое з'яўляецца праводнай думкай святочнага трапара.

У Рымскім абрадзе гэтае свята мае зусім адменны характар, менавіта пакланенне трох мудрацоў нованароджанаму Хрысту. У народзе яно вядомае як "Тры каралі". Розніцу між Усходнім і Рымскім абрадамі ведалі беларускія біскупы, якія рыхтавалі Унію з Апостальскім пасадам. У лісце ад 11 чэрвеня 1595 г., як адну з умоваў Уніі, яны дамагаліся захавання свайго царкоўнага календара, бо, як яны пішуць, "Мы маем святы, якіх паны Рымляне не маюць, а гэта 6 студзеня, калі мы спраўляем памяць хросту Госпада Хрыста і першага аб'яўлення Бога ў Тройцы адзінага, што ў нас называюць Богаяўленнем; і ў гэты дзень маем асобы абрад асвячэння вады".

Хрышчэнне, абмыццё вадою, якім хрысціў Ян, было хрышчэннем на пакаянне, вобразам нашага духоўнага ачышчэння і аднаўлення. Хрыстос, будучы бязгрэшным, не меў патрэбы ў ачышчэнні, але ў сваім хрышчэнні Ён узяў з сабою ў ваду людскую прыроду, якую Ён дабравольна ўспрыняў, і даў вадзе ў тайне святога хросту ласку асвячэння і аднаўлення, і з'яднання з Богам, якое мы страцілі праз першы грэх нашых прабацькоў. У богаслужэбных песнях гэтага дня кажацца: "Хрыстос... хрысціцца разам з намі і асвячае ваду для ачышчэння душаў. Зямное на выгляд дзеянне ёсць у сапраўднасці вышэйшым за неба: праз абмыццё – збаўленне, а праз ваду – Дух. У пагружэнні здзяйсняецца наш узыход на неба".

Хрышчэнне Г. Н. Ісуса Хрыста было пачаткам Ягонай публічнай дзейнасці.

У ранейшыя часы на Богаяўленне, як і на Вялікдзень, адбывалася хрышчэнне тых, хто жадаў і быў гатовы прыняць Хрыстовую веру. Да нашых дзён захаваўся звычай у гэты дзень урачыста асвячаць ваду.
🌿 6 студзеня 2025 году, у сьвята Богазьяўленьня Гасподняга, Апостальскі Адміністратар грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) з нагоды пачатку юбілейнага году адслужыў сьвяточную Боскую Літургію, зьдзейсьніў абрад асьвячэньня вады і адкрыў юбілейную сьвятыню ў Берасьці ў парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.
2025/01/07 01:19:18
Back to Top
HTML Embed Code: