Telegram Group & Telegram Channel
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Дыктатары па ўсім свеце аб’ядноўваюцца — тое ж самае павінны рабіць мы» Вольга Гарбунова прыняла ўдзел у Сусветным кангрэсе свабоды, дзе на панэлі па палітзняволеных быў прэзентаваны дапаможнік па вызваленні палітзняволеных. «Мне было важна пачуць, наколькі…
WLC_Handbook on Liberation of Political Prisoners (BY).pdf
4.9 MB
Дапаможнік па вызваленні палітзняволеных перакладзены на беларускую мову

Пераклад ажыццёўлены па ініцыятыве Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Дапаможнік на мове арыгінала быў прэзентаваны ў лістападзе 2023 года на панэлі па палітзняволеных, зладжанай Сусветным кангрэсам свабоды – арганізацыяй, кіраўнікамі якой з’яўляюцца вядомыя праваабаронцы Масіх Алінеджад, Леапольда Лопэз і Гары Каспараў.

Падчас кангрэса прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова сустрэлася з адказнай за выпуск дапаможніка Ліліян Тынтары і дамовілася аб перакладзе кнігі на беларускую мову.

Вольга Гарбунова распавяла пра значэнне гэтай працы для беларусаў:

«Дапаможнік напісалі венесуэльскія праваабаронцы, якія займаліся вызваленнем палітвязняў. Ён выдадзены на розных мовах свету – і цяпер ёсць і на беларускай. Неўзабаве наш пераклад будзе дададзены на сайт, дзе апублікаваны пераклады гэтай кнігі на іншыя мовы.

Мы чуем крытыку, што дэмсілы не маюць адзінай стратэгіі ў вырашэнні праблемы палітзняволеных. Гэта нядаўна зноў прагучала на публічных
слуханнях у Каардынацыйнай Радзе. Але важна разумець: нам можа дапамагчы міжнародны досвед, бо Беларусь не адзіная краіна, якая сутыкнулася з гэтым выклікам.

Таму пераклад гэтай кнігі – для ўсіх, хто ўцягнуты ў пошук рашэння: для праваабаронцаў, палітыкаў, для тых, хто арганізуе мерапрыемствы, інфакампаніі і інш.

Ён падштурхне да агульнага разумення: што мы можам яшчэ зрабіць, каб наблізіць выхад вязняў на волю. Так, ключы ад турмаў не ў нас (мы часта гаворым гэтую фразу), але гэта не павінна блакіраваць нашы дзеянні.

Спадзяюся, гэты дапаможнік натхніць людзей далучыцца да барацьбы. Навучыць, як весці публічную камунікацыю, дамаўляцца, шукаць паплечнікаў
».

@CabinetBelarus

group-telegram.com/CabinetBelarus/1258
Create:
Last Update:

BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/1258

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Update March 8, 2022: EFF has clarified that Channels and Groups are not fully encrypted, end-to-end, updated our post to link to Telegram’s FAQ for Cloud and Secret chats, updated to clarify that auto-delete is available for group and channel admins, and added some additional links. Under the Sebi Act, the regulator has the power to carry out search and seizure of books, registers, documents including electronics and digital devices from any person associated with the securities market. But Kliuchnikov, the Ukranian now in France, said he will use Signal or WhatsApp for sensitive conversations, but questions around privacy on Telegram do not give him pause when it comes to sharing information about the war. In 2014, Pavel Durov fled the country after allies of the Kremlin took control of the social networking site most know just as VK. Russia's intelligence agency had asked Durov to turn over the data of anti-Kremlin protesters. Durov refused to do so. But because group chats and the channel features are not end-to-end encrypted, Galperin said user privacy is potentially under threat.
from jp

Telegram Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
FROM American