Telegram Group Search
#dissidentby

На праўладных відэа можна ўбачыць яшчэ некаторых палітвязніц: Кацярына Леў, Тамара Каравай і Святлана Палуэктава.

Паводле праваабаронцаў таксама на волю выйшлі Васіль Бераснеў і Наталля Пятровіч.

Таксама ад учора вядомы імёны: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева і Вольга Стаброўская.

Агулам вядома 16 імёнаў тых, хто выйшаў на волю сёння.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра такія выпадкі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
dissidentby
#dissidentby На праўладных відэа можна ўбачыць яшчэ некаторых палітвязніц: Кацярына Леў, Тамара Каравай і Святлана Палуэктава. Паводле праваабаронцаў таксама на волю выйшлі Васіль Бераснеў і Наталля Пятровіч. Таксама ад учора вядомы імёны: Ксенія Луцкіна…
Вядома 18 прозвішчаў тых, хто выйшаў на волю: 13 жанчын і 5 мужчынаў.

Мы ўдзянчыя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

🔻Нагадваем, што рашэннем МУС ад 29 лістапада 2023 dissidentby прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" у Беларусі.

💢Што гэта значыць?
Для ўдзельнікаў і стваральнікаў "фармавання" прадугледжана крымінальная адказнасць. У ход ідуць артыкулы 361-1, 361-2, 361-4 КК РБ санкцыі якой падразумяваюць пазбаўленне волі.

Што рабіць, калі вы ў Беларусі або туды збіраецеся?

У мэтах сваей бяспекі:
🙅‍♂️ адпішыцеся ад нашых інфармацыйных рэсурсаў (Інстаграм, Тэлеграм, Твітар, Фэйсбук, Ютуб);
🙅‍♂️ адпішыцеся ад данатаў на Patreon, Paypal і праз сайт.

🖤 Мы працягваем дапамагаць і вы заўседы можаце на нас разлічваць, галоўнае - дбайце пра сваю бяспеку і лічбавы след, асабліва калі вы ў Беларусі.

звяртайцеся да нас у акаўнты Тэлеграм @Dahary_nahami і @X_vegan_justice_X і пастаўце таймер аўтавыдалення паведамленняў, калі ён у вас не стаяў. Акрамя таго, заўсёды выдаляйце са свайго боку перапіскі з любымі прадстаўнікамі арганізацый, якія дапамагаюць;
карыстайцеся VPN, калі вы заходзіце на сайты або пераходзьце ў ананімны рэжым у браузерах;
дапамагайце сваякам і ўсталеўвайце патрэбныя налады на тэлефон;
калі вы не ў Беларусі, калі ласка, падтрымлівайце нашу дзейнасць інфармацыйна і фінансава. Усе рэсурсы ідуць на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі.

📌 Інструкцыі па бяспецы для ўсіх мэсэнджараў тут.
📌 Партызанскі Тэлеграм ад Кіберпатызанаў тут.
📌 Індывідуальная дапамога ад спецыялістаў па кібер-бяспецы тут.

Усім ACAB
Салідарнасць мацней за рэпрэсіі 💜
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
dissidentby pinned a photo
#dissidentby
📣 Ад 7 и да 7,5 гадоў атрымалі фігурант_кі справы "падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі". У межах спецвытворчасці аднаго чалавека асудзілі завочна да 20 гадоў зняволення.

🧷 15 траўня 2023 года на АНТ паказалі прапагандысцкі фільм "Забойная пасылка" смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі". У фільме распавялі, што арганізатар - Валерый Водзін, які быў удзельнікам на акцыях пратэсту, а потым з'ехал ваяваць на баку Украіны. Спецслужбы заявілі, што нібыта КДБ да Дня перамогі 9 траўня 2023 года "прадухіліў тэракт пад куратарствам Кіева".

У відэа распавялі пра тое, што пасылкі з электраплітамі, у якіх была выбухоўка, даставілі ў Мінскі пункт СДЭК. 29-гадовая Вікторыя Воўчак пацвердзіла на допыце {які паказалі ў фільме}, што яна атрымала пасылку. Студэнтка БДУ Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак узялі плітку ў Воўчак і закапалі яе на могілках у Калодзішчах. Другую плітку забраў зубны тэхнік Андрэй Грыгор'еў і адвёз у садовае таварыства "Аўтарамонтнік 124" пад Аляхновічамі.

🔜 Вядома, што 26 красавіка 2023 затрымалі Ганну Савачкіну. Праз некалькі дзён на допыт выклікалі яе маці Таццяну Русак, дзе яна была таксама затрымана.
🔵 Генеральная пракуратура 13 жніўня паведаміла, што яшчэ чатырох фігурантаў справы — Андрэя Грыгор'ева, Вікторыю Воўчак, Ганну Савачкіну і Таццяну Русак — асудзілі паводле аднаго артыкула Крымінальнага кодэкса — "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356). Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 7,5 гадоў зняволення.

