Telegram Group Search
🕵🏻 У Любліне па абвінавачванні ў шпіянажы судзяць беларуса

Па версіі абвінавачвання, 53-х гадовы Мікалай М. займаўся шпіянажам у інтарэсах Беларусі з 2018 года па 24 лютага 2023 года, піша RMF.FM. Ён збіраў інфармацыю аб авіяцыі на вайсковым аэрадроме ў Бялай-Падлясцы, а таксама звесткі пра чыгуначную інфраструктуру і перамяшчэнне вайсковай тэхнікі. Дапамагаў яму ў гэтым 59-гадовы паляк Бернард Ш.

Як піша выданне, мужчына віну прызнаў.
Белсат
🐣 У Менску назвалі самыя папулярныя імёны ў 2024 годзе За 11 месяцаў года самым папулярным мужчынскім імем стаў Міхаіл - 341 хлопчык, жаночым - Сафія - 272 дзяўчынкі. Статыстыку агучылі ў Мінгарвыканкаме. У ліку самых распаўсюджаных імёнаў для хлопчыкаў…
🐣 Эстэр, Альвіан і Гінтарэ…Менскія ЗАГСы распавялі пра самыя рэдкія імёны мінулага года

Мы ўжо пісалі пра самыя папулярныя імёны, якімі беларускія бацькі называлі сваіх дзетак у 2024 годзе.

Цяпер жа работнікі сталічных ЗАГСаў распавялі пра самыя рэдкія.

У Фрунзенскім раёне самымі рэдкімі імёнамі былі Геральд, Дылан і Даніслаў. Сярод экзатычных варыянтаў для хлопчыкаў - Браам Азрыэль, Даніэль Джэдэна, Кай Дыяніс. Для дзяўчынак - Мішэль Мары, Эма Авіталь, Эстэр, Нефтида, Оліяна, Еўсевія, Дарафея, Луна, Матрона, Гінтарэ, Славяна, Радміла.

Агулам жа па Менску выбіралі яшчэ вось такія імёны: для дзяўчынак - Афіна, Акуліна, Айперы, Вэндзі, Іванна, Кайя, Хлоя, для хлопчыкаў - Альвіан, Бэнджамін, Вінцэнт, Даміян, Леброн, Марсэль, Рэджэп, Тарас, Элан.
💱 Курсы валютаў 11 студзеня

Долар і рубель патаннелі. Еўра нязначна падрос.

#курсывалютаў
📌 Замежнікі цяпер змогуць уязджаць у Беларусь па расейскіх візах

11 студзеня 2025 года набыло моц адпаведнае пагадненне паміж краінамі.

У адпаведнасці з ім, бакі ўзаемна прызнаюць візы, якія даюць права на ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі, а таксама адзнакі аб перасячэнні вонкавай мяжы Саюзнай дзяржавы.

👉 Падрабязней
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!

Наша старонка ў Google News
🧐«Цяпер гэта падобна на ўзыходжанне на Эвэрэст, а я стаю ў падножжа гары і гляджу ўверх, думаючы: «О Божа, што я на сябе ўзяў?»

Так галівудскі актор Джуд Лоў каментуе ролю, якую сыграе ў фільме «Крамлёўскі чараўнік» рэжысёра Алівіе Асаяса. У гэтым фільме Лоў будзе выконваць ролю Пуціна ў пачатку ягонай упраўленчай кар'еры.

Фільм будзе зняты паводле аднайменнага раману Джуліяна да Эмпалі, які атрымаў гран-пры Французскай акадэміі.
😱 У Нямеччыне беларус пад уздзеяннем наркотыкаў зладзіў фарсаж з паліцыяй

Супрацоўнікі нямецкай паліцыі ў рамках дарожнага кантролю паспрабавалі спыніць аўтамабіль «Opel Corsa».

Аднак кіроўца не спыніўся, а наадварот павялічыў хуткасць. Паліцыя распачала пераслед. На шчасце, пагоня хутка скончылася, калі аўтамабіль заехаў у тупік.

Кіроўцам аказаўся 34-гадовы жыхар Мюльхайму з беларускім і нямецкім грамадзянствам. Мужчына знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення.

😳 Пад час праверцы высветлілася, што аўто знаходзіцца ў вышуку, а ўнутры знайшлі наркотыкі і абсталяванне для ўзлому.

Пасля гэтага паліцыя вырашыла правесці ператрус у кватэры затрыманага - знайшлі газавы пісталет, некалькі мабільных тэлефонаў, планшэты, ключы, старажытную агнястрэльную зброю, касметыку.

Знойдзеныя рэчы і аўтамабіль былі канфіскаваныя і распачала расследаванне.
🐱Знаёмцеся – каташэ Рангас, пухнаты супрацоўнік МЗС Літвы

Паўгода таму маленькі каточак зайшоў у ведамства ды там і застаўся – супрацоўнікі злавілі кацяня, накармілі, звадзілі да ветэрынара і пакінулі ў сябе.

Цяпер у каточка ёсць нават дыпламатычны ранг – каташэ (ад слова аташэ), і ён займаецца важнымі ініцыятывамі, напрыклад, зборам дапамогі для жывёлінаў з Херсону. Аднак з цягам часу незвычайнага супрацоўніка чакае кар'ерны рост, паведамляе выданне Delfi.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️За чатыры гады Беларусь згубіла больш за 15 тыс. айцішнікаў

✔️У Берасцейскай вобласці вяртаюць мясцовы збор за мінанне мяжы

✔️Фота коміка Славы Камісаранкі з'явіліся на стэндах «Іх шукае міліцыя» у Менску

✔️Польскі суд выдаў другі ордар на арышт суддзі Томаша Шмыта

✔️З сённяшняга дня замежнікі змогуць трапіць у Беларусь з расейскаю візаю

✔️У Асіповічах у дзіцячым садку памерла двухгадовае дзіця

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌 Пад Гомлем быў чутны выбух. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што гэта быў «Шагэд»

Выбух было чуваць у Навабеліцкім раёне Гомля 8 студзеня каля 2-й гадзіны ночы, паведамляюць крыніцы выдання «Флагшток».

Пра сувязь выбухаў з падзеннем дрона можа сведчыць тое, што, паводле ўкраінскага маніторынгавага каналу «Ринда моніторить», 8 студзеня ў 1:43 па менскім часе тэрыторыю Беларусі перасёк ударны беспілотнік.

👉 Падрабязней
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Ва Украіне ўзялі ў палон першых вайскоўцаў КНДР

Адзін з палонных меў пры сабе ваенны білет расейскага ўзору, выдадзены на імя іншай асобы з рэгістрацыяй у Рэспубліцы Тува. Паводле яго словаў, дакумент яму выдалі ў Расеі восенню 2024 года. Другі - наогул быў без дакументаў.

👉 Палонныя запэўніваюць, што ехалі нібыта на вучэнні, а не на вайну, паведамляе Telegram-канал СБУ.

Вайскоўцаў даставілі ў Кіеў. Камунікацыя з імі адбываецца праз перакладчыка, бо хлопцы не валодаюць ні расейскай, ні ангельскай, ні ўкраінскай мовамі.

СБУ праводзіць у адносінах да палонных следства.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📌 Расейскі гісторык Тамара Эйдэльман пачала серыю відэа па гісторыі Беларусі

І гэта вызвала сапраўдную буру ў каментарах. Але не з нагоды кантэнту, а з нагоды чырвона-зялёнага сцяга на вокладцы.

👉 Падрабязней
😡 Супрацоўнікі міліцыі актыўна наведваюць арэндныя кватэры ў розных гарадах Беларусі

Сілавікі просяць паказаць дагавор арэнды і цікавяцца, «што вы будзеце рабіць 26 студзеня», паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Візіты адбываюцца не выпадкова, а па спісах, у якіх пазначаныя наймальнікі ці ўладальнікі жылля, што раней затрымліваліся або знаходзяцца «пад наглядам».

#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Чаму ўлады пачалі папулярызаваць сярод беларусаў палетнае ацяпленне дамоў

🔸Мінабароны не выключае запрашэння назіральнікаў краінаў ЕЗ і НАТО на вучэнні «Запад-2025»

🔸Што азначае прызнанне візаў паміж Беларуссю ды Расеяй

🔸Што Кіберпартызаны распавялі пра адток айцішнікаў з краіны

🔸Выставілі на продаж будынак былой бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах. Чым ён вядомы

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/Bm2od_5Gzsg
Белсат
Затрыманы «агент японскай разведкі» — выкладчык японскай мовы Наканішы Масатошы выкладаў студэнтам у Інстытуце дадатковай адукацыі пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Мужчына таксама жанаты з гамяльчанкай. Прапагандысты сцвярджаюць, што ён меў «самыя…
🏴‍☠️ Рэжым набірае закладнікаў для абменнага фонду?

Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар лічыць, што гандаль палітзняволенымі з Японіяй можа быць цікавым для рэжыму Лукашэнкі. Бо Японія – высокатэхналагічная краіна, якая вырабляе ўнікальную прадукцыю, патрэбную беларускаму ВПК для вытворчасці той ці іншай прадукцыі для расейскай арміі.

У каментары для «Белсату» прадстаўнік «BELPOL» адзначыў, што сітуацыя з затрыманнем і судом над японскім грамадзянінам выклікае шмат пытанняў. Падрабязней чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 студзеня

🔻 Міліцыя пачала апрацоўваць арэндныя кватэры перад выбарамі

🔻 На суд да грамадзяніна Японіі, якога вінавацяць у агентурнай дзейнасці, не пусцілі дыпламатаў. BELPOL: Затрыманыя японцы – «абменны фонд» узамен на зняцце японскіх санкцыяў

🔻 Фота Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка з’явіліся на стэндзе «Іх шукае міліцыя»
💥 #галоўнае за 11 студзеня

✔️ Еўразвяз дасць рэпрэсаваным беларускім навукоўцам гранты на даследаванні

✔️ Берасцейская і Віцебская вобласці вярнулі збор за выезд з Беларусі

✔️ У Польшчы за шпіянаж судзяць беларуса

✔️ Замежнікі цяпер змогуць уязджаць у Беларусь па расейскіх візах

✔️ Пад Гомлем быў чутны выбух: імаверна, гэта быў «Шагэд»

✔️ Джуд Лоў сыграе Пуціна ў новым фільме

✔️ У нямеччыне за крадзеж затрымалі беларуса

✔️ У МЗС Літвы афіцыйна працуе кот

✔️ Новы міністр культуры параўнаў некаторых жыхароў Захаду… з жывёлінамі

✔️ Ва Украіне ўзялі ў палон першых вайскоўцаў КНДР
2025/01/12 01:56:01
Back to Top
HTML Embed Code: