Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтамі Літвы і Германіі
Беларуская лідарка разам з Сяргеем Ціханоўскім далучылася да ўрачыстага прыёму з нагоды дня дзяржаўнасці Літвы. Падчас мерапрыемства адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
Што абмеркавалі?
⭕️ Важнасць працягу сумеснай працы па вызваленні палітвязняў.
⭕️ Падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, актывістаў і незалежных СМІ.
⭕️ Падтрымку дэмакратычных сілаў з боку Літвы і Германіі.
Святлана Ціханоўская:
Беларуская лідарка разам з Сяргеем Ціханоўскім далучылася да ўрачыстага прыёму з нагоды дня дзяржаўнасці Літвы. Падчас мерапрыемства адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
Што абмеркавалі?
Святлана Ціханоўская:
«За апошнія пяць гадоў Літва і Германія неаднаразова дэманстравалі, што з'яўляюцца сапраўднымі сябрамі беларускага народа. Сёння яны працягваюць падтрымліваць дэмакратычныя перамены, дапамагаць палітвязням і працаваць разам з намі над бяспекай беларусаў у выгнанні. Мы глыбока ўдзячныя Літве і Германіі за падтрымку. Гэтая салідарнасць — не толькі пра палітыку. Гэта пра чалавечнасць, пра каштоўнасці і пра веру ў свабодную Беларусь».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤202👍41🔥10❤🔥7👏6🤯4😢2😐2
«Рэжым разумее: у вачах вернікаў Бог заўсёды вышэйшы за ўладу»
Святлана Ціханоўская адрэагавала на навіну аб ліквідацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі:
«З пачатку года рэжым патрабуе перарэгістраваць кожнае рэлігійнае аб’яднанне ў Беларусі. На днях я даведалася, што цяпер ён сістэматычна адмаўляе ў прызнанні неправаслаўным канфесіям, якія выступалі супраць гвалту і беззаконня падчас 2020 года. Гэта прыводзіць да іх закрыцця або поўнага падпарадкавання дзяржаве. Дзе ж канстытуцыйнае права на свабоду вызнання рэлігійных перакананняў?
Насамрэч, у гэтым няма нічога новага. Дыктатура вядомая нецярплівасцю да ўсялякага інакамыслення. У мінулым годзе каталіцкаму святару Генрыху Акалатовічу вынеслі прысуд у 11 гадоў за «дзяржаўную здраду». У кастрычніку 2022 года рэжым адабраў Чырвоны касцёл у вернікаў, прыкрываючыся неабходнасцю рамонту. У тым жа годзе ўведзена крымінальная адказнасць за арганізацыю і ўдзел у незарэгістраваных рэлігійных арганізацыях. Рэжым разумее: у вачах вернікаў Бог заўсёды вышэйшы за ўладу. І Лукашэнку гэта не даспадобы.
Але гэта не перашкаджае людзям верыць і адрозніваць дабро ад зла. Нават калі ў Беларусі застанецца адна царква, якая прыпадабняе прэзідэнта да Бога, беларусы не прымуць гэтага. Яны будуць вучыць дзяцей маралі дома, самастойна чытаць ім кнігі і распавядаць, што трэба любіць бліжняга, паважаць праўду і не баяцца змагацца за справядлівасць. Вера жыве не ў сценах касцёлаў ці цэркваў, а ў сэрцах людзей. І гэтую веру немагчыма знішчыць сілай».

❤173👍15😢12👏4🤯4💔2😐2🔥1
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных справаў Літвы Уладзіславам Кандратовічам
Беларуская лідарка правяла перамовы з міністрам унутраных справаў Літвы. Размова прайшла на беларускай мове, што падкрэсліла дабразычлівае стаўленне літоўскага палітыка да беларускага народа. У сустрэчы таксама бралi ўдзел кіраўніца дэпартаменту Міграцыі Эвэліна Гудзінскайце і Аста Андрыяўскене, амбасадарка па асаблівых даручэннях.
Міністр адзначыў: Літва працягне падтрымліваць беларусаў. Ціханоўская ў адказ падзякавала за паслядоўную падтрымку і выказала ўдзячнасць за рашэнні, якія палягчаюць жыццё беларусаў у Літве.
Падчас сустрэчы бакі ўзнялі такія ключавыя пытанні для беларусаў:
– праблемы пры атрыманні ЧВЖ і дакументаў. Беларуская лідарка прапанавала стварыць рабочую групу для аператыўнага вырашэння праблемаў. Міністар запэўніў, што кожны кейс разглядаецца індывідуальна, і кожнае рашэнне можа быць абскарджана праз суд.
– тэрміны замены аўтамабільных нумароў: Ціханоўская звярнулася з просьбай працягнуць іх.
Літоўскі палітык адзначыў:
І запэўніў, што памежныя пераходы застаюцца адкрытыя для пасажырскага злучэння.

«У год мяжу з Беларуссю перасякаюць каля 1,5 мільёнаў разоў і для Літвы вельмі важнае пытанне бяспекі».
І запэўніў, што памежныя пераходы застаюцца адкрытыя для пасажырскага злучэння.
❤182👍41🔥13🤯6😐4🤔1
«Тую працу, якую ў Офісе робіць аддзел з трох-чатырох чалавек, у Лукашэнкі выконвае як мінімум дэпартамент, а можа, і цэлае міністэрства»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў вялікім інтэрв'ю «Зеркалу»: пра палітычны «кайф», штурвал у руках Ціханоўскай, і чаму каманда Офіса — лепшая, што яму сустракалася за дзесяцігоддзі.
У палітыцы Лябедзька больш за 30 гадоў. Але сёння спадар Анатоль хоча інвеставаць досвед у маладых і дапамагаць камандзе, у якую шчыра верыць.
Вось як ён сам гаворыць пра
Ціханоўскую і яе стыль:
каманду:
і ўласную матывацыю:

«З Ціханоўскай у мяне няма ідэалагічных разыходжанняў. За пяць гадоў Святлана вырасла ў сапраўднага палітыка, які можа даць фору і старэйшым, і маладзейшым. Яе стыль кіраўніцтва дае магчымасць людзям рэалізоўвацца. Разам з тым яна дастаткова патрабавальная. Умее слухаць, чуе ўсіх — і дарадцаў, і экспертаў, і нейтральных людзей. Але рашэнні прымае Ціханоўская. Штурвал кіраўніцтва ў яе руках».
каманду:
«Мне вельмі падабаецца каманда і атмасфера ў Офісе. Хоць я там і не сяджу кожны дзень, але бяру ўдзел у пэўных мерапрыемствах і назіраю за камандай. Яна мае свае безумоўныя плюсы: дынамічнасць, прафесіяналізм, кампетэнтнасць, адукаванасць. Гэта самая дзеяздольная, самая амбітная і прафесійная каманда, якую я сустракаў за дзесяцігоддзі».
і ўласную матывацыю:
«Хачу інвеставаць свой досвед у маладых. Хачу, каб яны таксама адчулі смак сапраўднай палітыкі. Каб гэты кайф ад палітыкі адчувалі тыя, хто сёння працуе ў Офісе, Каардынацыйнай радзе, палітычных партыях, моладзевых арганізацыях. Гэта адна з маіх мэтаў — перадаць нешта маладым».
👍159❤56❤🔥11🤯8👏3😐3
Важны напамін пра тэрміны даўнасці па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі
Апошнімі месяцамі мы фіксуем новую хвалю затрыманняў па палітычных матывах. Рэжым свядома выкарыстоўвае заканчэнне тэрмінаў даўнасці па асобных артыкулах Крымінальнага кодэкса як тактыку ціску: тэрмін даўнасці «народнага» артыкула 342 у шэрагу выпадкаў заканчваецца ўжо летам. Але гэта не пазбаўляе ад рызыкі крымінальнага пераследу!
Чаму заканчэнне тэрміну даўнасці можа не выратаваць? Адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
➖ Рэжым хоча паказаць людзям, што час нічога не мяняе — і за любую форму іншадумства людзі будуць карацца нават праз гады
Апошнімі месяцамі мы фіксуем новую хвалю затрыманняў па палітычных матывах. Рэжым свядома выкарыстоўвае заканчэнне тэрмінаў даўнасці па асобных артыкулах Крымінальнага кодэкса як тактыку ціску: тэрмін даўнасці «народнага» артыкула 342 у шэрагу выпадкаў заканчваецца ўжо летам. Але гэта не пазбаўляе ад рызыкі крымінальнага пераследу!
Чаму заканчэнне тэрміну даўнасці можа не выратаваць? Адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
1️⃣ Пры затрыманні могуць знайсці падставу для новай справы. Пры затрыманні вашыя прылады і перапіску абавязкова правераць. За тыя гады, што мінулі з пратэстаў, вы маглі напісаць каментар, зрабіць данат або рэпост, які дзяржава палічыць новым «злачынствам».2️⃣ Тэрмін прыпыняецца, калі вы з'ехалі і вас абвясцілі ў вышук. Калі справу па артыкуле 342 завялі даўно, а вы паспелі з'ехаць ці схавацца, звычайны тэрмін даўнасці ў пяць гадоў усё роўна дзейнічае. Аднак калі вас абвясцілі ў вышук, тэрмін даўнасці павялічваецца да 15 гадоў. Гэта тычыцца як людзей за мяжой, так і тых, хто хаваецца ўнутры Беларусі.3️⃣ Рэжым можа пачаць пераследваць за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года па больш цяжкіх артыкулаў. Напрыклад, па артыкуле 293 КК РБ — удзел у масавых беспарадках.4️⃣ Каб спыніць крымінальную справу, трэба правесці пэўныя працэсуальныя дзеянні. Гэта з большай верагоднасцю прывядзе да вашага затрымання і, магчыма, утрымання пад вартай да таго моманту, пакуль справа не будзе спыненая або пакуль у рэжыму не з'явіцца іншай падставы для пераследу.
«Пры гэтым нядаўнія памілаванні не павінны ствараць ілюзіі змякчэння палітыкі Лукашэнкі. Паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», колькасць новых палітвязняў перавышае колькасць памілаваных: з 18 студзеня было вызвалена 105 чалавек, у той час як палітвязнямі прызнаныя 157. Сапраўды важна памятаць: тэрмін даўнасці — гэта не гарантыя бяспекі. Абарона ад пераследу патрабуе вашай асцярожнасці і разумення рэальных рызыкаў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍102😢25❤10🤯3😐3🎉1
«Міжнародная супольнасць не павінна ўспрымаць Беларусь як другаснае пытанне»
У сумесным артыкуле для італьянскага выдання «Il Foglio» Святлана і Сяргей Ціханоўскія распавялі пра патрэбы сучаснай Беларусі. Яны, у прыватнасці, сфакусіравалі ўвагу на важнасці падтрымкі палітвязняў і тых, хто стаў ахвярамі рэжыму.
Беларуская лідарка разам з мужам акрэсліла чатыры канкрэтныя крокі, якія можа зрабіць міжнародная супольнасць, каб ужо сёння падтрымаць беларускі народ у змаганні за свабоду.

«Па-першае, трэба працягваць ціск на рэжым. Эліце рэжыму і тым, хто ім дапамагае, нельга дазваляць выязджаць за мяжу, інвеставаць або адмываць рэпутацыю, працягваючы парушаць асноўныя правы чалавека ў сябе дома.
Па-другое, любая нармалізацыя адносінаў павінна звязвацца з канкрэтнымі вынікамі. І пачаць трэба з вызвалення ўсіх палітвязняў. Не толькі некаторых. Не толькі самых вядомых. Усіх.
Па-трэцяе, неабходна падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і дэмакратычныя інстытуты ў выгнанні. Нягледзячы на цяжкасці, у эміграцыі людзі кожны дзень робяць важныя справы, каб прыспешыць змены ў Беларусі.
І, нарэшце, важнасць справядлівасці патрабуе афіцыйнага прызнання. Беспакаранасць толькі заахвочвае новыя злачынствы. Беларусы, што пацярпелі, заслугоўваюць праўды, справядлівасці і, урэшце, прымірэння».
❤147👍32👏5🤯4
«На месцы кожнага вызваленага з’яўляецца новы закладнік»
Святлана і Сяргей Ціханоўскія правялі закрыты брыфінг, у якім узялі ўдзел амбасадары і прадстаўнікі дыпламатычных місіяў з больш чым 20 краінаў. У цэнтры ўвагі брыфінгу — беларускія палітвязні, спосабы дапамогі ім, а таксама механізмы вызвалення беларусаў і беларусак.
Лідарка падкрэсліла жахлівую і нязменную тэндэнцыю: нават калі людзі выходзяць на волю, рэпрэсіі не спыняюцца — новыя арышты працягваюцца. Улады выкарыстоўваюць людзей як закладнікаў, спрабуючы навязаць свае ўмовы міжнароднай супольнасці.
📌 Вызваленне групы палітвязняў
📌 Новая хваля закладнікаў
📌 Тупік без пераменаў
Да таго ж, пасля брыфінгу адбылася дыскусія, падчас якой выступілі 12 амбасадараў. Былі ўзнятыя пытанні як наступных крокаў дзеля свабоды палітвязняў, так і інструменты падтрымкі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і незалежных медыя.
Святлана і Сяргей Ціханоўскія правялі закрыты брыфінг, у якім узялі ўдзел амбасадары і прадстаўнікі дыпламатычных місіяў з больш чым 20 краінаў. У цэнтры ўвагі брыфінгу — беларускія палітвязні, спосабы дапамогі ім, а таксама механізмы вызвалення беларусаў і беларусак.
Лідарка падкрэсліла жахлівую і нязменную тэндэнцыю: нават калі людзі выходзяць на волю, рэпрэсіі не спыняюцца — новыя арышты працягваюцца. Улады выкарыстоўваюць людзей як закладнікаў, спрабуючы навязаць свае ўмовы міжнароднай супольнасці.
«Гэта паказала: усё магчыма, калі мы скаардынаваныя, адзіныя і паслядоўныя. Але вызвалена толькі 1,5% палітвязняў. Больш за 1150 застаюцца за кратамі. Рэпрэсіі ўзмацняюцца. І мы павінны змагацца за кожнага і кожную».
«Вызваленым не далі сапраўднай свабоды — іх дэпартавалі з краіны. І на месцы кожнага вызваленага з’яўляецца новы закладнік».
«Лукашэнка хоча, каб санкцыі былі знятыя без рэальных зменаў. Але змены павінны быць незваротнымі. Спыненне рэпрэсіяў і вызваленне палітвязняў — першы крок да нацыянальнага дыялогу, якога патрабуе беларускае грамадства».
Да таго ж, пасля брыфінгу адбылася дыскусія, падчас якой выступілі 12 амбасадараў. Былі ўзнятыя пытанні як наступных крокаў дзеля свабоды палітвязняў, так і інструменты падтрымкі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і незалежных медыя.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤111👍32😢18💔9🤯5🔥3
Як атрымаць доўгатэрміновую візу ці ВНЖ у Чэхіі?
Беларусы і беларускі, якія пацярпелі ад рэжыму ў сувязі з падзеямі 2020 года ці праз падтрымку Украіны на фоне вайны, могуць легалізавацца ў Чэхіі, нягледзячы на тое, што краіна прыпыніла стандартную выдачу візаў і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі. Грамадзяне нашай краіны могуць прэтэндаваць на ўдзел у візавай праграме МЗС Чэшскай Рэспублікі «Грамадзянская супольнасць».
Хто можа далучыцца да праграмы?
⭕️ асобы, якія змагаюцца за свабоду і правы чалавека, з’яўляюцца прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ альбо акадэмічнай сферы.
⭕️ асобы пад пераследам з боку дзяржаўнага апарата, якія вымушаны пакінуць краіну грамадзянскай прыналежнасці з прычынаў бяспекі, актыўнай абароны дэмакратычных прынцыпаў, немагчымасці свабодна і беспакарана выконваць прафесійную працу альбо з іншых прычынаў, звязаных з абмежаваннем правоў чалавека і свабодаў.
📌 Алгарытм дзеянняў:
1️⃣ Прааналізаваць, наколькі Вашая сітуацыя адпавядае апісаным вышэй крытэрыям.
2️⃣ Калі сапраўды адпавядае, Вы можаце звярнуцца ў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы. У звароце трэба апісаць актывісцкі бэкграўнд і/ці характар пераследу, а таксама актуальную сітуацыю: дзе вы знаходзіцеся, на падставе якіх дакументаў, ці не заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта і інш.
3️⃣ У пражскім Офісе Ваш кейс верыфікуюць і ў выпадку станоўчай верыфікацыі рэкамендуюць адной з чэшскіх няўрадавых арганізацыяў, якая можа выступаць гарантам перад МЗС ЧР (падача на праграму магчымая толькі праз гаранта).
4️⃣ Далей Вам дадуць кантакт гаранта, з якім трэба будзе самастойна звязацца праз афіцыйныя каналы сувязі.
5️⃣ Ад гаранта Вы атрымаеце анкету для ўдзелу ў праграме, а пасля ўзгаднення Вашай кандыдатуры з МЗС ЧР — спіс дакументаў і дату падачы.
Важна:
➖ блізкія сваякі заяўніка таксама могуць удзельнічаць у праграме.
➖ падача магчымая праз амбасады Чэхіі не толькі ў Беларусі.
Па пытаннях наконт праграмы «Грамадзянская супольнасць» можна звяртацца ў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы: [email protected]
Беларусы і беларускі, якія пацярпелі ад рэжыму ў сувязі з падзеямі 2020 года ці праз падтрымку Украіны на фоне вайны, могуць легалізавацца ў Чэхіі, нягледзячы на тое, што краіна прыпыніла стандартную выдачу візаў і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі. Грамадзяне нашай краіны могуць прэтэндаваць на ўдзел у візавай праграме МЗС Чэшскай Рэспублікі «Грамадзянская супольнасць».
Хто можа далучыцца да праграмы?
Важна:
Па пытаннях наконт праграмы «Грамадзянская супольнасць» можна звяртацца ў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы: [email protected]
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥68❤35👍20🤯3
Месяц да канферэнцыі «Новая Беларусь» 2025! Які план?
Шмат пытанняў — мала адказаў? Думаеш, у дэмакратычных сілаў няма адзінага бачання, што далей? Хочаш спраўдзіць, ці ёсць рэальны план — і ці гатовы хтосьці яго адкрыта абмяркоўваць?
9–10 жніўня ў Варшаве — розныя эксперты, адкрытыя дэбаты, супрацьлеглыя пазіцыі. Без пустых словаў і абяцанняў: толькі канкрэтныя ідэі, дыскусіі і рашэнні, якія могуць сфарміраваць будучыню Беларусі.
– Упершыню — публічныя дэбаты апанентаў;
– Стратэгіі на будучыню;
– Адказы на нязручныя пытанні.
Не прапусці!
Поўная праграма канферэнцыі.
📌 Спасылка на рэгістрацыю для ўдзельнікаў.
📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

👍106❤33😐5🔥4🤔3🤯2😢1
Святлана Ціханоўская: «Два гады без Алеся Пушкіна. Два гады, як нашая краіна страціла беларуса, грамадзяніна, мастака, які бачыў Беларусь такой, якой яна павінна быць — свабоднай і годнай. Яго закатавалі ў засценках турмы — і гэта назаўсёды застанецца чорнай плямай на старонках нашай гісторыі.
Мы памятаем, Алесь. Твая справа жыве ў творах, малюнках і перформансах. А мы працягваем змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў, за вяртанне беларусаў дадому, за Беларусь без рэпрэсіяў і страху — за краіну, пра якую ты марыў, і за якую цябе забілі».
Фота: «Радыё Свабода»

💔211😢51❤21🤯3🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Сапраўдны падзел праходзіць не паміж левымі і правымі, а паміж тымі, хто верыць у свабоду, і тымі, хто ўхваляе тыранію»
Сёння Святлана Ціханоўская на запрашэнне кіраўніцтва Харватыі ўзяла ўдзел у Dubrovnik Forum — міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Міністэрствам замежных справаў. Форум сабраў больш за 400 прадстаўнікоў урадаў, дыпламатаў і экспертаў. Сярод выступоўцаў – міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга, кіраўнік міністэрства замежных справаў Італіі Антоніа Таяні, прэм'ер-міністр Балгарыі, амерыканскія кангрсэмены і еўрапарламентары.
Сёлета асноўная тэма гучыць як "Channelling the Change", а абмеркаванні прысвечаныя аднаўленню краінаў пасля войнаў. У выступе падчас панэлі “SOS: Western Values in Distress?” лідарка падкрэсліла: дэмакратыя патрабуе абароны — ад папулізму, дэзынфармацыі і спробаў дыктатараў выкарыстаць яе ж інструменты супраць дэмакратычных каштоўнасцяў.
📌 Пра метады тыранаў
📌 Пра маральны падзел у свеце
📌 Пра абарону дэмакратыі
📌 Пра спробу дыскрэдытаваць дэмакратыю
Сёння Святлана Ціханоўская на запрашэнне кіраўніцтва Харватыі ўзяла ўдзел у Dubrovnik Forum — міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Міністэрствам замежных справаў. Форум сабраў больш за 400 прадстаўнікоў урадаў, дыпламатаў і экспертаў. Сярод выступоўцаў – міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга, кіраўнік міністэрства замежных справаў Італіі Антоніа Таяні, прэм'ер-міністр Балгарыі, амерыканскія кангрсэмены і еўрапарламентары.
Сёлета асноўная тэма гучыць як "Channelling the Change", а абмеркаванні прысвечаныя аднаўленню краінаў пасля войнаў. У выступе падчас панэлі “SOS: Western Values in Distress?” лідарка падкрэсліла: дэмакратыя патрабуе абароны — ад папулізму, дэзынфармацыі і спробаў дыктатараў выкарыстаць яе ж інструменты супраць дэмакратычных каштоўнасцяў.
«Лукашэнка калісьці называў Слабадана Мілошавіча братам — і скапіраваў яго метады: трымацца за ўладу любой цаной, кіраваць праз страх, прымушаць людзей маўчаць. Гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх тыранаў: бязмежная прага ўлады і поўная абыякавасць да чалавечай годнасці».
«Сёння сапраўдны падзел праходзіць не паміж левымі і правымі, а паміж тымі, хто верыць у свабоду, і тымі, хто ўхваляе тыранію. Паміж тымі, хто лічыць правы чалавека неабавязковымі, і тымі, хто ведае, што яны свяшчэнныя. Гэта маральная барацьба».
«Калі не абараняць дэмакратыю, яна можа абярнуцца супраць вас. Дыктатары навучыліся злоўжываць дэмакратычнымі інструментамі — выбарамі, законамі, свабодамі — каб падрываць гэтыя ж каштоўнасці».
«Мэта аўтарытарных рэжымаў — дыскрэдытаваць дэмакратыю, паказаць яе як марудную, слабую, хаатычную. Сказаць: «Глядзіце, дэмакратыя не працуе». Але праўда ў тым, што дэмакратыя працуе — калі мы яе абараняем».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤181👍36🔥9🤯5😢1
Святлана Ціханоўская — на сустрэчы з міністрам замежных справаў Італіі: «Мы разлічваем на працяг вызваленняў»
Падчас удзелу ў Дуброўніцкім форуме Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на высокім узроўні — і вельмі важнай з іх стала размова з Антоніа Таяні, міністрам замежных справаў Італіі.
Асноўная тэма — вызваленне беларускіх палітвязняў. Лідарка заклікала Італію далучыцца да каардынаваных намаганняў ЗША і ЕС, каб дамагчыся далейшых вызваленняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі. Акрамя таго, размова закранула геапалітычную сітуацыю і пытанні бяспекі ў рэгіёне.
Падчас сустрэчы Ціханоўская адзначыла:
Міністр Таяні выказаў цвёрдую падтрымку беларускаму народу і гатоўнасць Італіі дзейнічаць разам з партнёрамі, каб дамагчыся дэмакратыі ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская падзякавала Італіі за:
➖ выдачу шэнгенскіх візаў беларусам;
➖ падтрымку беларускіх ініцыятываў у АБСЕ, ЕС і ААН;
➖ дыпламатычную працу;
➖ падтрымку грамадзянскай супольнасці.
Падчас удзелу ў Дуброўніцкім форуме Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на высокім узроўні — і вельмі важнай з іх стала размова з Антоніа Таяні, міністрам замежных справаў Італіі.
Асноўная тэма — вызваленне беларускіх палітвязняў. Лідарка заклікала Італію далучыцца да каардынаваных намаганняў ЗША і ЕС, каб дамагчыся далейшых вызваленняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі. Акрамя таго, размова закранула геапалітычную сітуацыю і пытанні бяспекі ў рэгіёне.
Падчас сустрэчы Ціханоўская адзначыла:
«Неабходна працягваць сумесныя намаганні ЗША і ЕС, каб дабіцца вызвалення ўсіх, хто знаходзіцца ў няволі, і спынення рэпрэсіяў у Беларусі. Спалучэнне ціску, салідарнасці і дыпламатыі працуе — і мы павінны рухацца далей».
Міністр Таяні выказаў цвёрдую падтрымку беларускаму народу і гатоўнасць Італіі дзейнічаць разам з партнёрамі, каб дамагчыся дэмакратыі ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская падзякавала Італіі за:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤135👍22👏5🤯2🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам — на яго запрашэнне яна і прыехала на Дуброўніцкі форум.
Што абмяркоўвалі:
⭕️ Прызначэнне спецыяльнага пасланніка Харватыі па Беларусі, каб узмацніць падтрымку дэмакратычных пераменаў;
⭕️ Магчымасць далучэння Харватыі да Міжнароднага гуманітарнага фонду, які ўжо падтрымліваюць Нарвегія, Швецыя, Данія, Ісландыя, Эстонія, Латвія, Люксембург і Іспанія;
⭕️ Падрыхтоўку да Генеральнай Асамблеі ААН і магчымасць супольных мерапрыемстваў па Беларусі ў Нью-Ёрку падчас Тыдня высокага ўзроўню;
⭕️ Удзел Беларусі ў ініцыятыве «Трохмор’е» — у 2026 годзе Харватыя будзе старшынстваваць у гэтым фармаце.
Беларуская лідарка падзякавала прэм’еру за падтрымку ініцыятыў у абарону палітвязняў і за прынцыповую пазіцыю Харватыі ў міжнародных структурах, у тым ліку ў АБСЕ:
Падрабязней пра ўдзел у Дуброўніцкім форуме па спасылцы.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам — на яго запрашэнне яна і прыехала на Дуброўніцкі форум.
Што абмяркоўвалі:
Беларуская лідарка падзякавала прэм’еру за падтрымку ініцыятыў у абарону палітвязняў і за прынцыповую пазіцыю Харватыі ў міжнародных структурах, у тым ліку ў АБСЕ:
«Харваты добра разумеюць беларусаў, якія змагаюцца не толькі за свабоду, але і за незалежнасць. Вы добра ведаеце, што такое тыранія — і таму падтрымліваеце Украіну і свабодную Беларусь. Мы цэнім нашае сяброўства і салідарнасць. Беларусь удзельнічае ў Дуброўніцкім форуме ўпершыню, і гэта магчымасць данесці не толькі нашыя пазіцыі, але і завязаць новыя кантакты. Тут шмат удзельнікаў з Балканскіх краінаў, з ЗША, а таксама з афрыканскага кантынента. Гэта магчымасць прасоўваць беларускае пытанне ў свеце і вырашаць практычныя праблемы беларусаў».
Падрабязней пра ўдзел у Дуброўніцкім форуме па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤153👍30🤯3😐2
Святлана Ціханоўская — да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага
«Вось ужо чатыры гады Алесь знаходзіцца ў турме. Глыбокі шанавальнік беларускай культуры, заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, аўтар дзясяткаў кніг — беларус, які кожны дзень свайго жыцця шукаў шляхі, як дапамагчы, падтрымаць і абараніць. Чалавек, які прысвяціў усё сваё жыццё правам чалавека ў Беларусі, быў пакараны за сваю дабрыню і імкненне да справядлівасці.
У гэтым годзе Алесю споўніцца 63 гады. Яшчэ не прайшла і палова прызначанага яму тэрміну, а здароўе ў зняволенні ўжо пачало пагаршацца. Калі ласка, пішыце яму лісты, нават калі не ўсе з іх даходзяць. Чытайце яго кнігі, каб захапляцца думкамі чалавека, які за ўсё жыццё не здрадзіў прынцыпам і не адступіўся ад маралі. Такія людзі, як Алесь, — гэта сумленне нашай краіны. Мы здолеем захаваць яго спадчыну і наблізіць той дзень, калі Алесь будзе зноў на свабодзе займацца справай свайго жыцця — дапамагаць іншым»

❤83💔13🔥9👏4👍2🤯1