🔍 Калі вам вядомыя падрабязнасці справы, а таксама дакладнае месцазнаходжанне палітвязн_іц, калі ласка, паведамляйце нам. Вы можаце даслаць нам інфармацыю на сайт stayrebel.fun (працуе без ВПН), а таксама па кантактах у апісанні каналу.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

🔗 2 верасня ў мінскім гарадскім судзе пачнуць разглядаць справу палітзняволенай Ксеніі Сушы. Ксенія была затрымана падчас рэйду 23-24 студзеня. Раней яна працавала галоўным бібліёграфам навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, потым перайшла ў IT.

✉️ Падтрымаць вязніцу вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра пераслед, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

Хуткая Гуманітарная Дапамога выступае з заявай па тэме вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.

Сёння мы бачым, як пытанне нашых палітвязняў голасна гучыць у межах тых ці іншых абмеркаванняў палітыкаў і праваабаронцаў. Мы аб’ядноўваемся з мэтай супрацьстаяць лукашэнкаўскай прапагандзе праз абарону правоў чалавека і аказанне дапамогі ўсім пацярпелым ад рэжыму.

📝 Заяўленне цалкам: https://has-belarus.org/news/zayava-pa-teme-vyzvalennya-belaruskih-palitychnyh-znyavolenyh
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

💔 Стала вядома, што некаторыя палітвязні_цы выйшлі па памілаванні, але пры гэтым яны адмовіліся пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі. Іх выпусцілі без падпісанных прашэнняў. Тым не менш, ёсць выпадкі, калі людзей не выпускалі, не гледзячы на выкананыя ўмовы, а тых, хто адмаўляецца, саджалі ў ШІЗА на 15 содняў.

На сёняшні дзень нам вядома пра 25 чалавек, якія выйшлі 20 жніўня на волю. Сярод іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай і Святлана Палуэктава, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Яўген Чуміла, Алег Зыкун, Аляксандр Галуза і Руслан Красаў.

📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎙️Падкаст на вечар!

«Чытай ды змяняй» #9: праваабарона, літаратура і квантавая фізіка

▪️У гэтым выпуску наш госць Вячка, праваабаронца ініцыятывы Dissidentby, расказвае пра тое, як працуе арганізацыя і як кожны з нас можа дапамагчы палітвязням.

▪️Мы абмяркоўваем сучасныя тэмы, якія яго цікавяць — ад экалогіі да квантавай фізікі і таямніц пабудовы сусвету.

Далучайцеся, каб пачуць пра важныя пытанні і натхняльныя ідэі!

Выпуск ужо на ўсіх лічбавых пляцоўках! 🖤

Слухаць на YouTube
#dissidentby

30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў.

📌 У Беларусі {як мінімум} 7 асобаў знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Інкамунікада - гэта знаходжанне асуджанага без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцам. У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў ён стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі — адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.

На сёняшні дзень у такім рэжыме знаходзяцца:
🔴 Марыя Калеснікава (565 дзён)
🔴 Максім Знак (569 дзён)
🔴 Уладзімір Кніга (360 дзён)
🔴 Віктар Бабарыка (571 дзень)
🔴 Ігар Лосік (558 дзён)
🔴 Мікалай Статкевіч (569 дзён)
🔴 Сяргей Ціханоўскі (540 дзён)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў верасні.

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя вязн_іцам.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

💜 Нашы вынікі ў жніўні:

👉 11 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 9 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 245 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 172 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
303 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 400 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 325 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 182 чалавекі мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 184 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby
❤️‍🩹 Для беларусаў унутры краіны запрацаваў віртуальны адвакат.

🔜 Advakatby_bot - гэта аўтаматызаваны сервіс кансультавання ахвяраў рэпрэсій і іх блізкіх у прыладзе Telegram. Яго распрацавалі адвакаты, якія абаранялі палітвязняў і былі пазбаўлены ліцэнзій, пры кансультацыйнай падтрымцы праваабарончых арганізацый «Вясна», BYSOL, By_Help, Dissidentby і Фонд «Краіна для жыцця». Знайсці яго можна па наступным адрасе: @advakatby_bot.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
Дадзены чат-бот дае парады ў залежнасці ад варыянтаў, якія абярэ карыстальнік. Advakatby_bot кансультуе па наступных сітуацыях:
🟣 «Затрымалі Вашага блізкага»;
🟣 «Вас выклікаюць у органы»;
🟣 «Вы плануеце перасячы мяжу»;
🟣 «Праблемы ў калоніі ў Вашага блізкага»
🟣 «Атрымаць дапамогу або экстранна эвакуявацца з Беларусі».

Advakatby_bot папярэджвае пра неабходнасць выдаліць чат-бот пасля выкарыстання, аб чым неаднаразова нагадваецца падчас яго праходжання і даецца спасылка на адпаведную відэаінструкцыю (распрацаваную Кіберпартызанамі).

📌 Неўзабаве Advakatby_bot запрацуе ў вэб-версіі, якая будзе дзейнічаць толькі пры выкарыстанні VPN (або ў замежжы), што будзе больш бяспечным для карыстальнікаў у Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

Паводле прапагандыстаў, падпісаны ўказ аб памілаванні 30 «асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці», сярод іх мусіць быць 7 жанчынаў.

Сення, 4 верасьня на волю па памілаваньні выйшла актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч, а таксама прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна.

📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
dissidentby pinned a photo
2024/10/09 05:24:17
Back to Top
HTML Embed Code: