Telegram Group Search
У Вільні на закінутых Сіроцкіх могілках адшуканыя парэшткі Міхала Ястрэмбскага (1859—1938), суперіндэнданта Ядноты Віленскай, кіраўніка ўсіх вернікаў евангельска-рэфармацкага веравызнання ў Заходняй Беларусі.

Ястрэмбскі нарадзіўся ў беларускім мястэчку Ізабелін (цяпер Ваўкавыскі раён), у сям'і Станіслава Ястрэмбскага, пастара мясцовай парафіі. Кальвінскі збор дагэтуль захаваўся ў Ізабеліне і сёння дзейнічае як касцёл.

Міхал Ястрэмбскі скончыў Слуцкую кальвінскую гімназію, пасля вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце. У 1888 годзе стаў пробашчам у Вільні, клапаціўся пра кальвінскія асяродку ў Асташыне, Датнаве, Брэсце, Мінску, Койданаве.

З 1907 года займаў пасаду генеральнага суперінтэнданта Евангелічна-рэфармцкай царквы Віленскага Сінода, з 1919 года Ядноты Віленскай.

Памёр у 1938 годзе і быў пахаваны Евангельскіх могілках на Боўфалавай гары ў Вільні. 28 чэрвеня 1956 года труна з астанкамі пастара Ястрэмбскага і дзве іншыя труны былі прывезены на новыя могілкі, бо на месцы Евангельскіх могілках савецкія ўлады задумалі пабудаваць Палац прафсаюзаў.

На месцы пахавання Міхала Ястжэмбскага, як і на многіх іншых закінутых магілах Сіроцкіх могілак, няма ніякіх надпісаў. Пошук парэшткаў пастара праводзіўся па просьбе культурна-гістарычнага рэфармацкага таварыства Літвы. Асоба пацверджана дзякуючы супастаўленню аналізаў ДНК, а таксама антрапалагічным і гістарычным даследаванням.

https://www.lrt.lt/ru/novosti/17/2372083/v-vil-niuse-na-zabroshennom-sirotskom-kladbishche-naideny-ostanki-znamenitogo-pastora

#вільня #могілкі
У сутарэннях віленскага сабора Святога Станіслава 16 снежня 2024 года знайшлі таемнае сховішча, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі. Яны былі вырабленыя ўжо пасля смерці манархаў і прызначаныя для пахавальных цырымоній

Сярод знаходак — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцуг, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны.

Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярсцёнкі, ланцуг і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста.

Фота: Віленская архідыяцэзія

#вільня #ВКЛ #князі #знаходкі
2025/01/10 06:28:55
Back to Top
HTML Embed Code: