Forwarded from Historyja
14 лютага 1919 года пачалася польска-бальшавіцкая вайна
Гэты канфлікт праходзіў на тэрыторыі нашай краіны і ў ім удзельнічалі таксама беларусы. Акрамя таго менавіта гэтая вайна на міжваенны перыяд падзяліла Беларусь на дзве часткі.
Гэты канфлікт праходзіў на тэрыторыі нашай краіны і ў ім удзельнічалі таксама беларусы. Акрамя таго менавіта гэтая вайна на міжваенны перыяд падзяліла Беларусь на дзве часткі.
Forwarded from Historyja
У Беларусі экстрэмісцкімі прызналі кнігі аўтарства Сяргея Навумчыка "Дзевяноста другі" і "Дзевяноста трэці".
Цыкл кніг пра 1990-я складаецца з шасці кніг. Кнігі даступныя ў інтэрнэце.

Гісторыя вашай сям'і - гэта ключ да разумення гісторыі сваёй краіны і саміх сябе.
Заканчваецца рэгістрацыя на БЯСПЛАТНЫ анлайн-курс ад Нацыі Лідэраў "Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям'і і краіны"!
👉 Чаму гэты курс будзе карысны для вас?
🔅 вы даведаецеся, як аднавіць гісторыю свайго роду і стварыць генеалагічнае дрэва
🔅 зразумееце, як падзеі мінулага паўплывалі на вашу сям'ю і ваша жыццё сёння
🔅 навучыцеся шукаць інфармацыю ў архівах, працаваць з сямейнымі дакументамі і праводзіць інтэрв'ю са сваякамі
🔅 убачыце, як гісторыя вашай сям'і пераплятаецца з гісторыяй Беларусі.
📆 Старт навучання: 17 лютага
🕒 Працягласць: 6 тыдняў
Што вас чакае:
✅ 8 модуляў з відэалекцыямі, практычнымі заданнямі і вэбінарамі.
✅ Падтрымка выкладчыка і куратараў.
✅ Магчымасць стварыць свой радавод кнігу.
📅 Вебінары: кожную пятніцу з 20:00 да 21:00 (па Менску)
📌 Рэгістрацыя адкрыта да 23:59 нядзелі па Менскім часе па спасылцы
Калі ўжо праходзілі нашы курсы — уваходзьце на платформу і выбірайце курс "Радавод"!
Не выпусціце шанец пачаць даследаваць сваю гісторыю ўжо зараз!
❗️УВАГА!!! Медыярэсурсы Нацыі Лідэраў уключаны ў пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

Forwarded from жыццё-маліна
☀️Новае СОНЦА – на канале!
Пачатак 90-х - гэта не толькі пра свабоду, але і пра тое, што звыклы лад жыцця быў больш немагчымы. Беларусы і не думалі сумаваць, а хутка знайшлі новыя магчымасці. Памежны гандль з Польшчай стаў адным з самых прыбытковых заняткаў. Успамінаем, як ладзілі такую кантрабанду, што вазілі ў Польшчу і якія тавары ехалі назад у Беларусь. Цэлая эпоха.
🔗Прагляд, падабайка, комент: https://youtu.be/g6Hdj3eASEc?si=JuQyqnLNsFheXmom

Расейская гісторык Тамара Эйдэльман працягвае свой цыкл па беларускай гісторыі. Гэтым разам яна распавядае пра ўзнікненне і развіццё Вялікага княства Літоўскага.
YouTube
Беларусь в Литве или Литва в Беларуси? Великое княжество Литовское
Великое княжество Литовское, как канат, который стараются перетянуть на свою сторону разные политические силы. Равно ли ВКЛ сегодняшней Литве? А как тогда быть с тем фактом, что вся территория нынешней Беларуси входила в его состав, и эти земли сыграли в развитии…
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты
Напрыканцы 2024 года выйшла з друку кніга доктара гістарычных навук Андрэя Мяцельскага «Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты». Манаграфія прысвечана ўладальнікам аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэднявеччы валодаў Мсціславам, паказваецца іх уклад і ў развіццё горада, і ў агульнадзяржаўныя справы.
Асобныя главы прысвечаны князям Мсціслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве. Кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская навука» (247 старонак), разлічана на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Forwarded from YouTube Беларусi
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
1994 год. Алімпійскія Гульні ў Лілехамеры.
Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Праект «Кава з гісторыкам» аднаўляе працу
«Кава з гісторыкам» – гэта цыкл нефармальных лекцый з прафесійнымі беларускімі гісторыкамі. У Варшаве сустрэчы за філіжанкай кавы будуць праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) два разы на месяц па суботах а 13.00.
Першая сустрэча адбудзецца 22 лютага напярэдадні гадавіны ўварвання Расеі ва Украіну. Таму і тэма будзе адпаведнай - «Удзел грамадзян ВКЛ у войнах з Масквой на пачатку 17 стагоддзя». Дацэнт, кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага Інстытуту публічнай гісторыі Віктар Якубаў распавядзе, як вайна з Масковіяй паўплывала на ўзброеныя сілы ВКЛ і Еўропы, разгледзіць, якую ролю жаўнеры ВКЛ адыгралі ў барацьбе за Смаленск і Маскву. Таксама мы даведаемся аб удзеле жыхароў беларускіх, ўкраінскіх і польскіх земляў у стварэнні і вядзенні Дзмітрыяда.
Таксама сустрэчы запланаваныя ў Вільні, Беластоку, Гданьску і Празе.

Як выглядаў Менск 100 гадоў таму? Дзякуючы штучнаму інтэлекту і моушн-дызайну, аўтар ютуб-каналу Yushkin Яўген Юшкін аднавіў і анімаваў старыя фатаздымкі, каб вярнуць мінулае да жыцця. Праект дэманструе вуліцы, будынкі і атмасферу горада, якога больш не існуе, але які можна ўбачыць зноў. Цалкам відэа глядзіце па спасылцы.
І яшчэ раз пра генеалогію беларусаў. Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаванняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзніклі? Пра гэта і пра іншае размова з этнолагам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
YouTube
Што пра продкаў беларусаў расказвае іх ДНК
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту…
Forwarded from Інстытут беларускае мовы
Незалежныя даследнікі ў супрацы з Інстытутам беларускае мовы і пры падтрымцы Central Project Management Agency рыхтуюць праект праграмы курсу „Беларусазнаўства“. Вы можаце паўплываць на ягоны змест!
Падчас вывучэння мовы дужа важныя не толькі лексіка і граматыка, але і фонавыя веды пра краіну і народ. На нашу думку, гэты курс актуальны не толькі для тых, хто вывучае беларускую мову як замежную, але і для саміх беларусаў — для ўсведамлення сваёй ідэнтычнасці.
А як вы ўяўляеце гэты курс? Калі ласка, прайдзіце ананімную апытанку і зрабіце свой унёсак у развіццё праекта. А мы будзем дзяліцца з вамі вынікамі нашай працы!

Мікіта Мелказёраў на канале "Загляне сонца" апублікаваў вельмі складаны выпуск пра Хатынь і міфы прапагандыстаў вакол яе. Чаму менавіта Хатынь стала сімвалам (і прычым тут польская Катынь), ці меў дачыненне да гэтага жаху Сцяпан Бандэра, як расследванне зайшло ў тупік і чаму пра яго мала пісалі ў медыях тых часоў. Сабралі ўсе факты і паслядоўна расказваем вам, як усё было.
YouTube
Бандэраўцы, нацысты ці звычайныя саветскія людзі? Галоўныя міфы прапаганды пра Хатынь
ПАДТРЫМАЦЬ КАНАЛ: https://buymeacoffee.com/zahliane_sonca
USDT (TRC20): TMC9hfsDf8erwbCzL5nuhdmgy97BgGPz88
BTC: bc1qt8tr3ycugkkrzpl7wuwmj87ejutdq4nhtl9wxl
ETH: 0x20BBe3f2470cc089d2A8fABf05c1967d3ED1762f
☀️ Вельмі складаны выпуск пра Хатынь і міфы прапагандыстаў…
USDT (TRC20): TMC9hfsDf8erwbCzL5nuhdmgy97BgGPz88
BTC: bc1qt8tr3ycugkkrzpl7wuwmj87ejutdq4nhtl9wxl
ETH: 0x20BBe3f2470cc089d2A8fABf05c1967d3ED1762f
☀️ Вельмі складаны выпуск пра Хатынь і міфы прапагандыстаў…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хатынь vs Катынь
Калі ў 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь, яму паказалі манументальны помнік Хатыні. У тагачасных паведамленнях прэсы ў ангельскай або нямецкай транскрыпцыі назва Хатынь змяняецца на Khatyn, або нават Katyn . А вось, якую нататку апублікавала газета The New York Times 2 ліпеня 1974 года.
Ніксан бачыць Хатынь, савецкі мемарыял, а не Катынскі лес
Партызанскі мэмарыял часоў Другой сусветнай вайны ў Хатыні, да якога ўчора прывезлі прэзідэнта Ніксана, ня варта блытаць з Катынскім лесам, дзе падчас вайны былі забітыя каля 10 тысяч польскіх афіцэраў.
Мемарыял Хатынь, які знаходзіцца ў 35 мілях на паўночны ўсход ад Менска, у глыбіні партызанскага краю, ушаноўвае 150 беларускіх вяскоўцаў, забітых нямецкімі войскамі ў сакавіку 1943 года.
Паводле савецкіх уладаў, сялян сагналі ў хлеў, які падпалілі. Тых, хто імкнуўся вырвацца, забівалі кулямётным агнём.
Палякі, забітыя ў Катыні, каля чыгункі ў 15 мілях на захад ад Смаленска, былі ўзятыя ў палон Чырвонай Арміяй, калі яна ўвайшла ў Польшчу ў верасні 1939 г. Немцы, якія акупавалі Смаленшчыну падчас Другой сусветнай вайны, паведамілі ў 1943 г., што яны выявілі масавыя магілы з тысячамі целаў і яны сцвярджалі, што расейцы забілі палонных у сакавіку, 1940 года.
На відэа Рычард Ніксан у Хатыні. Архіў AP.

21 лютага 1918 года выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда апублікаваў I Устаўную грамату, якой абвясціў сябе часовым урадам Беларусi.
Паэма «Песня пра зубра» — знакаміты твор, напісаны на лацінскай мове ўраджэнцам Вялікага княства Літоўскага Міколам Гусоўскім. Упершыню яна была надрукавана ў 1523 годзе ў Кракаве, але дзе менавіта быў выдадзены твор, заставалася для беларусаў таямніцай. Перакладчыцкая ініцыятыва «BelRead» вывучыла навуковыя публікацыі і даведалася, дзе была друкарня. Падрабязней у матэрыяле "Люстэрка".
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Варшаўскім універсітэце пачнуцца сустрэчы Беларускага гістарычнага клуба
Інстытут міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, Польска-брытанская група даследаванняў культурнай спадчыны Беларусі Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і Беларускі Інстытут публічнай гісторыі пачынаюць штомесячныя сустрэчы Беларускага гістарычнага клуба. На іх прафесійныя гісторыкі і даследчыкі будуць абмяркоўваць важныя падзеі з гісторыі Беларусі, Польшчы і Украіны.
Першая сустрэча клуба адбудзецца 27 лютага (чацвер) у залі 2.166 (II паверх) у будынку Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55, Warszawa). Пачатак а 18.30.
Тэма "85-ыя ўгодкі першай савецкай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ўглыб СССР". На сустрэчы гісторыкі распавядуць пра механізмы першай масавай дэпартацыі, распрацаванай НКВД СССР і БССР, і скіраванай супраць былых асаднікаў і леснікоў. Размова пойдзе і аб тым, у якіх умовах адбывалася акцыя спецслужбаў, як яе перажылі людзі, што сталася з іх адабранай маёмасцю. Таксама паразмаўляем і пра тры наступныя перадваенныя дэпартацыі на былых польскіх крэсах.