Telegram Group Search
💱 Курсы валютаў 10 студзеня

З доларам і расейскім рублём адбыліся чыста «касметычныя» змены, а вось еўра заўважна «прасеў», скінуўшы больш як 1,5 капейкі.

#курсывалютаў
💧 Беларуская сталіца цяпер будзе з артэзіянскай вадою

Каб урачыста запусціць яе, на новую помпавую станцыю «Шчомысліца» прыехаў Лукашэнка. Карыстаючыся нагодаю, ён нагадаў беларусам, што яны «не плацяць за ваду столькі, колькі яна каштуе» і заклікаў ставіцца да яе ашчадна.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤯 На трасе ў Бабруйскім раёне гарэў бензавоз

Калі ратавальнікі прыбылі да месца пажару, машына гарэла адкрытым полымем.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў ☝️
☝️Лукашэнкаўцы вяртаюць у абарот землі, пацярпелыя ад Чарнобыльскай катастрофы

Іх выкарыстоўваюць для патрэбаў сельскай і лясной гаспадаркі. Дакументамі, якія сведчаць пра гэта, з «Белсатам» падзялілася аб'яднанне «BELPOL».

🔍 Чытайце матэрыял па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін

🔻У Віцебску знайшлі целы двух міліцыянтаў з агнястрэльнымі раненнямі

🔻У Беларусі ўначы блакавалі YouTube ды іншыя сацсеткі

🔻Ціханоўская правяла сустрэчу з Анджэем Дудам

🔻У Менску пачалі судзіць японца, якога падазраюць у шпіянажы

🔻Брэнд спартовага адзення Columbia сыходзіць з Беларусі

🔻У Гомлі мужчына напаў на інкасатараў

🔻На трасе пад Бабруйскам гарэў бензавоз

🔻Менск перавялі на артэзіянскую ваду

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😨 У Польшчы падпалілі «дом на колах» беларускага эмігранта. Там ён жыў і працаваў

Разам з аўтамабілем згарэлі 3D-прынтары і ўстаноўка для лазернай рэзкі, якія Алег Мядзведзеў выкарыстоўваў для працы.

На гісторыю звярнула ўвагу выданне «Most».

📍Чытайце падрабязнасці па спасылцы
✍️ Прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету сустрэліся з міністаркаю адукацыі Польшчы

Падчас размовы Барбара Навацка запэўніла, што беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі будуць прызнавацца ў Польшчы. Таксама ўніфікуюць патрабаванні да дакументаў, неабходных для паступлення беларусаў у польскія школы ды ВНУ.

📍Чытайце болей на нашай старонцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💁🏻‍♂️ На «Камунарцы» расказалі, чаму сталі выпускаць 90-грамовыя шакаладкі

Усё нібыта праз клопат пра пакупнікоў з нізкімі даходамі.

📍Больш інфармацыі па спасылцы
Як успрымаць апошнія заявы Лукашэнкі?

Днямі самаабвешчаны кіраўнік Беларусі выдаў некалькі цікавых выказванняў. Напрыклад, такое: «Калі нас уцягнуць у вайну, мы можам не вытрымаць як дзяржава».

Заявы ў падобным стылі нехарактэрныя для Лукашэнкі, які звык дэманстраваць на публіцы ўпэўненасць у сабе, сваіх чыноўніках і вайскоўцах. Што здарылася?

Пра гэта і не толькі разважаюць наш журналіст Сяргей Пеляса ды аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі ⤵️

Новае выданне праграмы «ПраСвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👑 Пахавальныя рэгаліі валадароў ВКЛ і Польшчы знайшлі ў Вільні

Пярсцёнкі і пахавальныя кароны, ланцужкі, медальёны і шыльдачкі з трунаў.

Паглядзіце на сапраўдныя скарбы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔍 «Кіберпартызаны» высветлілі, колькі спецыялістаў пакінулі Парк высокіх тэхналогіяў цягам 2021-2024 гадоў

Многія айцішнікі рэлакаваліся ў Літву, аднак цяпер праз міграцыйную палітыку гэтай краіны пакідаюць і яе. І гэтая тэндэнцыя таксама падмацаваная канкрэтнымі лічбамі.

📍Глядзіце статыстыку на нашай старонцы
🫠 Маладога канадца завербавалі ФСБшнікі. Ён накіраваўся ў Польшчу, але там на п'яную галаву здаўся паліцыі

Вось якое пакаранне прызначыў яму польскі суд.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Беларусі блакавалі YouTube і сацсеткі. Ці гэта пачатак рыхтавання ўладаў да выбараў?

🔸У Віцебску падчас службы загінулі два міліцыянты. Чаму МУС традыцыйна хавае здарэнні, звязаныя са смерцю сілавікоў?

🔸Аппаратчыкі рыхтуюцца да выбараў сваім чынам. Абвясцілі новую кампанію – «Я член выбаркаму і ганаруся гэтым».

🔸Падсумуем вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Варшаву.

🔸У Менску пачалі судзіць грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі.

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=GY-0PoCsruU
🔹Ужо забыліся пра Валера Цапкалу? Ён нагадаў пра сябе: будзе судзіцца з аўстрыйскім «Raiffeisen Bank»

Цапкала заяўляе, што мае доказы датычнасці банку да канфіскацыі грошай з рахункаў беларускіх палітычных актывістаў.

📍Больш падрабязнасцей знойдзеце па спасылцы
🖼 Аўкцыённы дом Sotheby's шукае пакупніка для рэдкай карціны Марка Шагала

Таргі пройдуць 18 студзеня ў Сінгапуры. З малатка пойдзе мастацкі твор пад назваю «La danse autour de la corbeille» («Танцы вакол кошыка»). Шагал стварыў яго ў 1975 годзе і прысвяціў сваёй апошняй жонцы - Валянціне Бродскай. На адваротным баку карціны маецца надпіс, які сведчыць акурат пра гэта: «Дорогой Ваве в день нашей свадьбы. С любовью, Марк».

Карціна ацэньваецца прыкладна ў $2 мільёны.
🔹Трамп вызвалены ад пакарання па «справе порнаакторкі», аднак віну з яго не знялі

У сваёй сацсетцы Truth Social Трамп выказаў незадаволенасць такім вынікам: «Не было ніякай справы, няма ніякай справы, усё гэтае махлярства мае быць скасаванае».

🔍 Чытайце падрабязнасці на старонцы
💥 #галоўнае за 10 студзеня

✔️У Віцебску знайшлі мёртвымі двух супрацоўнікаў міліцыі з агнястрэльнымі раненнямі. Праваабаронцы даведаліся, што адбылося

✔️У ноч на пятніцу ў Беларусі часова блакавалі YouTube і некаторыя сацсеткі

✔️У Польшчы падпалілі «дом на колах» беларускага эмігранта. Там ён жыў і працаваў

✔️Менск нарэшце пераводзяць на артэзіянскую ваду

✔️У міністэрстве адукацыі Польшчы паабяцалі беларускім дэмсілам, што будуць прызнаваць атэстаты аб сярэдняй адукацыі, выдадзеныя ў РБ

✔️Лукашэнкаўскія дэпутаты прапанавалі пашырыць пералік злачынстваў, за якія людзей можна судзіць завочна

✔️Справаздача праваабаронцаў да «выбараў»: менш выбарнікаў, менш участкаў, ананімныя камісіі

✔️Навошта Трамп робіць заявы пра анэксію Грэнландыі ды Канады? Гэта папулізм ці нешта большае? Разбіраемся з экспертам

✔️Страшныя пажары ў Лос-Анджэлесе ніяк не ўдаецца спыніць

✔️Валер Цапкала будзе судзіцца з аўстрыйскім «Raiffeisen Bank»

#рэпрэсіі:

▫️Затрыманы мінулай вясною супрацоўнік місіі Еўразвязу ў Менску атрымаў 4 гады калоніі

▫️Зноў будуць судзіць анархіста Мікіту Емяльянава, які знаходзіцца ў няволі з кастрычніка 2019-га

▫️У Менску затрымалі мужчыну, які сарваў перадвыбарчы агітацыйны плакат на прыпынку

▫️Распачаўся судовы працэс над японцам Наканісі Масатосі, якога вінавацяць у «агентурнай дзейнасці»
2025/01/11 03:08:17
Back to Top
HTML Embed Code: