У суботу, 14 чэрвеня, напярэдядні свята Усіх святых Боскую Літургію ў Лідскай парафіі св. Язафата адслужыў Уладыка архімандрыт Сяргей (Гаек)
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Што стаіць за малазразумелым фрагментам у лісце Яна Баршчэўскага ад 10 верасня 1843 года?
Пра гэта піша Дзмітрый Вінаходаў у адным з леташніх нумароў «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта». У лісце да Юліі Корсак, дачкі невельскага землеўладальніка, ад 10 (22) верасня 1843 г. Ян Баршчэўскі заўважае: «Выязджаў з Невеля ў Полацк 1 жніўня... Даручэнне п. Гліцэрыі выканаў асабіста, пабываў у Спасе, перадаў ліст, паўгадзіны гаварыў з імі пра іх сумны лёс і, пажадаўшы трымацца да канца, вярнуўся ў Полацк».
Гаворка ішла пра наведванне Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, дзе тры манахіні-базыліянкі пасля забароны ўніяцтва адмовіліся пераходзіць у праваслаўе. Пані Гліцэрыя — верагодна, цётка Юліі Корсак. Яна перадала вестку пра прызначэнне новай ігуменні.
Канфесійнае супрацьстаянне на беларускіх землях працягвала ўплываць на Яна Баршчэўскага, і няшчасці духоўна блізкіх землякоў ён успрымаў вельмі асабіста. Зборнік апавяданняў «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» пачаў выходзіць праз год.

«Зло, якое існуе ў свеце, не павінна прымушаць мяне сумнявацца ў праўдзівасці Бога. Не магло б існаваць зла, калі б не было Бога. Перш чым ва ўніформе з'явіцца дзірка, павінна быць уніформа; перш чым будзе смерць, павінна быць жыццё; перш чым будзе памылка, павінна быць праўда; перш чым будзе злачынства, павінны быць свабода і закон». — Фултан Шын
19 чэрвеня гарадзенскія грэка-каталікі традыцыйна прынялі ўдзел у агульнагарадской працэсіі ў гонар урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
Разам з мясцовымі рыма-каталікамі ва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста прынялі ўдзел і грэка-каталікі Івацэвічаў