Telegram Group Search
❗️Праваабаронцы атрымалі падцверджанне інфармацыі пра смяротнае пакаранне для грамадзяніна Германіі

Паводле інфармацыі «Вясны», Рыко Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».

На падставе яго Крыгеру прызначылі выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання (расстрэлу).

Таксама праваабаронцам стала вядома, што справа вайсковага лекара тычыцца палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падраздзялення — замежнага механізаванага батальёна «Western».

🔹Супрацоўніка «Нямецкага Чырвонага крыжа» асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby
☀️ Збяром у садок і школу дзяцей палітвязн_іц!

Сябры і сяброўкі, Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» абʼяўляе пра адкрыццё традыцыйнага збору для дзяцей палітвязняў «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ». Сёлета акцыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту (ад 2 да 17 гадоў уключна).

Многія семʼі палітвязняў адчуваюць фінансавыя цяжкасці: адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні і не могуць забяспечваць сваіх родных на волі. Некаторыя семʼі палітвязняў па іх вызваленні выехалі за мяжу і там маюць цяжкасці з адаптацыяй. Наша дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да садку і школы палегчыць фінансавы цяжар для іх семʼяў.

Традыцыйны збор сродкаў для дзяцей палітвязняў арганізаваны Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dissidentby, а таксама партнёры – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.

Мы заклікаем прадэманстраваць салідарнасць і прыняць удзел усіх ахвотных. Галоўная ўмова – асабістая бяспека, таму ахвяруйце сродкі на гэты збор толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.

Звярнуцца па дапамогу, каб сабраць дзяцей, могуць члены семʼяў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці дашкольнага ўзросту (ад 2 гадоў), школьнікі 1-11 класаў (да 17 гадоў уключна), а хтосьці з бацькоў (або абодва) знаходзяцца або знаходзіліся ў зняволенні.

На кожнага дзіцяці мы прапануем выплату ў памеры 100 еўра. Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць заяўку да 31 жніўня 2024 года. Звяртаем вашу ўвагу, што па сканчэнні тэрміну падачы заявак форма будзе закрыта. Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый-удзельніцы Хуткай Гуманітарнай Дапамогі праз Telegram. Мы абавязкова адкажам вам і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

Па выніках папярэдняга «Дзіцячага збору», у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы скіраваны на акцыю «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

🗝 8 чэрвеня мы адсправаздачыліся за сродкі з Марафону Салідарнасці. Нас правяраў галоўны рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка. Аўдыт праводзіўся афлайн (каб гарантаваць бяспеку інфармацыі, якая захоўваецца) з пералічэннем кожнага пераводу і праверкай усіх неабходных дакумантаў.

З 26 лістапада па 30 красавіка dissidentby дапамаглі 70 людзям, 59 з якіх мы падтрымалі праз сродкі з Марафону Салідарнасці. Звычайныя патрэбы вязняў - гэта бандэролі, сродкі на атаварку і перадачы. Папярэдняя справаздача вось тут (мы дапамаглі 58 людзям са сродкаў Марафону). Агулам мы змаглі дапамагчы праз сабраныя сродкі 117 людзям!

Канешне, гэтыя сумы далёкія ад таго, каб цалкам задаволіць усе патрэбы рэпрэсаваных, але дзякуючы беларускай салідарнасці наша ініцыятыва змагла 9 месяцаў закрываць патрэбы ў перадачах! І кожны данат, які вы зрабілі, дапамог сем'ям палітвязняў 🖤

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

➡️ 3 ліпеня на волю выйшлі чатыры палітзняволеныя: Дар'я Лосік (вызвалілася на месяц раней), Паліна Палавінка (вызвалілася на два тыдні раней), Кацярына Мадзянкова (дакладны тэрмін невядомы), Тамара Астрэйка (вызвалілася на паўтары гады раней).

Святлана Лупач павінна была вызваліцца 9 ліпеня па сканчэнні тэрміну. Інфармацыі пра тое, што яна выйшла па памілаванні не даходзіла.

Нагадаем, што праваабаронцы зафіксавалі 18 выпадкаў вызвалення 3 ліпеня. Сярод вызваленых асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусеў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby
🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў жніўні.

Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (🚫не з беларускай карткі).

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя вязн_іцам.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
👍 Канструктар перадач ТУТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

Стала вядома, што ў калоніях, турмах і ПУАТ пачалася яшчэ адна хваля збору прашэнняў аб памілаванні. Вядома, што ў некаторых установах за адмову падпісаць прашэнне людзей змяшчаюць у ШІЗА. Тым не менш, палітвязняў, якія адмаўляюцца ад падпісання, шмат.

Нагадаем, што 3 ліпеня праваабаронцы зарэгістравалі 18 чалавек, якія выйшлі па памілаванні. Калі ласка, паведамляйце інфармацыю пра вызваленне па бяспечных для вас каналам у тэлеграм або праз сайт dissidentby.com (без vpn stayrebel.fun).
#dissidentby
✉️ Працуе Банк Лістоў на сайце! Вы захавалі ўжо 3823 ліста, а 87 чалавек ужо іх атрымалі!

Мы ведаем, што шмат людзей пішуць лісты, але не заўседы яны трапляюць да чалавека. Вы можаце захаваць усе свае вестачкі на нашым сайце праз функцыянал "Банк Лістоў". Яны будуць захоўвацца да запатрабавання вязн_іцай.

🔥Вашы словы салідарнасці маюць тэрапеўтычную функцыю! Калі чалавек атрымоўвае паштоўкі і лісты пасля вызвалення, ён разумее, што насамрэч пра яго ведалі, падтрымлівалі і чакалі. Вельмі кранальна бачыць, як словы находзяць сваіх адрасатаў пасля доўгіх гадоў 👍

АБАВЯЗКОВА! Калі ў вас есць фотаздымкі вашых лістоў або лістоў, якія вы напісалі праз іншыя сэрвсіы (не праз dissidentby), вы можаце запампаваць іх для вязн_іцы ў нашым спісе: https://stayrebel.fun/by/letter/bank

Напісаць ліст бясплатна: https://stayrebel.fun/letter

Наш бот: @dissidentby_bot

Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў ліпене:

👉 18 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 109 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 72 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
190 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 870 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 311 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 134 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 208 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby
📌 Памерла маці палітвязняў Тамаза і Цімура Піпія. АЧК-Беларусь паведамляе, што праз паўгады пасля затрымання сыноў у жанчыны знайшлі анкалогію на глебе стрэсу. Пасля вобшукаў у студзені 2024, які зладзіў ГУБАЗіК у сваякоў палітвязн_іц, Марыне Чыкіткінай (маці) стала горш. 4 жніўня жанчыны не стала. Апошні раз яна бачылася з сынамі вясной.
Тамаз і Цімур атрымалі паведамленне пра смерць маці ад турэмшчыкаў.

Тамаз і Цімур Піпія былі асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту на 5 гадоў і 6 гадоў і 2 месяца зняволення суадносна. Браты знаходзяцца за кратамі з верасня 2020 году.

Фота Марыны Чыкіткінай з Тамазам у дзяцінстве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

⚡️ У гадавіну пратэстаў распавядаем, як церпяць беларусы і беларускі за жаданне жыць у вольнай і дэмакратычнай краіне.

На сёняшні дзень мы зафіксавалі {як мінімум}:
▪️6611 выпадкаў крымінальнага пераследу;
▪️37746 выпадкаў адміністрацыйнага пераследу;
▪️ 1373 чалавека, якія цалкам або часткова адбылі пакаранне пасля крымінальнага пераследу;
▪️ 7 чалавек у рэжыме "інкамунікада;
▪️ мінімум 28 ахвяр рэжыму, з якіх 6 чалавек загігулі ў зняволенні.

⚠️ Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас.
🔅 Мы будзем таксама ўдзячны, калі вы запоўніце анкету, каб мы маглі прааналізаваць умовы ў месцах утрымання зняволеных асобаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

🔗 Наталлю Малец асудзілі на 3,5 гады зняволення за дапамогу палітычным вязн_іцам

🔖 Наталля Малец - пенсіянерка з Бярэсця, якая дапамагала знаёмым вязн_іцам з уласнай пенсіі. На пачатку 2023 жанчыну асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за каментар у сацыяльных сетках, але на гэтым пераслед не скончыўся. У верасні 2023 году Наталлю змясцілі ў СІЗА і прад'явілі ей абвінавачванне па арт. 361-4 ч.1 "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Наталля ніколі не адмаўляла таго, што падтрымлівае людзей, бо ў гэтым няма нічога супрацьзаконнага.

8 жніўня прысуд у 3,5 гады зняволення вынес суддзя Руслана Сянько (Брэсцкі абласны суд).

👍 Абавязкова падтрымайце Наталлю любым магчымым спосабам. Вы можаце:
- напісаць ліст бясплатна і ананімна праз наш сайт
- адправіць ей грошы на асабісты рахунак (увага: не пазначайце сваіх асабістых дадзеных пры адпраўцы)
- зрабіць акцыю салідарнасці ў любым фармаце
- напісаць пра Наталлю ў сваіх сацыяльных сетках

⁉️ Хто яшчэ быў затрыманы за салідарнасць? Чытаць тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
dissidentby
#dissidentby Стала вядома, што ў калоніях, турмах і ПУАТ пачалася яшчэ адна хваля збору прашэнняў аб памілаванні. Вядома, што ў некаторых установах за адмову падпісаць прашэнне людзей змяшчаюць у ШІЗА. Тым не менш, палітвязняў, якія адмаўляюцца ад падпісання…
Праваабаронцы @viasna96 паведамляюць, што сваякам палітвязн_іц тэлефануе Юрый Васкрасенскі з прапановай, каб асуджаныя пісалі прашэнні на імя лукашэнка.

Раней мы пісалі, што людзей, якія адмаўляюцца падпісваць прашэнні, саджаюць у ШІЗА. Акрамя таго, з'явілася новая інфармацыя, што за адмовы ў падпісанні дадаткова пагражаюць узбуджэннем арт. 411 КК РБ за "непадпарадкаванне".

Dissidentby катэгарычна асуджае практыкі ціску з боку рэжыму на зняволеных у сваіх палітычных мэтах.
❗️ Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі

Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў.

Прапанову ініцыяваў румынскі бок па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дзе яна прасіла аб падтрымцы сем'яў зняволеных з дзецьмі.

Адпачыць у лагеры могуць дзеці палітвязняў, альбо былых палітязняў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Для гэтага неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Важныя ўмовы — легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Лагер пройдзе ў перыяд з 31 жніўня па 8 верасня.

Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, атрымаць станоўчыя эмоцыі напярэдадні новага навучальнага года.

Спяшайцеся падаць заяўку на адпачынак. Колькасць месцаў абмежаваная. Будуць сфармаваныя 2 групы па 10 дзяцей (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве).

Дэдлайн падачы заявак - 20 жніўня.

Агульныя кантакты для СМІ і партнёраў:
[email protected]
#dissidentby
☀️ Збяром у садок і школу дзяцей палітвязн_іц! Калі вы яшчэ не запоўнілі анкету - у вас ёсць час да 31 жніўня!

Сябры і сяброўкі, Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» працягвае збіраць заяўкі для акцыі «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ». Сёлета акцыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту (ад 2 да 17 гадоў уключна).

Звярнуцца па дапамогу, каб сабраць дзяцей, могуць члены семʼяў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці дашкольнага ўзросту (ад 2 гадоў), школьнікі 1-11 класаў (да 17 гадоў уключна), а хтосьці з бацькоў (або абодва) знаходзяцца або знаходзіліся ў зняволенні.

На кожнага дзіцяці мы прапануем выплату ў памеры 100 еўра. Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць заяўку да 31 жніўня 2024 года. Звяртаем вашу ўвагу, што па сканчэнні тэрміну падачы заявак форма будзе закрыта. Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый-удзельніцы Хуткай Гуманітарнай Дапамогі праз Telegram. Мы абавязкова адкажам вам і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

Па выніках папярэдняга «Дзіцячага збору», у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы скіраваны на акцыю «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ».

Традыцыйны збор сродкаў для дзяцей палітвязняў арганізаваны Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dissidentby, а таксама партнёры – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

✔️ Мы падтрыхтавалі даведнік па працаўладкаванні!

Мы разумем, як шмат складанасцей узнікае, калі вы вымушаны з'язджаць у іншыя краіны і наноў пачынаць свой шлях у працы і новым асяроддзі. Для гэтага мы падтрыхтавалі інфармацыю па трох краінах, куды часцей за ўсё едуць беларус_кі: Літва, Польшча і Грузія. У даведніку вы можаце знайсці карысную інфармацыю для сваіх першых крокаў.

Матэрыял даступны на двух мовах:
Беларускамоўны варыянт
Расейскамоўны варыянт

Для каго падыходзіць?
- для былых палітвязн_іц і іх сямей у вымушанай эміграцыі
- для рэпрэсаваных у эміграцыі

🖥 Калі вы адбывалі пакаранне па палітычнай справе і вам патрэбна дапамога ў працаўладкаванні, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

Стала вядома, што на волю пачалі выходзіць людзі па памілаванні. На сёняшні момант вядомы імёны трох чалавек, сярод іх ёсць людзі з сур'ёзнымі захворваннямі.

Калі ласка, калі вам вядома, хто вызваляецца, паведамляйце праваабаронцам 🙏

UPD. Ужо выйшлі 6 чалавек.
UPD.UPD. 8 чалавек
#dissidentby
На сёняшні момант на праўладных відэа можна ўбачыць пяць вызваленых жанчын: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева і Вольга Стаброўская.

Агулам вядома 12 імёнаў тых, хто выйшаў на волю сёння.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра такія выпадкі.
2024/10/09 07:20:54
Back to Top
HTML Embed Code: