group-telegram.com/historyja/17656
Last Update:
Нешта прапусцілі
Фрагмент інтэвр'ю Нашай Нівы з Сямйнам Шарэцкім. Чарговая спроба рэдакцыі спалучыць Пазняка і Лукашэнка. Апошні час заўважаецца павелічэнне фокусу на асобе Пазняка з боку НН, якая за пару гадоў перайшла з пазіцыі бескрытычнасці (нічым сёння да Ціханоўскай) да "крайне"варожых.
Тым не менш цікава, ці артыкул пра "фашызм у рэспубліцы" спалучана з нагадам бацькі, што змагаўся з немцамі (нацыстамі)? Адметна, што тэрмін рэспубліка хутчэй за ўсё выкарыстаны ў савецкім разуменні.
Але самае цікавае: "ніводзін з цяперашніх апазіцыянераў тады на гэты артыкул не адгукнуўся. А я папярэджваў людзей!". А вось у тэксце згаданы чалавек, які кіраваў БНФ, прадстаўнікі якой папярэджвалі і перад Лукашэнкам, і перад Расіяй. І перад падзеямі 1996 года, калі Расія пры Ельцыне выратавала Лукашэнку, а Шарэцкі наіўна паверыў расіянам.
"Імпічмэнт абавязкова павінен адбыцца. Інакш – рэпрэсіі, разбурэньне краіны і дыктатура" – пісаў у лісце Сямёну Шарэцкаму Зянон Пазняк у дзень нелегітымнага рэферэндуму 1996.
BY Historyja
Share with your friend now:
group-telegram.com/historyja/17656