НАША ГІСТОРЫЯ.
ПРА МІНСК.
"Добрыя навіны для ўсіх, хто цікавіцца гарадской гісторыяй: на наш ютуб-канал Minsk Museum загружаны запіс лекцыі Паўла Растоўцава «Мінскае замчышча на фотаздымках і малюнках». Павел Растоўцаў быў адным з удзельнікаў прысвечанага замчышчу лекторыя, які прайшоў ў Мінскай гарадской ратушы 12 красавіка.
Краязнавец дзеліцца вынікамі сваіх даследаванняў, зробленых на падставе вывучэння малюнкаў, фатаграфій, аэрафотаздымкаў, картаграфічных матэрыялаў, пісьмовых крыніц.
Вы даведаецеся, як змяняліся рэльеф і забудова Мінскага замчышча з XVIII стагоддзя, да якога тычыцца першая выява, да археалагічных даследаванняў і разбурэння помніка ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Будзе цікава: лектар карыстуецца рэдкімі матэрыяламі."
https://youtu.be/j4aZRem1UPw?si=KZn4eICkSDdu6dyb
#МузейГісторыіМінска

РАСКОПКІ НА МЕНЦЫ.
"Накапалі на Менцы !
30 мая стартаваў археалагічны сезон. Што знайшлі за 2 тыдня ?
Раскопкі ідуць на пляцоўцы вялікага гарадзішча і гандлёва-рамеснага пасада старажытнага Менска. Археолагі шукаюць доказы больш ранняга існавання Мінска. Зараз даследуюць пахавальныя аб'екты і сляды старажытнага храма, а таксама ўдакладняюць перыяд існавання гандлёва-рамеснага пасада. І за два тыдні ўжо знойдзеныя:
1. Жалезнае Шыла X стагоддзя
2. Два жалезных нажа
3. Наканечнік стрэлы
4. Пломба
5. Фрагмент ювелірнага злітка
6. Рэдкі гузік з выявай кветкі
7. Аплаўкі і абрэзкі волава і свінцу
Знаходкі XVII-XIX стст (часу існавання сядзібы, апошнім уладальнікам якой быў Рудольф Пішчала):
8. Дзяржальня ў выглядзе дракона
9. Манета
10. Напарстак
11. Рыбалоўнае грузіла
Работы ўзначальвае загадчык аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч. Археолагам дапамагаюць студэнты-практыканты і валанцёры.
#НацАгенцтваТурызма

ХРОНІКІ МІНУЎШЧЫНЫ.
17 чэрвеня 1793 г.
232 год з дня пачатку ГРОДЗЕНСКАГА СЕЙМА, надзвычайнага і апошняга ў Рэчы Паспалітай.
Быў скліканы ў Гродне для зацверджання расійска- прускай канвенцыі аб Другім падзеле Рэчы Паспалітай. Сейм вынес рашэнне заключыць трактат толькі з Расіяй, паводле якога да яе адыходзілі землі цэнтральнай Літвы і Правабярэжная Украіна.
Пасля пагрозы Прусіі пачаць ваенныя дзеянні, 23 верасня пры ўсеагульным маўчанні (знаку згоды), маршалак сейма заявіў аб ратыфікацыі дагавору, паводле якога да Прусіі адышлі амаль уся Вялікая Польшча, частка Мазовіі і Кракаўскага ваяводства.
Сейм прыняў таксама новую Канстытуцыю Рэчы Паспалітай.
#ViktarKaval

БЕЛАРУСКАЯ ЧЫГУНКА -
У МАНЕТАХ.
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выдадзе ў абарачэнне памятныя манеты серыі "Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі".
https://www.nbrb.by/press/21250

МІНУЎШЧЫНА - У БЕЛАРУСКІМ КАСЦЮМЕ.
#АкадэмКніга прапануе ўнікальныя тамы :
"Жаночы і мужчынскі касцюм на Беларусі."
Аўтары-укладальнікі В.М.Бялявіна, Л.В.Ракава.
Кошт 2-х тамоў-250 рублёў.
#Букіністыка

СВЯТА Ў СВЯЦКУ.
14 чэрвеня ў Свяцку - былым маёнтку Валовічаў, што каля Гродна - адбыўся фестываль беларускай культуры.
Сёння часткова адноўлены палац быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. па праекце італьянскага архітэктара Giusseppe de Sacco.
#TripAroundBelarus

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Нячутна чэрвеньскія ночы
Ляцяць праз цалаванне зор,
Па таямнічых сцежках крочаць
Паўз серабрысты край азёр.
У цішыні многагалосай
Чароўных трэляў салаўя,
За гэтай радаснай і простай
Кахання мовай: ” Я – твая…”
Мяне пакінуўшы жывога,
Блукае недзе ў вышыні
Душа. Памкнулася да Бога,
Да святасці, да чысціні.
Па месяцовай крочу сцежцы:
– Душа, ідзі хутчэй сюды!..
І толькі ціха б’ецца сэрца
Над плынню срэбнае вады."
( АЛЕСЬ КАЗЕКА )
Чэрвеньская ночы - самыя кароткія !
Вось-вось і наступіць дата летняга сонцастаяння - 21 чэрвеня, час рэкордна "хуткай" ночы ў годзе, а ад яе цёмны час сутак пачне прыбаўляць... А ў народзе лічылі - сонца ад гэтага часу паступова пачне рушыцца на зіму...
Вось так збягае час !) Не паспелі сустрэць лета - ужо пра зімовае думай... Толькі прачнуліся - ужо зноў у ложак.
Хай час ідзе, не трэба баяцца...
Здароўя і супакою, Сябры !
ДОБРАЙ ВАМ НОЧЫ ❤️!